Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Нашы людзі ў Галівудзе

18.04.2012
Нашы людзі ў Галівудзе І хоць статыстычна беларусаў становіцца менш, але гэтую дзяўчыну, на радасць усім мужчынам, мы з задавальненнем запісалі да "нашых". Галівудская акторка Скарлет Ёгансан пахвалілася сваімі беларускімі каранямі. На прэзентацыі фільму «Мсціўцы» ў расейскай сталіцы яна прызналася, што сямя ейнай маці Мэлані Слоўн паходзіць з менскіх габрэяў. Магчыма, што менавіта карані і дапамаглі Скарлет Ёгансан бліскуча выканаць у новым фільме «Мсціўцы» ролю расейскай шпіёнкі Наташы Раманавай.

А ў нас - біягаз

18.04.2012
А ў нас - біягаз Еўропа перасядае на экалагічна чысты транспарт. І калі, напрыклад, у Амстэрдаме гарадскія ўлады спынілі свой выбар на электрычнасці ў якасці крыніцы энергіі, у шведскай сталіцы стаўку зрабілі на біягаз. На гэтае паліва пераводзяць найперш машыны для збору смецця і грамадскі транспарт, у тым ліку таксоўкі. Таксоўку на біягазе пазнаць у Стакгольме вельмі проста. Дзякуючы вось гэтаму зялёнаму лісціку на дзверцах. Лісціку, які азначае, што гэты "мерседэс" сябруе з прыродаю. І хаця біягаз сваімі характарыстыкамі мала адрозніваецца ад газу звычайнага, спосаб яго здабычы -- а дакладней вытворчасці -- зусім іншы.

Кастусь з каменю

18.04.2012
Кастусь з каменю Абяцанне чыноўнікаў паставіць у Горадні помнік Кастусю Каліноўскаму замарожанае цягам дваццаці трох гадоў. Гэтага часу акурат хапіла на тое, каб вырасла новае пакаленне свядомых маладзёнаў. І менавіта яны, гарадзенскія маладафронтаўцы, распачалі збор подпісаў дзеля ўшанавання памяці нашага слаўнага продка. Увекавечаныя ў граніце, звысоку на беларусаў пазіраюць будаўнікі камуністычнай імперыі ды стваральнікі яе катавальнай машыны. Пры гэтым для ўвекавечвання герояў уласна беларускай гісторыі часта бракуе ці то каменю, ці то месца.

Змагары за вольнасць

18.04.2012
Змагары за вольнасць "Годныя і смелыя дзеці Беларусі" -- гэтак у Камітэце дапамогі рэпрэсаваным "Салідарнасць" назвалі новы праект, у якім -- дзесяць фільмаў-партрэтаў маладых змагароў, рэпрэсаваных за Плошчу. 19 снежня змяніла жыццё звычайных людзей, якія сталі героямі нашай сучаснай гісторыі. Былы палітзняволены Сяргей Казакоў. У свой час турма перакрэсліла ягоныя планы на будучыню. Цяпер, праз некалькі месяцаў на волі, ён па-новаму спрабуе ацаніць час, на першы погляд, страчаны за кратамі

«Пустыя абяцанні» ўраду

18.04.2012
«Пустыя абяцанні» ўраду Самая вясна, а сталічнымі вуліцамі сёння шпацыравалі Дзед Мароз і Снягурка. Ад іх мінакі атрымлівалі ў падарунак пустыя абяцанні. Гэтак выглядаў чарговы флэшмоб актывістаў моладзевага крыла кампаніі "Гавары праўду". Пераапранутыя актывісты раздавалі мінакам купюры коштам 500 рублёў, на якіх слова "рублёў" было закрэсленае. Замест яго -- напісанае слова "баксаў". Такім чынам маладзёны спрабавалі звярнуць увагу беларусаў на ўрадавыя абяцанні заробку 500 долараў, якія гэтак і не ажыццявіліся.

Мінус 16 тысячаў за год

18.04.2012
Мінус 16 тысячаў за год Нас ужо даўно не дзясяць мільёнаў, і ўжо нават менш за дзевяць з паловаю. Паводле апошніх звестак "Белстату", мы перакрочылі чарговую псіхалагічную мяжу ў колькасці насельніцтва. За апошні год людзей у Беларусі паменела на 16 тысячаў чалавек.

Памежны шантаж

18.04.2012
Памежны шантаж Беларускі бок шукае і іншыя спосабы ціску на Еўропу. У хаду пайшлі пагрозы змяніць падыход да аховы мяжы з Еўразвязам. Пра гэта паведамляе агенцыя БелаПАН са спасылкаю на крыніцы ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Цяжкасці паразумення

18.04.2012
Цяжкасці паразумення Улады Беларусі захоўваюць жорсткую рыторыку ў тэме палітвязняў і дыпламатычнага канфлікту з Еўразвязам. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта абяцае нікога не вызваляць пад ціскам, а дзяржаўнае тэлебачанне ўвогуле намякае на магчымае вяртанне Саннікава і Бандарэнкі за краты. Аднак шмат хто бачыць у гэтых гучных заявах праяву слабасці афіцыйнага Менску. Навіна пра вызваленне дваіх палітвязняў, што ўскалыхнула дэмакратычную супольнасць краіны, засталася незаўважная для дзяржаўных медыяў. Толькі праз 3 дні Беларускае тэлебачанне ў даволі дзіўным кантэксце распавяло пра падзею.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]