belsat.eu "Жывёліны, трапіце пад люстрацыю калі-небудзь абавязкова!", "Апошні прыстойны міністр МУС -- Захаранка, рэшта -- фаўна", "Трэба праклінаць гэтых "беспредельщиков" да пятага калена!" -- вось толькі некаторыя з СМС, атрыманыя падчас праграмы "Тыдзень у "Абектыве", якая была прысвечаная беларускім сілавым структурам. Госці праграмы адзначаюць недавер і непрыняцце часткаю беларускага грамадства міліцыянтаў і працаўнікоў КДБ.