Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Падвойны тэракт у Дагестане

04.05.2012
Падвойны тэракт у Дагестане У Дагестане заўтрашні дзень абвесцілі жалобным -- па загінулых у выніку падвойнага тэракту ў Махачкале. Прынамсі 14 чалавек загінулі, больш за 100 -- параненыя. У расейскай Дзярждуме паспяшаліся патлумачыць прычыну тэрактаў супрацьстаяннем экстрэмістаў і мясцовых уладаў ды абвергнуць датычнасць расейскіх спецслужбаў да выбухаў. У адным з найбольш праблемных этнічных рэгіёнаў Расеі зноў гучаць выбухі ды гіне мірнае насельніцтва. Не дапамаглі пазбегнуць трагедыі і шматлікія антытэрарыстычныя службы, што працуюць у Дагестане.

Міліцэйская сваволя

04.05.2012
Міліцэйская сваволя Відэа збітага ў кроў няпоўнагадовага хлопца з Калінкавічаў узрушыла інтэрнэт. На кадрах відаць міліцыянты, якія не зважаючы на адсутнасць супраціву затрыманага, бязлітасна выкручваюць яму рукі. Ахоўнікі правапарадку кажуць, што ні ў чым не вінаватыя і што маладзён сам кідаўся на людзей і парушаў грамадскі парадак. Але ці можна верыць словам беларускіх міліцыянтаў?

Нанарубель

04.05.2012
Нанарубель Мытны саюз Расеі, Беларусі ды Казахстану можа перайсці на адзіную валюту. Аднак адбудзецца гэта не раней, як праз дванаццаць гадоў. Такое меркаванне агучыў у інтэрвю "Российской газете" старшыня казахскага Нацыянальнага банку Грыгорый Марчанка.

Калгасы з малатка

04.05.2012
Калгасы з малатка Беларусь даўно распрадаецца. Падобна, гэтым разам чарга дайшла... і да калгасаў. Пра магчымасць іх прыватызацыі заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнай паездкі па Меншчыне. Былы дырэктар саўгасу лічыць, што ад пакупнікоў адбою не будзе. Які сапраўдны кошт айчыннага аграсектару?

Паліна Рэспубліка ў "Прасвеце" тэлеканалу "Белсат"

04.05.2012
Паліна Рэспубліка ў Прасвеце тэлеканалу Белсат Паліна Рэспубліка выконвае песню і дае інтэрвю ў праграме "Прасвет" тэлеканалу "Белсат". Поўная версія праграмы ў эфіры 4 траўня 2012 г. а 20:35.

Опрос: Акции или продукция?

04.05.2012
Опрос: Акции или продукция? 2 мая стартовала продажа акций ОАО "Минский завод игристых вин" — пилотный проект по народному IPO (первичной продаже акций) в Беларуси. До 15 июня белорусы могут приобрести не более 999 акций в одни руки через брокеров Белорусской валютно-фондовой биржи, в том числе "Беларусбанк" и "Белагропромбанк". Одна акция стоит 171.450 рублей (без учета комиссии) — за эти деньги можно купить несколько бутылок шампанского Минского завода игристых вин. Корреспонденты БелаПАН решили поинтересоваться у минчан, что бы купили они: акции завода или его продукцию.

Опрос: Акции или продукция?

04.05.2012
Опрос: Акции или продукция? 2 мая стартовала продажа акций ОАО "Минский завод игристых вин" — пилотный проект по народному IPO (первичной продаже акций) в Беларуси. До 15 июня белорусы могут приобрести не более 999 акций в одни руки через брокеров Белорусской валютно-фондовой биржи, в том числе "Беларусбанк" и "Белагропромбанк". Одна акция стоит 171.450 рублей (без учета комиссии) — за эти деньги можно купить несколько бутылок шампанского Минского завода игристых вин. Корреспонденты БелаПАН решили поинтересоваться у минчан, что бы купили они: акции завода или его продукцию.

Сарокін: На Дзень Перамогі -- праз металадэтэктар

04.05.2012
Сарокін: На Дзень Перамогі -- праз металадэтэктар У Менску на шэсце 9 траўня арганізуюць 28 кантрольна-прапускных пунктаў, якія ўключаць у сябе 104 пункты пропуску. Прадстаўнік ГУУС папярэдзіў, што ў месцы правядзення масавых акцыяў не будуць прапускаць людзей з забароненымі прадметамі, а таксама з веласіпедамі і хатнімі жывёламі.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]