Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Сінкевіч: Прыватызацыя як "чорная скрыня"

14.04.2012
Сінкевіч: Прыватызацыя як чорная скрыня Эканаміст Аляксандр Сінкевіч папярэджвае: Беларусь чакае павольная, кропкавая прыватызацыя і далёка не заўсёды справядлівая. "Увогуле прыватызацыя ў Беларусі -- вельмі закрытая, як "чорная скрыня" -- па-сутнасці, адбываюцца дамовы паміж некалькімі людзьмі на падставе таямнічых экспертных ацэнак. Відавочна, што ў такіх умовах будзе адбывацца продаж ніжэй за рынкавы кошт", -- мяркуе эксперт.

Пытанне тыдня: дача

14.04.2012
Пытанне тыдня: дача Што для Вас дача: дадатковы прыбытак ці адпачынак?

Пытанне тыдня: дача

14.04.2012
Пытанне тыдня: дача Што для Вас дача: дадатковы прыбытак ці адпачынак?

Лібералізацыя -- не цяпер

13.04.2012
Лібералізацыя -- не цяпер Тым часам, бадай, галоўны метад выратавання беларускай эканомікі -- лібералізацыя коштаў -- можа адбыцца, але не раней за наступны год. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. Сёлета ж дзяржава будзе працягваць жорсткае рэгуляванне коштаў.

«Прыватызацыйны» пірог

13.04.2012
«Прыватызацыйны» пірог Ласыя кавалкі Беларусі атрымалі сёння... сталічныя мінакі. Моладзевае крыло кампаніі "Гавары праўду!" правяло чарговы флэшмоб. Гэтым разам -- каб прыцягнуць увагу грамадскасці да непразрыстай прыватызацыі найлепшых айчынных прадпрыемстваў. Непакояцца і эксперты, кажучы аб настроенасці Крамля з падвойнаю сілаю ўзяцца за прыватызацыю панадных кавалкаў Беларусі. Узяць кавалак беларускага пірага -- мінакоў намаўляць неабходнасці не было. Як і тлумачыць, у чым ягоная сімвалічнасць.

Мармуровая «скварка»

13.04.2012
Мармуровая «скварка» Што трэба беларусам? Кажуць -- чарка ды скварка. Прэзідэнт жа краіны жадае значна лепшага для свайго электарату -- мармуровай скваркі. Толькі кошт кілаграму гэтага самага дарагога ў свеце мяса большы за сярэднемесячны заробак беларуса. Падчас працоўнай паездкі па Гомельскай ды Берасцейскай абласцях ад Аляксандра Лукашэнкі прагучала і шмат іншых прапановаў. Мармуровае мяса -- страва для сапраўдных гурманаў. У еўрапейскіх рэстарацыях яго кошт дасягае 300 долараў за кілаграм. Каштоўным гэты далікатэс робіць ягоны эксклюзіўны смак і тэхналогія вытворчасці.

Зорка КНДР -- не ззяе

13.04.2012
Зорка КНДР -- не ззяе Сеул, Токіа і Вашынгтон асуджаюць, а Пекін і Масква заклікаюць іх не ўжываць санкцыяў да Паўночнай Карэі -- за спробу старту спадарожніка. Ракета ж, якая мелася вывесці спадарожнік на арбіту, узарвалася, пахаваўшы тым самым у Жоўтым моры зорныя амбіцыі КНДР. Цяпер жа пасля няўдачы ў касмічнай індустрыі, каб рэабілітаваць сваю рэпутацыю, Пхеньян можа пайсці на выпрабаванні ядравай зброі. Падарунак да стагоддзя з дня народзінаў першага правадыра краіны Кім Ір Сэна выбухнуў... пасля старту з касмадрому "Чхоль-сан".

Як нас «беражэ» міліцыя

13.04.2012
Як нас «беражэ» міліцыя Кожны пяты з тых, хто звярнуўся ў сталічную міліцыю, выказаў прэтэнзіі да працы міліцыянтаў. Працаўнікі сталічных РУУСаў аказаліся задаволеныя такім вынікам даследаванняў. Тым больш, што і апытанне праводзілі самі міліцыянты. "Абектыў" жа вырашыў праверыць гэтыя звесткі. Меркаванні жыхароў сталіцы ды незалежная статыстыка. Гэта ў савецкім ідэалістычным мультфільме пры крадзяжы ці якім іншым дробным злачынстве можна было звярнуцца да ветлівых прыватных дэтэктываў. У сучаснай, хоць ужо і не савецкай Беларусі, з усімі, нават дробнымі праблемамі, трэба ісці ў міліцыю.

Сяргей Каваленка спыніў галадоўку

13.04.2012
Сяргей Каваленка спыніў галадоўку Сяргей Каваленка спыніў галадоўку, якую трымаў больш за два месяцы на знак нязгоды з пераследам уладаў і турэмнага зняволення за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга. Актывіста не змусілі змяніць пазіцыю ні турэмныя ўлады, ні просьбы паплечнікаў ды блізкіх. Але чаго не здолелі зрабіць у турме -- ціскам ды гвалтам, тое атрымалася, літаральна за некалькі дзён, у псіхіятрычным шпіталі. "Беларус памірае за сцяг" -- казалі пра Сяргея Каваленку замежныя медыі. Чатыры месяцы за кратамі, больш за два месяцы бесперапыннай галадоўкі.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]