Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Нашыя ў Літве

19.04.2012
Нашыя ў Літве Усё больш беларусаў наведваюць Літву. Перашкодаю не стаўся нават эканамічны крызіс, інфармуе выданне "Delfi". Толькі летась колькасць нашых суайчыннікаў, якія прыязджаюць у Літву з турыстычнымі мэтамі або на закупы, вырасла больш як на чвэрць. Колькасць беларускіх турыстаў у Вільні летась павялічылася напалову. Агулам у Літве -- на 26 %.

Справы нацменаў 2.0

19.04.2012
Справы нацменаў 2.0 Грамадзянская супольнасць Беларусі ды беларускія дыяспары ва ўсім свеце абураныя дзеяннямі расейскіх праваахоўнікаў. Беларуса з Іркуцку Аляксея Кухту абвінавацілі ў экстрэмізме. Пагроза крымінальнай справы навісла і над Алегам Рудаковым, які шаснаццаць гадоў ачольвае Іркуцкае таварыства беларускай культуры. Гукалі вясну -- наклікалі абвінавачанне ў экстрэмісцкай дзейнасці. Дроваў у справе наламалі расейскія праваахоўнікі. У старшыні беларускага таварыства ў Іркуцку, якога назвалі "духоўным лідарам экстрэмісцкай групоўкі", знайшлі "падрыўную літаратуру".

Ігнараваць выбары!

19.04.2012
Ігнараваць выбары! Байкот выбарчага фарсу. Такую пазіцыю адносна будучых парламенцкіх выбараў абралі моладзевыя актывісты ды абвесцілі пра пачатак кампаніі "Ігнор-2012". Пратэставаць супраць адсутнасці дэмакратыі ў краіне маладзёны збіраюцца салідарна -- і сярод іншага з дапамогаю сатыры. Ісці або не ісці на парламенцкія выбары? Пакуль паміж вядомымі апазіцыйнымі партыямі працягваюцца гарачыя дыскусіі, моладзевыя арганізацыі дамовіліся: выбары ігнараваць!

Беларускі гандляр смерцю

19.04.2012
Беларускі гандляр смерцю Алігарх нумар адзін Уладзімір Пефціеў незаконна прадаваў зброю ў Кот-Дывуар падчас ваеннага канфлікту ў краіне ў 2010--2011 гг. Гэта вынікае са справаздачы экспертаў Рады Бяспекі ААН, паведамляе агенцтва "Associated Press".

Балонскі працэс - непатрэбны

19.04.2012
Балонскі працэс - непатрэбны Беларусь застанецца па-за еўрапейскаю прастораю вышэйшай адукацыі на бліжэйшыя тры гады. Нашай краіне канчаткова адмовілі ў далучэнні да Балонскага працэсу. Наступны шанец Беларусь атрымае толькі ў 2015 г., інфармуе выданне "European Voice".

Нобель для Бяляцкага

19.04.2012
Нобель для Бяляцкага Зняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі афіцыйна зарэгістраваны як кандыдат на Нобелеўскую прэмію міру. Паведамленне пра гэта атрымаў польскі фонд "Свабода і дэмакратыя", які даслаў адпаведную прапанову. Ці атрымае Бяляцкі Нобелеўскую прэмію, стане вядома 12 кастрычніка.

У пошуках паразумення

19.04.2012
У пошуках паразумення Пазіцыя афіцыйнага Менску адносна вяртання еўрапейскіх амбасадараў у Беларусь застаецца нязменная, заявіў сёння прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Днямі пра тое, што ў вырашэнні гэтага пытання больш зацікаўленая Еўропа, чым Беларусь, казаў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей. Але пакуль Менск гандлюецца з Еўразвязам, за кратамі дагэтуль застаюцца палітзняволеныя. За ўдзел у паслявыбарчых пратэстах Павал Севярынец атрымаў 3 гады так званай хіміі. Сёння мінае роўна палова тэрміну. На пачатку тыдня ў медыях зявілася інфармацыя, што менавіта ў гэты дзень Паўла могуць вызваліць умоўна-датэрмінова.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]