
Дамы з непаўторным драўляным дэкорам -- архітэктурная асаблівасць канца 19-га стагоддзя. Чыноўнікі збіраюцца пазбавіць Гомель гэтай адметнасці ды знесці драўляную забудову з цэнтральнай часткі гораду. Актывісты ж краязнаўчай арганізацыі "Талака" прапаноўваюць перанесці ўзоры драўлянай спадчыны ў Спасаву Слабаду -- гістарычны раён Гомля, куды і зладзілі адмысловую экскурсію. Надпісы на сценах "Вораг не пройдзе", "Вораг будзе разбіты", сведчаць пра тое, што вораг тут быў, але аніводзін не крануў гэтых дамоў.