Вяртанне амбасадараў еўрапейскіх краінаў у Беларусь магчымае ўжо неўзабаве. Але калі дакладна і якім чынам гэта адбудзецца? Свае версіі надрукавалі адразу два выданні -- брусельскае "EUobserver" і "Российская газета". Паводле крыніцы "EUobserver", вяртанне дыпламатаў мае адбыцца ўжо на наступным тыдні.
Палітыкаў -- апанентаў улады -- садзяць у вязніцы, апазіцыйных актывістаў караюць штрафамі, а простых рабочых, што змагаюцца за свае правы, звальняюць з працы. Калі ж дзеля такіх брутальных захадаў няма аніякіх фармальных падставаў -- у справу ідзе псіхалагічны ціск: паклёпы, абразы і запалохванні. Спробы сапсаваць рэпутацыю тым, хто не згодны з дзеяннямі ўладаў, распачаліся ў Бабруйску. Прачнуўшыся ўранку, сямя актывісткі незалежнага прафсаюзу Галіны Смірновай пабачыла ў сваім падездзе вось такую незвычайную зяву.
У 2020 г. у беларускіх гарадах будзе жыць больш за 7 млн чалавек. А хто будзе карміць горад, калі ўся вёска выедзе? Як будзе выглядаць беларуская гаспадарка? Ці давядзецца нам харчавацца толькі імпартаванаю ежаю? Ці мусіць айчынная сельская гаспадарка быць стратнаю? Чаму ў Другую сусветную на акупаваных тэрыторыях збожжа вырошчвалі больш, чымся ў сучаснай Беларусі? Павал Мажэйка і Дзмітры Гурневіч запрашаюць 28 красавіка а 21:15.
Спроба адказаць на пытанне, што ж здарылася 26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Фільм быў зняты праз 10 гадоў пасля аварыі, але не страціў актуальнасці да сёння. Чарнобыльскія званы бюць і цяпер -- як напамін чалавеку пра тое, што безадказныя крокі некалькіх асобаў прывялі да глабальнай трагедыі.
«Дзень памінання» распавядзе пра вёску Будзішча, у якой пасля адсялення засталіся жыць толькі некалькі старых і хворы хлопец Аляксей Прываловіч са сваімі бацькамі. Толькі на Радуніцу збіраюцца былыя вяскоўцы ў Будзішчы: упарадкаваць родныя магілы, паглядзець адзін на аднаго, узгадаць, як японскі рэжысёр Сэіці Мотохасі зрабіў некалькі вялікіх фільмаў пра Будзішча (самы вядомы і адзначаны -- «Аляксей і крыніца»).
Беларусь упершыню стала перад рэальнаю пагрозаю ўвядзення эканамічных санкцыяў. Прыхільнікі санкцыяў кажуць, што гэта можа прывесці да пераменаў. Апаненты сцвярджаюць, што санкцыі вымусяць Беларусь наблізіцца да Расеі. Хто мае рацыю? У дыскусіі ўдзельнічаюць палітолагі Павал Усаў і Алесь Лагвінец. Павал Мажэйка і Дзмітры Гурневіч запрашаюць 21 красавіка а 21:15.
19 красавіка прайшла палова тэрміну, якім за Плошчу пакаралі Паўла Севярынца (3 гады «хіміі»). Цяпер сустаршыня стваранай партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі можа разьлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. «Свабода» наведала Паўла ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, дзе ён адбывае пакараньне. www.svaboda.org
19 красавіка прайшла палова тэрміну, якім за Плошчу пакаралі Паўла Севярынца (3 гады «хіміі»). Цяпер сустаршыня стваранай партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі можа разьлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. «Свабода» наведала Паўла ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, дзе ён адбывае пакараньне. www.svaboda.org