Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Спартовы агляд

01.05.2012
Спартовы агляд ДЗЯНІСАЎ -- КАПІТАН БЕЛАРУСАЎ Капітанам Нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі ў Хельсінкі ды Стакгольме будзе абаронца менскага "Дынама" Уладзімір Дзянісаў. Пра гэта сёння на камандным зборы паведаміў галоўны трэнер нашай дружыны Кары Хэйкіля. Асістэнтамі капітана абралі нападніка омскага "Авангарду" Аляксея Калюжнага і форварда "Таронта" Міхаіла Грабоўскага. Заўтра беларуская каманда з Браціславы вылятае ў Хельсінкі, дзе ўжо 4 траўня правядзе першы матч групавога этапу супраць Фінляндыі.

«Рабкор» Ляпіс прэзентуе

01.05.2012
«Рабкор» Ляпіс прэзентуе Сапраўдны рэвалюцыйна-анархістычны дух вярнуў Першамаю ды падарыў усім сваім прыхільнікам гурт "Ляпіс Трубяцкой". Новы альбом пад назвай "Рабкор" пабачыў свет на прасторах інтэрнэту на паўгода раней, чым планавалася, -- якраз да свята працоўных. belsat.eu

Еўропа вачыма школьнікаў

01.05.2012
Еўропа вачыма школьнікаў На пытанне "Што я ведаю пра Еўропу?" спрабавалі адказаць сёння магілёўскія школьнікі. Аднайменны конкурс праводзіцца ўжо дзевяты раз. belsat.eu

Пакажыце «Вышэй за неба»!

01.05.2012
Пакажыце «Вышэй за неба»! Яшчэ да афіцыйнай прэмеры стужка "Вышэй за неба" сталася скандальная. Падзяліць правы і скончыць фільм не могуць беларускія аўтары ды міжнародныя замоўцы -- Глабальны фонд барацьбы са СНІДам пад куратарствам Праграмы Развіцця ААН. Паводле апошніх, серыял атрымаўся занадта востры ды не пасуе для паказу на дзяржаўных тэлеканалах. Хто акажацца "вышэй за неба" і ці пераможцамі папяровай валтузні ў выніку будуць гледачы? belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

01.05.2012
Агляд падзеяў замежжа ПЕРШАМАЙ У РАСЕІ На Першамай у Расеі выйшлі каля двух мільёнаў грамадзянаў. Самая буйная дэманстрацыя прайшла ў сталіцы. Упершыню за апошнія 16 гадоў на чале шэсця крочыла найвышэйшае кіраўніцтва краіны. Шэсце ўзначаліў зграны дуэт Мядзведзеў--Пуцін. belsat.eu

Паводле савецкай традыцыі

01.05.2012
Паводле савецкай традыцыі Сёння Беларусь, а разам з намі 142 краіны свету, адзначае адно з найважнейшых «грамадзянскіх» святаў -- Дзень працы. Урачыстасці ў нашай краіне прайшлі ў найлепшых савецкіх традыцыях. Можа, якраз і таму, што правы працоўных -- тэма, якая і сёння не вельмі пасуе да афіцыйнай карцінкі. Бо нават адзначыць сваё законнае свята дазволілі далёка не ўсім. belsat.eu

Першамайскія «падарункі»

01.05.2012
Першамайскія «падарункі» Першамайскі падарунак для працоўных ад ураду -- падвышэнне заробкаў, пенсіяў ды іншых відаў сацыяльнай дапамогі. Але вырасла і тарыфная стаўка першага разраду, а гэтая навіна шмат для каго можа аказацца не вельмі прыемнай. belsat.eu

Вораг свабоды

01.05.2012
Вораг свабоды Праблемы ў нас не толькі з мастацтвам, але і са свабодаю слова. Беларусь застаецца сярод зацятых яе ворагаў ды нават пагаршае свае пазіцыі. З леташняга 190-га месца мы апусціліся яшчэ на тры пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Паводле апошняй справаздачы праваабарончай арганізацыі «Freedom House», горш, чым у Беларусі, з правам на выказванне цяпер толькі ў Эрытрэі, Узбекістане, Туркменістане і Паўночнай Карэі. belsat.eu

Спецназ сарваў пра сябе паказ

01.05.2012
Спецназ сарваў пра сябе паказ Беларуская прэмера карціны англійскага рэжысёра Мэтю Чарлза закончылася для ахвотных яе паглядзець затрыманнямі ды гадзінамі, праведзенымі ў міліцэйскім пастарунку. Фільм «Апошні дыктатар Еўропы» раскрывае аблічча сённяшняй палітычнай сістэмы ў Беларусі. На менскім паказе сцэны з фільму сталіся рэчаіснасцю. belsat.eu

Начная рэпетыцыя параду ў Маскве

01.05.2012
Начная рэпетыцыя параду ў Маскве Падчас параду на Красную плошчу выедзе каля сотні баявых машынаў, у тым ліку гонар расейцаў -- ракетныя комплексы "Искандер-М", зенітныя сістэмы С-400 ды ракетныя комплексы "Бук-М2". Гэтая тэхніка брала ўдзел і ў начной рэпетыцыі параду.

Багданкевіч: Нацбанк не гатовы да дэнамінацыі

01.05.2012
Багданкевіч: Нацбанк не гатовы да дэнамінацыі „Каб падрыхтавацца да дэнамінацыі, трэба вырабіць новыя грашовыя знакі, пасля чаго можна абвяшчаць дэнамінацы. Але сёння Нацбанк не гатовы да гэтага. Не гатовы не таму што не вырабленыя новыя грошы, а таму што вельмі высокая інфляцыя" - дадаў Багданкевіч.

Шумчанка пра прадпрымальнікаў

01.05.2012
Шумчанка пра прадпрымальнікаў Рэспубліканскае грамадскае абяднанне "Перспектыва" зладзіла прадпрымальніцкі форум "Малы бізнес -- погляд у будучыню". Галоўная яго мэта -- выявіць праблемы ў сферы малога бізнесу і знайсці шляхі іх рашэння, атрымаць інфармацыю з першых вуснаў: чым сёння жыве і дыхае малы бізнес, што неабходна яму дзеля паспяховага развіцця.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]