"Мы выступаем супраць засваення нафтагазавага шлейфу, супраць бурэння, бо гэта нясе вялізарную небяспеку для арктычнага рэгіёну. Мы лічым, што рызыкі, звязаныя з засваеннем Арктыкі, -- непрымальна высокія, і нашыя погляды падзяляе шэраг міжнародных экспертаў", -- гаворыць Раман Далгоў, адзін з каардынатараў кампаніі "Грынпіс" супраць эксплуатацыі Арктыкі.
Станіслаў Шушкевіч мяркуе, што Еўразвяз і ЗША мусяць працягнуць сённяшнюю паліытку ў дачыненні афіцыйнага Менску і што нельга адмаўляцца ад санкцыяў. „Калі ёсць нейкае эфектыўнае дзеянне, то чаму яго трэба змяняць? У нас яшчэ так шмат палітзняволеных і яны сядзяць без усялякай віны, іх трэба вызваліць. Іншага ўздзеяння, чым санкцыі, я не ведаю" - заявіў палітык у інтэрвю тэлеканалу „Белсат".
Тэрмін "Катынскае злачынства" -- зборны і азначае расстрэл увесну 1940 г. 21 857 польскіх грамадзянаў, якіх трымалі ў розных лагерах і турмах НКУС. У 1990 г. савецкі прэзідэнт Міхаіл Гарбачоў перадаў польскаму боку спіс 14 552 афіцэраў польскай арміі, якія былі расстраляныя і пахаваныя на тэрыторыі СССР -- у Расеі (Катынь, Калінін і Меднае) і ва Украіне (Харкаў). У 1994 г. Украіна перадала Польшчы пайменны алфавітны спіс 3435 рэпрэсаваных -- зняволеных турмаў заходніх абласцей УССР.
"Беларусь -- адзіная з былых рэспублік СССР, у якой да канца не рэабілітаваныя ахвяры рэпрэсіяў, дзе не пастаўлена ніводнага помніка ад дзяржавы, не выпушчана ніводнай кнігі ў памяць аб ахвярах рэпрэсіяў, дзе гэтае пытанне падаўляецца, адсутнічае ў падручніках", -- зазначае гісторык. Ён упэўнены, што афіцыйны Менск адмаўляе існаванне беларускага катынскага спісу, бо апасаецца масавых матэрыяльных прэтэнзіяў ад сваякоў забітых. "Гэта могуць быць вялікія сумы. Але гэта ж не падстава адмаўляць у рэабілітацыі толькі таму, што дзяржава думае, давядзецца плаціць за гэта ці не", -- падкрэслівае Ігар Кузняцоў.
Мінулае з водарам соладу ды хмелю. Такім яго можна пабачыць у Музеі піва, які працуе на тэрыторыі «Аліварыі» -- найстарэйшага бровару краіны. Наведнікаў там чакае не толькі гісторыя, але і сучаснасць -- у выглядзе дэгустацыі гатункаў гэтага самага папулярнага, між іншым, віду алкаголю ў свеце. Як нараджалася традыцыя беларускага піваварэння і чым яна адрозніваецца ад іншых? belsat.eu