ЗОЛАТА Ў «ГАРЫЗОНТУ» Баскетбалісткі сталічнага «Гарызонту» сталіся ўладальніцамі залатых узнагародаў нацыянальнага першынства. У вырашальным двубоі дружына Анатоля Буяльскага перамагла гарадзенскую «Алімпію» з лікам 72:65. У складзе пераможцаў самаю выніковаю была Кацярына Сныціна, якая набрала 23 пункты і зрабіла 6 падбораў. Бронзавыя медалі чэмпіянату заваявалі спартоўкі з клубу «Менск-2006» -- яны былі мацнейшыя за барысаўскую «Бярэзіну» 66:51.
Чэргі і на беларуска-польскай мяжы. У прыватнасці, на аўтадарожным пункце пропуску «Берасце». Там сёння сабраліся паўтары сотні легкавых машынаў, якім давядзецца чакаць памежнага і мытнага дагляду ад 4 да 12 гадзінаў. Аднак прагназуецца, што ўжо днямі сітуацыя можа палепшыцца. У звязку з заўтрашнім Днём працы і Днём канстытуцыі, які адзначаецца 3 траўня, большасць крамаў у Польшчы зачыняць. Таму колькасць беларусаў, што едуць па замежныя пакупкі, зменшыцца. belsat.eu
ЗАХАД ПАГРАЖАЕ КІЕВУ У самой Украіне пракуратура Харкаўскай вобласці працягвае правяранне паводле заявы былой прэмеркі аб збіцці. Цімашэнка сцвярджае, што атрымала шматлікія пабоі з боку аховы калоніі. Следчыя ёй пярэчаць: сляды на целе палітыка пакінутыя тупым, цвёрдым прадметам, але ніяк не вынік прымянення сілы. Гэта не паўплывала на пазіцыю еўрапейскіх палітыкаў. Паводле нямецкіх медыяў, канцлер Нямеччыны Анґела Мэркель рэкамендавала сваім міністрам праігнараваць Еўра-2012 ва Украіне ў выпадку, калі Цімашэнка не выйдзе на свабоду.
Швейцарыя, курорты і банкі якой карыстаюцца асабліваю папулярнасцю ў заможных людзей, увяла больш жорсткія санкцыі ў дачыненні беларускіх чыноўнікаў і бізнесоўцаў. Такім чынам, спіс не ўязных у краіну асобаў папоўніўся шасцюдзесяццю васьмю імёнамі. Пры наяўнасці іх актываў у швейцарскіх банках, рахункі будуць замарожаныя. belsat.eu
Патрабаваць спыніць пераслед за іншадумства ад уладаў усёю краінаю -- гэткую мэту ставяць перад сабой актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Сёння падчас прэс-канферэнцыі лідары кампаніі заявілі пра пачатак збору подпісаў да генпракурора ў абарону свайго паплечніка, грамадскага актывіста Паўла Вінаградава. belsat.eu
Як выратаваць у Беларусі малы бізнес? Менавіта гэтай праблеме быў прысвечаны прадпрымальніцкі форум, які прайшоў у Менску. Арганізатары сустрэчы -- прадстаўнікі грамадскага абяднання «Перспектыва» -- не толькі агучылі праблемы індывідуальных прадпрымальнікаў, але і прынялі адмысловую рэзалюцыю. Адзін з яе крокаў -- спроба чарговы раз дагрукацца да ўлады. belsat.eu
Маем першае месца сярод краінаў СНД і Еўропы... паводле росту спажывецкіх коштаў. Такія звесткі за сакавік падаў Белстат. У Нацыянальным жа банку краіны разважаюць, як палепшыць паказнікі. Са словаў старшыні праўлення Нацбанку Надзеі Ермаковай вынікае, што гэтакім сродкам можа стацца ўжо двойчы перажытая намі дэнамінацыя. Калі чакаць трэцяй? belsat.eu