Інагурацыя Уладзіміра Пуціна -- ужо ў панядзелак. Напярэдадні гэтай падзеі эксперты разважаюць: чаго чакаць ад новага старога прэзідэнта? Пра свой вонкавапалітычны прыярытэт, пабудову Еўразійскага саюзу, чальцом якога мае стаць Беларусь, Пуцін ужо заявіў. Што засталося неагучанае? 2000 год. 2004-ы. У панядзелак адбудзецца трэцяя інагурацыя Уладзіміра Пуціна. Ці трэці раз -- сапраўды на шчасце? Для Беларусі.
Немагчыма выйсці з дому. Немагчыма ўладкавацца на працу. Са зняволеннем у клетцы параўноўваюць сваё жыццё беларускія інваліды. Каб выказаць свой пратэст супраць дыскрымінацыі, яны ў Міжнародны дзень барацьбы за правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі выступілі на мітынгу ў сталічным парку Дружбы народаў. Некалькі дзясяткаў інвалідаў-вазочнікаў з розных куткоў Беларусі сабраліся на мітынг у Менску, каб патрабаваць роўнага стаўлення ды шанавання сваіх правоў.
У суботу 5 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў, у менскім парку Дружбы народаў адбыўся дазволены ўладамі мітынг, арганізаваны Рэспубліканскай асацыяцыяй інвалідаў-вазочнікаў. В субботу 5 мая, в Международный день борьбы за права инвалидов, в минском парке Дружбы народов состоялся разрешенный властями митинг, организованный Республиканской ассоциацией инвалидов-колясочников. www.svaboda.org
У суботу 5 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў, у менскім парку Дружбы народаў адбыўся дазволены ўладамі мітынг, арганізаваны Рэспубліканскай асацыяцыяй інвалідаў-вазочнікаў. В субботу 5 мая, в Международный день борьбы за права инвалидов, в минском парке Дружбы народов состоялся разрешенный властями митинг, организованный Республиканской ассоциацией инвалидов-колясочников. www.svaboda.org
У менскім Палацы спорту выбралі міс Беларусь. Ёю стала Юлія Скалковіч з вёскі Клейнікі Берасцейкага раёну. "Я, вядома ж, вельмі рада, але для мяне гэта была поўная нечаканасць. Дзякую ўсім, хто мяне падтрымліваў. Дзякую сябрам журы ды арганізатарам. Я вельмі шчаслівая", -- зазначыла Юлія на сваёй першай прэс-канферэцыі ў якасці ўладальніцы тытулу "Міс Беларусь--2012".
Тыповы двухмясцовы нумар (10 кв. м), будзе каштаваць 80 еўраў за дзень. Улады Украіны звярнуліся да ўніверсітэтаў з просьбаю зрабіць рамонты ў інтэрнатах ды вызваліць іх для заўзятараў, што прыедуць на матчы чэмпіянату Еўропы па футболе--2012. Шмат які інтэрнаты -- сапраўды ў кепскім тэхнічным стане, аднак тыя, дзе зроблены рамонт, адпавядаюць прынамсі мінімальным еўрапейскім стандартам.
Падчас сваёй паездкі па Меншчыне Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць магчымаю прыватызацыю сельгаспрадпрыемстваў. Кандыдат эканамічных навук, адмысловец у сельскай гаспадарцы Пётр Мігрускі заўважае, што калі дзяржава трапляе ў складаную сітуацыю, тады чынавенства звяртаецца да рынкавых метадаў гаспадарання. "Прыватызацыя сельгасвытворчасці мае перспектыву. Іншая справа, што мы спазніліся і шлях гэты будзе цяжкі", -- мяркуе эксперт.
За сваё права на прастору вымушаныя змагацца менчукі ды берасцейцы. Жыхары "Уручча-2" пасля таго, як спецназаўцы выкапалі пасаджаныя людзьмі дрэвы, правялі сход і прапанавалі ўласны план дзеянняў. Падобнае змаганне жыхароў з мясцовымі ўладамі за зялёную зону распачалося і ў Берасці. Ад пазаўчора добрае слова ад сваіх суседзяў будучыя жыхары "Уручча-2" ужо наўрад ці пачуюць.
Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі здымаецца з парадку дня. Пра гэта заявіў намеснік прэмер-міністра Анатоль Тозік. І хоць цяперашняя эканамічная і дэмаграфічная сітуацыя ў краіне патрабуе такой захады, напярэдадні выбараў улады не рызыкнулі пайсці на гэткі непапулярны сярод электарату крок.