Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Спартовы агляд

27.04.2012
Спартовы агляд ЧАРГОВАЯ ПАРАЗА Нацыянальная зборная Беларусі саступіла ў першым матчы "Кубка Шкоды", які распачаўся ў Браціславе. Дружына Кары Хэйкілі саступіла камандзе Нямеччыны 2:5. Дакладнымі стрэламі ў беларусаў вызначыліся Міхаіл Грабоўскі ды Сяргей Коласаў. Пасля двубою каманды правялі серыю булітаў, вынікі якой будуць улічвацца пры вызначэнні канчатковых месцаў на турніры ў выпадку роўнасці набраных балаў. Булітную перастрэлку беларускія хакеісты таксама прагулялі -- 1:3. Заўтра мы згуляем з нарвежцамі.

«Вышэй за неба» -- пад пагрозаю

27.04.2012
«Вышэй за неба» -- пад пагрозаю Першы беларускі моладзевы серыял пад назваю «Вышэй за неба» ўрэшце гатовы. Аднак стужка, пра якую гэтак шмат казалі цягам апошняга года, не можа выйсці на шырокі экран. Прычына -- у канфлікце здымачнай групы і замоўцаў фільму, што не жадаюць пускаць яго без цэнзуры. belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

27.04.2012
Агляд падзеяў замежжа Народны марш за Цімашэнку Прыхільнікі Юліі Цімашэнкі правялі сёння ў Кіеве "народны марш". На знак пратэсту супраць жорсткага абыходжання з экс-прэмерам. У акцыі ўдзельнічалі больш за дзве тысячы чалавек. Яны абвінавацілі кіраўніка краіны Віктара Януковіча ў жорсткім абыходжанні са сваймі апанентамі. belsat.eu

Камунальная арыфметыка

27.04.2012
Камунальная арыфметыка А нам тым часам варта рыхтавацца да новага падаражання камунальных паслуг. Насельніцтва мае пакрываць не менш за 35 % іх кошту. І дасягнуць такога паказніку ўрад мусіць да канца гэтага года, як таго патрабуе Закон аб дзяржаўным бюджэце. Пра гэта сёння паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Андрэй Шорац. belsat.eu

Вытворчасць... у запас

27.04.2012
Вытворчасць... у запас Айчынная прамысловасць усцяж працуе ў запас. Прадукцыя на складах за квартАл вырасла ажно ў паўтара разу, паведамляе "Белстат". belsat.eu

1 траўня не страйкаваць!

27.04.2012
1 траўня не страйкаваць! Калі тарыфы будуць павышацца гвалтоўна, будуць расці і сацыяльныя пратэсты. А іх улады баяцца. Менавіта таму і не дазволілі арганізаваць першамайскага мітынгу пад сацыяльнымі лозунгамі. У гэтым упэўнены прадстаўнік аргкамітэту правядзення акцыі, старшыня партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін. belsat.eu

Вясновая хваля выбухаў

27.04.2012
Вясновая хваля выбухаў Выбуховы -- у наўпроставым сэнсе -- тыдзень выдаўся і ў Беларусі. КДБ распачаў адразу дзве крымінальныя справы з тэрарыстычным ухілам паводле фактаў выбухаў у Гомлі ды Кобрыні. "Сіндром Канавалава" -- гэтак акрэсліваюць дзеянні сілавікоў эксперты. З чым можа быць звязаная выбуховая хваля і хто за ёю стаіць? belsat.eu

Днепрапятроўскі тэракт

27.04.2012
Днепрапятроўскі тэракт Айчынная прамысловасць усцяж працуе ў запас. Прадукцыя на складах за квартал вырасла ажно ў паўтара разу, паведамляе "Белстат". belsat.eu

Расплата за крэатыў

27.04.2012
Расплата за крэатыў Традыцыйны "Чарнобыльскі шлях" учора. А сёння -- традыцыйныя для такіх акцыяў суды над яго ўдзельнікамі. У сталіцы пакаралі 5 чалавек нібыта за хуліганскія дзеянні. Прычым паводле сведак -- сёння ж праваахоўнікі паспелі затрымаць яшчэ дваіх з тых, хто прыйшоў да суда падтрымаць аднадумцаў. belsat.eu

Шматвектарнасць

27.04.2012
Шматвектарнасць У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў прэзідэнт Туркменістану. Падзея, паводле Аляксандра Лукашэнкі, для нас вельмі важная. Зрэшты, такія заявы не дзівяць. Паколькі з часу апошніх выбараў гэта першы візіт кіраўніка іншай краіны ў Беларусь. belsat.eu

Калякін: Улады плююць на Канстытуцыю

27.04.2012
Калякін: Улады плююць на Канстытуцыю «Сёння ўлады наогул плююць на Канстытуцыю, на артыкул 35, які гарантуе свабоду сходаў і вулічных шэсцяў, -- заявіў Калякін. -- Закон аб масавых акцыяў стаўся забаронай на іх правядзенне, улады нават не знаходзяць часу нармальна растлумачыць прычыны адмовы ў правядзенні вулічных акцыяў, не жадаюць размаўляць з арганізатарамі наконт пераносу часу і месца акцыі».

Калякін: улада сама падштурхоу?вае да рэвалюцыі

27.04.2012
Калякін: улада сама падштурхоу?вае да рэвалюцыі Адмовы ў правядзенні мітынгаў прывядуць да таго, што палітычнае жыццё пяройдзе ў нелегальную сферу, мяркуе прадстаўнік аргкамітэту правядзення першамайскага мітынгу, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]