Вандалы зламалі памятны крыж на алеі, якая месціцца ў глыбіні мемарыялу. Летась напярэдадні Дзядоў быў паламаны Крыж пакуты. Першы ж выпадак вандалізму здарыўся ў 1990-х, калі ва ўрочышчы паламалі таблічку на Крыжы пакуты. Адна толькі мемарыяльная лаўка «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці» пацярпела 12 разоў. Выпадкі вандалізму былі зарэгістраваныя і ў 2005, і ў 2008 гг. Грамадскасць не раз заклікала ўлады забяспечыць ахову мемарыялу, які мае статус гістарычна-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі.
У дыпламатычнай вайне паміж Менскам і Бруселем пакуль лунае белы сцяг. Не парушыў часовага пераміря і сённяшні саміт кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краінаў абяднанай Еўропы ў Люксембургу. Санкцыяў не пашырылі, але і не адмянілі. Прыярытэты сённяшняга саміту кіраўнікоў МЗС Еўразвязу на самым пачатку акрэсліла Кэтрын Эштан. Еўрапейскі звяз пашырыў абмежаванні для Сірыі ды адмовіўся -- пакуль на год -- ад большасці санкцыяў супраць Бірмы, рэжым якой ідзе на пэўныя ліберальныя крокі.
Навучыцца беларускім народным танцам ды яшчэ і ў прыемнай сяброўскай атмасферы. Такая магчымасць зявілася сёння ў жыхароў... Варшавы. Арганізацыя "Беларуская нацыянальная памяць" арганізавала імпрэзу, якая сабрала інтэрнацыянальнае кола ўдзельнікаў. Ні сілаў, ні добрага настрою на сённяшнім танцавальным майстар-класе не бракавала. Кожны ахвотны мог развучыць амаль дзясятак нацыянальных танцаў.
Пахаваць вечна жывога! Упершыню за гісторыю постсавецкай Расеі большасць грамадзянаў краіны выказваецца за вынас цела Леніна з маўзалею. Такія вынікі даследавання апублікавалі сацыёлагі з расейскага Фонду грамадскай думкі напярэдадні дня народзінаў правадыра сусветнага пралетарыяту. Такім чынам, за вынас цела Ільіча з маўзалею выступаюць 56 адсоткаў расейцаў, супраць -- толькі 28 %.
Вызваленыя палітвязні ў любы момант могуць... вярнуцца за краты. Пра гэта падчас рэспубліканскага суботніку заявіў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік краіны спрабаваў пераканаць, што рашэнне вызваліць экс-кандыдата Андрэя Саннікава і ягонага паплечніка Дзмітрыя Бандарэнку прынятае не з-за ціску з боку Еўразвязу. Удзел у рэспубліканскім суботніку Аляксандр Лукашэнка браў разам з малодшым сынам Мікалаем на будове аквапарку ў Менску.