Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Саўка і Грышка. Мы ўсе ізь дзярэўні / Народнае відэа

21.04.2012
Саўка і Грышка. Мы ўсе ізь дзярэўні / Народнае відэа Гэтым разам Савелій, якому прыгразілі звальненьнем з пасады за паездку ў віленскі «Акропаліс», спрабуе рэабілітавацца ў модным цяпер стылі хіп-хоп. Народнае відэа. Па матывах кліпу «Мы все из деревни» Ксеніі Дзягелкі. www.svaboda.org

Саўка і Грышка. Мы ўсе ізь дзярэўні / Народнае відэа

21.04.2012
Саўка і Грышка. Мы ўсе ізь дзярэўні / Народнае відэа Гэтым разам Савелій, якому прыгразілі звальненьнем з пасады за паездку ў віленскі «Акропаліс», спрабуе рэабілітавацца ў модным цяпер стылі хіп-хоп. Народнае відэа. www.svaboda.org

Быкаў у Каннах

20.04.2012
Быкаў у Каннах Беспрэцэдэнтны беларускі кінапрарыў міравога маштабу. У асноўным конкурсе Канскага кінафестывалю будзе ўдзельнічаць стужка "У тумане" рэжысёра Сяргея Лазніцы -- нарадзінца Баранавічаў. У аснову ж карціны, якая мае ўсе шанцы перамагчы, пакладзеная аповесць Васіля Быкава. Сяргей Лазніца марыў зрабіць фільм паводле Быкава сваёю першаю мастацкаю стужкаю. Сцэнар быў гатовы яшчэ адзінаццаць гадоў таму, ды шмат часу пайшло на збор сродкаў. Першаю мастацкаю карцінаю майстра стала "Шчасце маё", яе поспех у Канах пераканаў спонсараў, а таксама студыі пяці краінаў, між якіх -- "Беларусьфільм", інвеставаць грошы і спадзевы ў кінафільм "У тумане".

На мове пагрозаў

20.04.2012
На мове пагрозаў Аніякіх вынікаў урадавай праверкі законнасці будаўніцтва "дамоў для спецназу" жыхары сталічнага Уручча гэтак і не дачакаліся. Сцяну чыноўніцкага маўчання людзі паспрабавалі прабіць плакатамі ды расцяжкамі на мясцовым сходзе. Аднак на сустрэчу зявіліся міліцыянты і прыгразілі прысутным адказнасцю за несанкцыянаваную акцыю. Вынікі ўрадавай праверкі адносна незаконнасці будаўніцтва новых дамоў у зялёнай зоне мікрараёну мелі прыйсці яшчэ тыдзень таму.

Яшчэ плюс 0,5 %

20.04.2012
Яшчэ плюс 0,5 % За тыдзень -- яшчэ на паўадсотка. Інфляцыя няспынна расце. Паводле звестак Белстату, у красавіку паводле стану на 17-ты дзень месяца яна складае 1,3 %.

Супраць мірнага атаму

20.04.2012
Супраць мірнага атаму "Чарнобыльскі шлях" дазволілі. Сёння Менгарвыканкам згадзіўся на правядзенне шэсця і жалобнага мітынгу 26 красавіка. Што праўда, чыноўнікі падтрымалі не ўсе патрабаванні арганізатараў акцыі. З 1988 г. у Беларусі штогод праходзіць "Чарнобыльскі шлях". Сёлета выключэння не будзе. Арганізатары запэўніваюць, што да акцыі падрыхтаваліся добра.

Экалагічная пагроза

20.04.2012
Экалагічная пагроза Звярнуцца ў міжнародны суд і ўвесці эканамічныя санкцыі супраць Менску мусіць Кіеў. Гэтак мяркуе былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны. Згодныя з ім і эколагі, якія лічаць, што нашая краіна наносіць невымерныя экалагічныя страты Шацкім азёрам. А ўсё праз здабыванне вапны на беларускім Хаціслаўскім радовішчы. Прыгожа і кранальна. Але ці доўга будзе так? Пярліны Валыні, больш за трыццаць Шацкіх азёраў, -- пад пагрозаю, сцвярджаюць эколагі. Усяму віною -- здабыча вапны на беларускім баку мяжы на Хаціслаўскім радовішчы.

Выклікі ды перспектывы

20.04.2012
Выклікі ды перспектывы Ці магчымы сапраўдны дыялог паміж Менскам і Бруселем? Як ад палітыкі санкцыяў перайсці да палітыкі рэальнага добрасуседства? Пра гэта разважалі ўдзельнікі круглага стала "Еўрапейскі дыялог дзеля мадэрнізацыі Беларусі: выклікі ды перспектывы", які адбыўся сёння ў Менску.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]