Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Лукашэнка пра кантрацэптывы

08.05.2012
Лукашэнка пра кантрацэптывы "Нядаўна адзін чалавек падыходзіць да мяне на трэніроўцы і гаворыць: што, праўда, што міністр будзе кантрацэптывы па рэцэпту будзе прадаваць? Я кажу, ды не, як гэта так. Так нам трэба ісці ў паліклініку каб купіць гэта? Да міністра трэба ісці, няхай ён вас забяспечвае бясплатна гэтым. Я кажу гэта да таго, каб не "наламалі дроваў". Дуры каб не было ў этых мерапрыемствах"

Лукашэнка: Нас не нахіліць

08.05.2012
Лукашэнка: Нас не нахіліць "Я хачу сказаць еўрапейцам і амерыканцам: нас немагчыма зламаць -- вы мусіце гэта зразумець. І не толькі Лукашэнку, і, як вы кажаце, ягоны сілавы блок і ўрад. Не. Нас, беларусаў, немагчыма штучна зламаць. Нас можна проста пахаваць. Нас не будзе -- тады вы зробіце з нашаю краінаю, што захочаце. Зламаць, нахіліць, каленам наступіць на нас ці ўсёю нагою наступіць на горла -- бесперспектыўна. Давайце жыць дружна -- і размаўляць адзін з адным".

Лукашэнка: Праз інтэрнэт спрабавалі ўзарваць краіну

08.05.2012
Лукашэнка: Праз інтэрнэт спрабавалі ўзарваць краіну "Мы бачылі, як праз інтэрнэт спрабавалі ўзарваць нашую краіну -- у арабскіх краінах гэта атрымалася. Часткова атрымалася ў Расеі, Казахстане, а ў Беларусі ўсе гэтыя рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі чакаў поўны правал. Прычым мы нічога не блакавалі, ні перакрывалі".

Лукашэнка пра жыллё

08.05.2012
Лукашэнка пра жыллё Жыллёвае будаўніцтва: "Для некаторых будаўніцтва кватэраў з дзяржаўнаю падтрымкаю сталася добрым сродкам назапашвання капіталу за кошт іншых -- выяўленыя сотні семяў, у якіх у Менску дзве-тры кватэры, пабудаваныя на льготных умовах". "Хочаце бясплатную кватэру? Трое-чацвёра нараджайце і прыходзьце!"

Лукашэнка пра заробкі

08.05.2012
Лукашэнка пра заробкі «На Усебеларускім сходзе мы абяцалі людзям да канца пяцігодкі выйсці, наблізіцца да сярэднееўрапейскага ўзроўню. З улікам сацыяльнага пакету -- гэта трэба ўсё палічыць і наблізіцца -- вось ключавая задача кожнага кіраўніка і ўсё вертыкалі ўлады. Але для пачатку па выніках году мы паглядзім -- хто выйшаў на 500 долараў, а хто не выйшаў. І пагялдзім якая ў яго эфектыўнасць парцы і чаму яе няма, каб забяспечыць людзям патрэбныя заробкі. Мы як і раней падтрымліваем і будзем падтрымліваць пенсіянераў, бюджэтнікаў, шматдзетныя семі ды інвалідаў, паслядоўна павялічваюцчы памеры пенсій».

Лукашэнка: Чыноўнікі адказныя за мадэрнізацыю

08.05.2012
Лукашэнка: Чыноўнікі адказныя за мадэрнізацыю "Інвестыцыі мусяць быць наўпроставыя, а не замаскаваныя формы крэдыту. Даручаю кожнаму чальцу ўраду, старшыням аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкаму ўзяць на асабістую рэалізацыю некалькі праектаў, пад якія прыцягваюцца інвестыцыі. Я б бачыў прэмер-міністра на Баранавіцкім баваўняна-папяровым прадпрыемстве, які возьме пад кантроль мадэрнізацыю прадпрыемства і рассячэ той Гордзіеў вузел, які мы сячэм некалькі гадоў. Я б бачыў першага віцэ-прэмера ў Воршы на льнокамбінаце, каб ён менш да мяне ў кабінет хадзіў па льготы ды адкладанне выплаты гэтых крэдытаў".

Масква: народныя гулянні

08.05.2012
Масква: народныя гулянні Некалькі соцень жыхароў Масквы сабраліся ў цэнтры гораду разам з лідарамі дэмакратычнай апазіцыі. Напачатку паліцыя не ведала, што рабіць з тымі, хто стаяў практычна насупраць будынку Адміністрацыі прэзідэнта, -- іхны збор не меў прыкметаў палітычнай акцыі: ні сцягоў, ні лозунгаў, ні прамоваў. Потым удзельнікаў акцыі спрабавалі разагнаць палівальнаю машынаю, у выніку скончылася ўсё арыштамі.

Мільён за «Рабкор»

07.05.2012
Мільён за «Рабкор» Гурт «Ляпіс Трубяцкой» усталяваў абсалютны рэкорд расейскага сэрвісу «Яндекс.Музыка». Лік праслухоўванняў альбому «Рабкор» на гэтым партале перавысіў мільён. І гэта за тыдзень... З нагоды такой папулярнасці «Ляпісы» вырашылі абвесціць, калі і дзе прэзентуюць канцэртную праграму новай кружэлкі.

Он-лайн-старт

07.05.2012
Он-лайн-старт Хтосьці радыё слухае, а хтосьці яго... стварае. Сёння, у Міжнародны дзень радыё, у якасці падарунку для нашых калегаў мы хочам распавесці вам пра радыёстанцыю, якая працуе ў пакуль не звыклым для Беларусі фармаце -- праз інтэрнэт. Ідэя інтэрнэт-радыё ў берасцейскіх маладзёнаў зявілася яшчэ некалькі гадоў таму. Напачатку хацелася папросту весці трансляцыю з хатняга кампютара для сябе і сяброў. Аднак, як вядома, добрыя амбіцыя заўсёды растуць...

Пратэставае галасаванне

07.05.2012
Пратэставае галасаванне З цікаўнасцю, але і з непакоем глядзіць свет і на Грэцыю, якая выбірала таксама. Што праўда, не прэзідэнта, а парламент. Грамадзяне краіны прагаласавалі супраць кіроўнай кааліцыі, якая пачала праводзіць палітыку жорсткай эканоміі. Шмат хто з выбарцаў аддаў свае галасы за радыкальныя левыя партыі ды нават за камуністаў. Упершыню за 40 гадоў у парламент трапілі неанацысты.

13 гадоў без Захаранкі

07.05.2012
13 гадоў без Захаранкі Дзе Юрый Захаранка? На гэтае пытанне няма адказу ўжо роўна 13 гадоў. Увечары 7 траўня 1999 г. колішняга міністра ўнутраных справаў Беларусі скралі непадалёк ягонага дому. Чаму маўчыць следства?

Новы прэзідэнт Францыі

07.05.2012
Новы прэзідэнт Францыі А Францыя ў адрозненне ад Расеі абрала сапраўды новага кіраўніка. У другім туры выбарчай гонкі перамог сацыяліст Франсўа Алянд. Адпаведна, сваю паразу мусіў прызнаць Нікаля Сарказі. Такім чынам, ён аказаўся першым за тры дзесяцігоддзі прэзідэнтам, які не застаўся на другі тэрмін. Чаго французам варта чакаць ад зменаў ва ўладзе і ці азначаюць яны новую палітычную якасць у Еўразвязе, тон якому традыцыйна задае Берлін з Парыжам? Гэтак Парыж святкаваў выбары новага прэзідэнта. Відавочна, з прыходам Франсўа Алянда ў Елісейскі палац Францыя чакае новых і грунтоўных зменаў.

Інаўгарацыя-каранацыя

07.05.2012
Інаўгарацыя-каранацыя tre??: Золата, шык і царскі размах. Уладзімір Пуцін трэці раз стаў прэзідэнтам Расеі. Новы стары кіраўнік паабяцаў дбаць перадусім пра інтарэсы грамадзянаў і бяспеку краіны. Зрэшты, Пуціну ўжо не вераць тысячы расейцаў. Яны пратэставалі ў Маскве ўчора, а таксама сёння. Свята інаўгурацыі азмрочанае сотнямі затрыманых і сутычкамі з паліцыяй. Гісторыя замыкае кола. Уладзімір Пуцін пры ўладзе ўжо 12 гадоў -- па-царску. Сёння ў Андрэеўскай зале, дзе некалі каранавалі ўладароў Крамля, склаў прысягу -- гэтым разам на 6 гадоў кіравання краінаю.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]