Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Масква: студэнты-дантысты выйшлі на марш з паходнямі

04.05.2012
Масква: студэнты-дантысты выйшлі на марш з паходнямі Такі марш праводзіцца ўжо сёмы год запар. Пры гэтым некаторыя расейскія блогеры абвінавачваюць арганізатараў акцыі ў падабенстве да папулярных у нацысцкай Нямеччыне маршаў з паходнямі ў гонар Адольфа Гітлера.

Пытанне тыдня: п'яныя кіроўцы

04.05.2012
Пытанне тыдня: п'яныя кіроўцы Як Вы ставіцеся да пяных кіроўцаў? Якім для іх мусіць быць пакаранне?

McCain: "US and EU must increase pressure on Lukashenka"

04.05.2012
McCain: US and EU must increase pressure on Lukashenka The USA and Europe should not ease pressure on Belarusian and Ukrainian authorities which take responsibility for political repressions in their countries, US senator and former presidential candidate John McCain stated at the international conference on the role of parliamentarians in strengthening Eastern European democracies, which was held in the Parliament of Lithuania on May 3, 2012.

Пытанне тыдня: п'яныя кіроўцы

04.05.2012
Пытанне тыдня: п'яныя кіроўцы Як Вы ставіцеся да пяных кіроўцаў? Якім для іх мусіць быць пакаранне?

МакКейн: ЗША і ЕЗ павінны ўзмацніць ціск на Лукашэнку

04.05.2012
МакКейн: ЗША і ЕЗ павінны ўзмацніць ціск на Лукашэнку belsat.eu Амерыканскі сенатар Джон МакКейн, выступаючы перад літоўскімі парламентарыямі 3 траўня, заявіў, што ЗША і Еўразвяз не мусяць змяншаць ціск на беларускіх ды ўкраінскіх кіраўнікоў, адказных за палітычныя рэпрэсіі.

«Два на два»: чаму не падтрымліваюць апазіцыі? Анонс

04.05.2012
«Два на два»: чаму не падтрымліваюць апазіцыі? Анонс Палітычны і эканамічны крызісы, якія, падавалася, мусілі цалкам дыскрэдытаваць беларускую ўладу, не паўплывалі на настроі грамадства. Больш за палову беларусаў не верыць ані ўладзе, ані апазіцыі. Ці могуць улада і апазіцыя супрацоўнічаць у развязанні важных для грамадзянаў пытанняў? Чаму беларусы не падтрымліваюць апазіцыі? Павал Мажэйка і Дзмітры Гурневіч запрашаюць на дыскусію з прадстаўніком рэгіянальнага бюро «Стратэгія развіцця і міру» Алесем Сілковым і Сяргеем Салашам з руху «За Свабоду».

"Бітва нацыяў"

03.05.2012
Бітва нацыяў "Бітва нацыяў" адбылася ў польскай сталіцы. На чэмпіянат ваенна-гістарычнай рэканструкцыі зехаліся сотні рыцараў з 12 краінаў. Сярод іх, безумоўна, і беларускія асілкі. Якая ж нацыя аказалася наймацнейшаю ў свеце? Бітва, якой яшчэ не было. У варшаўскім Форце Бэма ішла сапраўдная вайна. На полі байцы з 12 дзяржаваў свету.

Супраць русіфікацыі

03.05.2012
Супраць русіфікацыі Несвяточны настрой у палякаў, што жывуць у нашай краіне. Адзінай у Горадні школе з польскаю моваю навучання пагражае русіфікацыя. На рашэнне мясцовых уладаў з наступнага навучальнага года ў ёй маюць зявіцца расейскамоўныя класы. Чыноўнікі тлумачаць гэта перагружанасцю суседніх школаў. Вучні ды іхныя бацькі пратэстуюць, заяўляючы пра пераслед іх як нацыянальнай меншасці.

Дамовіліся па-суседску

03.05.2012
Дамовіліся па-суседску Украіна адкрывае сваю мяжу для беларускага мяса і малака. Раней уведзеныя абмежаванні знялі. Праўда, допуск атрымалі пакуль толькі дзесяць прадпрыемстваў.

Яйкавы інцыдэнт

03.05.2012
Яйкавы інцыдэнт Камуністы, як аказалася, маюць доўгую памяць і не даруюць старых крыўдаў. У судзе Маскоўскага раёну Менску разглядалі пазоў чальцоў КПБ да маладафронтаўцаў. Маладзёны амаль паўгода таму закідалі яйкамі помнік Леніна, за што і былі пакараныя. Але заяўнікі дамагаюцца яшчэ маральнай і матэрыяльнай кампенсацыі, бо яйкі запэцкалі не толькі правадыра, але вопратку і гонар прыхільнікаў ягоных ідэяў. Вось гэтак паўгода таму мітынг Камуністычнай партыі Беларусі ля помніка Леніна ў Менску не дачакаўся мірнага заканчэння.

Навучыць камісіі лічыць

03.05.2012
Навучыць камісіі лічыць Навучыць участковыя выбарчыя камісіі лічыць галасы спрабуе Дзмітрый Ус. Экс-кандыдат на прэзідэнта і былы палітвязень праводзіць кампанію ўдасканалення выбарчага заканадаўства. Пра стварэнне адмысловай ініцыятыўнай групы і бліжэйшыя планы Ус распавёў журналістам.

Круціся, стужка

03.05.2012
Круціся, стужка Па Беларусі пранясецца бел-чырвона-белая хваля. Прычым несціся будзе "з вецярком". Актывісты руху "За свабоду" распачалі акцыю, якая мае натхніць аўтамабілістаў падарожнічаць з пачуццём нацыянальнага гонару. За тыдзень да Дня Перамогі беларусы, услед за расейцамі, павязваюць аранжава-чорныя георгіеўскія стужкі на свае аўтамабілі, дамы ды штрыфелі пінжакоў. Мэтазгоднасць выкарыстання беларусамі сімвалу, які ў сучасную Расею вярнуўся з гербу царскай імперыі, адмыслоўцы аспрэчваюць.

Магічныя 500 долараў

03.05.2012
Магічныя 500 долараў Набліжаюцца парламенцкія выбары, і Аляксандр Лукашэнка зноў загаварыў пра заробак на 500 долараў. Кіраўнік краіны запатрабаваў да канца года давесці сярэдні даход беларусаў да гэтай ужо "магічнай" лічбы. Пры гэтым прэзідэнт паўшчуваў чыноўнікаў, якія хаваюцца за ягоную ж фармулёўку: "Ёсць прадукцыйнасць працы -- ёсць заробак, няма прадукцыйнасці -- няма заробку".
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]