4—6 траўня ў Менску адбыўся чарговы зьлёт фанатаў футбольнага клюбу «Лівэрпуль». На сустрэчу гэтым разам прыехалі ўкраінцы й расейцы. Госьці знаёміліся з горадам, мовай, гулялі ў футбол і глядзелі фінал Кубка Англіі. Лічыцца, што менскі фан-клюб «Лівэрпуля» — самы вялікі й арганізаваны на ўсім абшары былога СССР. 4-6 мая в Минске состоялся очередной слет фанатов футбольного клуба «Ливерпуль». На встречу на этот раз приехали украинцы и россияне. Гости знакомились с городом, языком, играли в футбол и смотрели финал Кубка Англии.
4—6 траўня ў Менску адбыўся чарговы зьлёт фанатаў футбольнага клюбу «Лівэрпуль». На сустрэчу гэтым разам прыехалі ўкраінцы й расейцы. Госьці знаёміліся з горадам, мовай, гулялі ў футбол і глядзелі фінал Кубка Англіі. Лічыцца, што менскі фан-клюб «Лівэрпуля» — самы вялікі й арганізаваны на ўсім абшары былога СССР. Болей пра рубрыку "Такое жыцьцё" на сайце Радыё Свабода — www.svaboda.org
Кітайская грамадскасць абураная з дзеянняў мясцовага прадстаўніцтва «Ferrari», якое выкарыстала гістарычны помнік у рэкламных мэтах. Адзін з кітайскіх тэлеканалаў паказаў відэа, на якім кіроўца на «Ferrari 458 Italia sedan» паказваў трукі на браме Чжун-Хўа, пабудаванай у часы дынастыі Мін у горадзе Нань-Цзін больш як 600 гадоў таму. Гледачам таксама паказалі здымкі, зробленыя мабільным тэлефонам, на якіх бачна, як працаўнікі спрабуюць адмыць сляды шынаў на браме.
КАСЦІЦЫНАЎ ЧАКАЮЦЬ У ПЯТНІЦУ Расейскі суперфорвард Аляксандр Радулаў пакуль адмовіўся дапамагчы сваёй зборнай на чэмпіянаце свету па хакеі ў Швецыі ды Фінляндыі з-за траўмы калена, вырашыўшы класціся на аперацыю. Хоць, як паведамляюць расейскія медыі, гэтае рашэнне не канчатковае. А вось аднаклубнікі Радулава з "Нэшвіл Прэдатарз" беларусы Касціцыны не бачаць перашкодаў для пералёту ў Скандынавію і могуць згуляць ужо ў суботнім вельмі важным двубоі са Славаччынаю. Як падкрэслівае афіцыйны сайт Міжнароднай федэрацыі хакею на лёдзе, Андрэй і Сяргей упершыню выступяць разам на міжнароднай арэне пасля чэмпіянату свету 2008 г.
На радзіме старажытных Алімпійскіх гульняў -- у Грэцыі -- загарэўся алімпійскі агонь. Яго запалілі на паўвостраве Пэлёпонэс ад сонечных промняў пры дапамозе парабалічнага люстэрка. Сёння ж першы носьбіт паходні распачаў доўгую дарогу полымя да Туманнага Альбіёну. Агонь пранясуць па чарзе 490 чалавек, а самі Гульні стартуюць 27 ліпеня. "Абектыў"
9 траўня сталічная вуліца Карла Маркса мусіла стаць пешаходнаю. Такое абяцанне даў менчукам старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька. Вуліцу планавалася вызваліць ад аўтамабільнага руху ад траўня да жніўня. Сёння ўвесь дзень нашыя карэспандэнты сачылі за ёю ў надзеі пабачыць цудоўнае пераўвасабленне. belsat.eu
ІНДАНЕЗІЙСКАЯ «ЧОРНАЯ ДЗІРА» У Інданезіі працягваюцца пошукі расейскага лайнера "Сухой Суперджэт -- 100", які знік з радараў. Гэтым паказальным палётам расейскія канструктары хацелі прыцягнуць увагу мясцовых авіякампаніяў да сваёй новай мадэлі. Паводле іроніі лёсу, да самалёта цяпер прыкутая ўвага ўсяго свету. belsat.eu
Спачатку збіццё, а цяпер пагрозы. Атрымала працяг справа жорсткага збіцця міліцыянтамі няпоўнагадовага юнака падчас першамайскіх святаў у Калінкавічах. Цяпер выканаўцы -- яны ж слугі закону -- актыўна шукаюць асобу, якая выклала ў інтэрнэт аматарскае відэа крывавай расправы. Каб высветліць гэта, яны не цураюцца нават бандыцкіх метадаў. А мы пытаемся: чаму мая міліцыя мяне не беражэ? belsat.eu