Наведваючы пацярпелы ад ЧАЭС Быхаўскі раён, Аляксандр Лукашэнка не толькі пахваліўся захадамі дзеля ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай бяды і амбітнымі планамі на асваенне атамнай энергетыкі. Кіраўнік Беларусі закрануў таксама тэму беларуска-еўрапейскіх дачыненняў, што ўжо становіцца традыцыяй Роўна год таму, акурат на гадавіну чарнобыльскай катастрофы, ад кіраўніцтва Беларусі дасталася старшыні Еўракамісіі -- Жузэ Мануэлу Барозу.
Найбуйнейшая аварыя ў сваім родзе за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. Да гэтай пары мы не толькі памятаем пра яе, але і адчуваем наступствы. 26 гадоў пасля -- якія пагрозы засталіся і ці не паўторыцца гісторыя зноў? Чарнобыль забраў у Беларусі не толькі больш як 200 гектараў зямлі, што назаўсёды застануцца ў межах Палескага радыяцыйнага запаведніка. Чарнобыль працягвае забіраць жыцці ды здароўе людзей. За апошнія 30 гадоў колькасць захворванняў на рак сярод беларусаў патроілася.
Пакуль удзельнікі "Чарнобыльскага шляху" выступалі супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС, Аляксандр Лукашэнка фактычна агітаваў за будаўніцтва наступнай. Трагічную дату ўшаноўвалі сёння і на афіцыйным узроўні, аднак на тле ядравых амбіцыяў урачыстасці прайшлі вельмі сціпла. Як адзначылі гадавІну ўлады Беларусі, а таксама нашыя суседзі? Першымі ўшанавалі памяць ахвяраў чарнобыльскай трагедыі жыхары ўкраінскага Славуціча. Гэтае мястэчка ляжыць усяго за 50 кіламетраў ад Чарнобылю. Уначы з 25-га на 26-га тут маліліся і запальвалі знічы ў тым ліку і тыя, хто ў 80-я працаваў на ЧАЭС.
Cёння -- дваццаць шостыя ўгодкі чарнобыльскай катастрофы. Традыцыйна грамадская супольнасць нашае краіны адзначае яе "Чарнобыльскім шляхам". Галоўнае патрабаванне ўдзельнікаў шэсця сёлета -- адмена будаўніцтва Астравецкай АЭС. Улады санкцыянавалі шэсце, але перашкодаў напярэдадні акцыі не бракавала. Нягледзячы на гэта, акцыя атрымалася. Мірны атам можа быць смяротны. Гэта ведаюць ў Беларусі, якая найбольш пацярпела ад самай буйной у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы. Але цяпер ядравая праблема паўстала яшчэ больш востра.