Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Агляд падзеяў замежжа

16.04.2012
Агляд падзеяў замежжа НАЗІРАЛЬНІКІ ПАЧАЛІ ПРАЦУ У Сірыі пачала працу першая група назіральнікаў ААН. Гэта шасцёра няўзброеных вайсковых адмыслоўцаў, задача якіх -- усталяваць сувязь паміж сірыйскай арміяй ды паўстанцамі. А таксама сачыць за выкананнем умоваў пераміря. belsat.eu

На лаве падсудных

16.04.2012
На лаве падсудных У Осла распачаўся самы гучны судовы працэс у гісторыі Нарвегіі. На лаве падсудных -- тэрарыст-забойца Андэрс Брэйвік. Самая вялікая зала не можа змясціць нават сведак і пацярпелых. Трансляцыя працэсу адбываецца ў 17 іншых судах. А абвінаваўчая прамова цягнулася 5 гадзінаў. belsat.eu

Перамовы працягваюцца

16.04.2012
Перамовы працягваюцца У Гаспадарчым судзе сталіцы сёння працягнуўся разгляд спрэчкі паміж уласнікамі гандлёва-забаўляльнага цэнтру «Экспабел» і прадпрымальнікамі, пазбаўленымі права арэнды гандлёвых месцаў у цэнтры за адмову плаціць утрая павялічаную стаўку. Да паразумення абодва бакі, аднак, не прышлі. belsat.eu

Мяккае рашэнне

16.04.2012
Мяккае рашэнне Страсбур вынес свой вердыкт у «Катынскай справе», якая да гэтага часу псуе расейска-польскія дачыненні. Еўрапейскі суд правоў чалавека прызнаў расстрэл афіцэраў польскага войска, сярод якіх было нямала нарадзінцаў Беларусі, у 1940 г. пад Смаленскам «ваенным злачынствам». Аднак скаргі сваякоў забітых на неэфектыўнасць расейскага следства суд не задаволіў. Хто саступіў у справе, а хто перамог? І галоўнае -- ці будзе працяг? belsat.eu

Вясновы рост інфляцыі

16.04.2012
Вясновы рост інфляцыі За першую дэкаду красавіка кошты на спажывецкія тавары і платныя паслугі насельніцтву выраслі на 0,8 % -- паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. belsat.eu

Еўразвяз дапаможа з прыватызацыяй?

16.04.2012
Еўразвяз дапаможа з прыватызацыяй? Прыватызацыя і прыватнае прадпрымальніцтва ў Беларусі, а таксама магчымасці міжнароднай супрацы ў гэтай галіне. Абмеркаванне гэтых тэмаў распачалося сёння на канферэнцыі ў Варшаве. Аднак удзел у дыскусіі з міжнароднымі экспертамі ад беларускага боку бяруць толькі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі. belsat.eu

Перамір'е ў дыпламатычнай вайне?

16.04.2012
Перамір'е ў дыпламатычнай вайне? Гэтыя здымкі сустрэчы Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Бандарэнкі абляцелі ўсе сусветныя інфармацыйныя агенцтвы. Апроч беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў. Да гэтага часу пра вызваленне экс-кандыдата на прэзідэнта і сябра ягонага перадвыбарчага штабу дзяржаўныя медыі не згадваюць. Пытанне «Абектыву», як менчукі ставяцца да вызвалення палітвязняў, адных паставіла ў тупік, а ў іншых выклікала станоўчыя эмоцыі. belsat.eu

Піліпук: Мы не хочам плаціць "за крызіс"

16.04.2012
Піліпук: Мы не хочам плаціць за крызіс „Акцыянеры ЗАТ "ПанМаркет", якія валодаюць гандлёва-забаўляльным комплексам "Экспабел", хочуць прапанаваць нам кампенсаваць страты, якія яны панеслі ў выніку крызісу ў студзені - сакавіку 2012 года. Гэта нас не задавальняе, і мы выказалі суду сваю пазіцыю па гэтым пытанні. Таму што ўся краіна апынулася закладнікам той сітуацыі - абвалу рубля, валютнага крызісу, трохразовага падзення заробкаў і, адпаведна, пакупніцкай здольнасці. У форс-мажорнай сітуацыі апынулася ўсё насельніцтва краіны" - зазначыў Піліпук.

«Асабісты капітал»: пластыкавыя карткі. Анонс

16.04.2012
«Асабісты капітал»: пластыкавыя карткі. Анонс 17 красавіка ў праграме: Пластыкавыя карткі або папяровыя грошы? Перавагі ды перасцярогі. Як зрабіцца акцыянерам прадпрыемства -- і ці варта? Аўтамабіль на штрафной стаянцы. Як бараніць свае правы? Серж Наўродскі запрашае на "Асабісты капітал" 17 красавіка, а 21:25.

Ахвяры Катыні: кінахроніка

16.04.2012
Ахвяры Катыні: кінахроніка Еўрапейскі трыбунал правоў чалавека прызнаў расстрэл польскіх афіцэраў у Катыні ваенным злачынствам. "Суд прыйшоў да высновы, што масавы расстрэл польскіх афіцэраў -- ваеннае злачынства, бо абавязак гуманна абыходзіцца з ваеннапалоннымі ды забарона на забойства былі часткаю міжнароднага права, якога савецкія ўлады мусілі былі прытрымлівацца", -- гаворыцца ў заяве трыбуналу.

Выжылы на Утэі

16.04.2012
Выжылы на Утэі Сёння ў Осла распачынаецца працэс у справе Андэрса Брэйвіка. Пракуроры цягам дня будуць зачытваць абвінавачанне з апісаннем дзеянняў падсуднага, таксама сёння Брэйвік мусіць адказаць суду, ці лічыць сябе вінаватым у здзейсненым.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]