Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Клікуноў пра візіт у Маскоўскі РУУС

18.04.2012
Клікуноў пра візіт у Маскоўскі РУУС „Калі мы пачалі тлумачыць, што мы журналісты і хацелі б абмеркаваць шляхі ўзаемадзення паміж журналістамі і прадстаўнікамі міліцыі, нам адказалі, што на гэтую тэму размаўляць з намі жадання няма", - гаоворыць журналіст Андрэй Клікунноў.

Бастунец: У Еўропе чвэрць журналістаў - фрылансеры

18.04.2012
Бастунец: У Еўропе чвэрць журналістаў - фрылансеры „У заходніх краінах прыкладна чвэрць журналістаў займаюцца сваёю працаю ў рэжыме фрылансу. У Беларусі прадстаўнікі дзяржаўных установаў кажуць, што няма ў нас такой працы як фрыланс, бо яна не прадугледжаная законам,- гаворыць юрыст Беларускай асацыяцыяй журналістаў Андрэй Бастунец. - Трэба ці мяняць законы альбо, на маю думку, сённяшні закон усё ж дазваляе працаваць журналістам у рэжыме фралансу".

Суздальцаў пра вызваленне палітвязняў

18.04.2012
Суздальцаў пра вызваленне палітвязняў Візавыя санкцыі ў дачыненні чыноўнікаў і бізнесоўцаў аказаліся дзейнымі, упэўнены маскоўскі палітолаг Андрэй Суздальцаў. «Еўразвяз ударыў па гаманцах Лукашэнкі, і гэта для Аляксандра Рыгоравіча было вельмі балюча. Ён адчуў, што падбіраюцца да ягонай кішэні. Другое -- націснулі на вельмі балючы мазоль пад назваю чэмпіянат свету па хакеі. Паводле некаторых звестак, Лукашэнка асабіста «ўклаўся» ў гэты чэмпіянат, там ягоныя асабістыя грошы, якія ён збіраецца «адбіць», -- заявіў палітолаг у інтэрвю «Белсату».

Ліс: пагрозы Шацкім азёрам няма

18.04.2012
Ліс: пагрозы Шацкім азёрам няма Тым часам беларускае Міністэрства прыроды заяўляе, што ўкраінскі бок не выстаўляў афіцыйных прэтэнзіяў да Беларусі. Пра гэта заявіў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Ліс. На ягоную думку, пытанне «часам палітызуецца». Ён заявіў, што пры распрацоўванні Хаціслаўскага радовішча выконваюцца ўсе ўмовы, звязаныя з аховаю навакольнага асяроддзя. «Па вялікім рахунку, такой небяспекі, што знікнуць Шацкі азёры, няма», -- адзначыў намеснік міністра.

Спартовы агляд

17.04.2012
Спартовы агляд ЗАСТАЛОСЯ ТРЫ СПАДЗЯВАННІ Пасля трох дзён алімпійскага кваліфікацыйнага турніру баксёраў, што праходзіць у турэцкім Трабзоне, з барацьбы за ліцэнзіі выбылі ўжо шасцёра беларусаў. Гэта суперцяжкавагавік Віктар Зуеў, а таксама Магамед Нурудзінаў ды Аляксей Галеціч. Сёння шэрагі няўдачнікаў папоўнілі Дзмітрый Стрыгельскі, Сяргей Куніцын ды самы лёгкі -- Вадзім Кірыленка. Добра распачалі спаборніцтвы Міхаіл Даўгулявец (81 кілаграм) ды Віталь Бандарэнка ў вазе да 75-ці. Да іх далучыўся і Вазген Сафарянц, які трапіў у чвэрцьфінал катэгорыі 60 кілаграмаў.

Бульбяны рэп

17.04.2012
Бульбяны рэп У беларускім інтэрнэце зявілася новая зорка і новы хіт! Відэа-ролік "Я з вёскі" піянеркі Ксеніі Дзягелькі праслаўляе стабільнасць і росквіт у нашай краіне. І хоць шмат хто ўспрыняў песню як пародыю, але і аўтар, і выканаўца не жартавалі. belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

17.04.2012
Агляд падзеяў замежжа СЛОВА ТЭРАРЫСТА Андэрс Брэйвік дамагаецца, каб яго прызналі невінаватым, але кажа, што забіваў бы яшчэ -- каб абараніць краіну ад хатняй вайны. Масакру на выспе Утэя ён назваў "самаю відовішчнаю ды моцнай атакаю на Еўропу з часоў Другой сусветнай вайны". І гэта толькі некалькі вытрымак з больш як гадзіннай прамовы нарвежскага тэрарыста падчас судовага працэсу ў Осла. belsat.eu

Беларусаў вінавацяць у нацызме

17.04.2012
Беларусаў вінавацяць у нацызме Актывіста беларускай дыяспары у расейскім Іркуцку абвінавацілі ў прапагандзе нацызму. Супраць Аляксея Кухты расейскія праваахоўнікі распачалі крымінальную справу. Паводле следства, маладзён займаўся экстрэмісцкаю дзейнасцю праз размяшчэнне фота- і відэаздымкаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. Сітуацыю "Абектыву" пракаментаваў старшыня Таварыства беларускай культуры Іркуцку Алег Рудакоў. belsat.eu

Дазвол на знішчэнне

17.04.2012
Дазвол на знішчэнне Вырубаюць, прарэджваюць ды проста знішчаюць дрэвы. Трывогу падымаюць экалагічныя актывісты і жыхары пацярпелых двароў. Ахвярамі пілы падаюць не хворыя саджанцы, а шматгадовыя здаравякі, у тым ліку пасярод паркаў. Чаму сталічныя ўлады даюць бой зялёным насаджэнням? belsat.eu

Глыток перад паглыбленнем?

17.04.2012
Глыток перад паглыбленнем? Свініна і малако падаражэлі... для дзяржавы і на загад уладаў. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўсталявана новыя фіксаваныя закупачныя цэны на сёлетні ўраджай ды прадукцыю жывёлагадоўчай галіны. Эксперты называюць гэты крок спозненым пакрыццём інфляцыі. Што выйграюць ад гэткай "шчодрасці" ўладаў вытворцы і што мы, пакупнікі? belsat.eu

Складаныя інвестыцыі

17.04.2012
Складаныя інвестыцыі Як палепшыць бізнес-клімат у Беларусі? На гэтае пытанне спрабавалі адказаць удзельнікі форуму "Прыватызацыя і прадпрымальніцтва ў Беларусі", які прайшоў у Варшаве ў межах Еўрапейскага дыялогу дзеля мадэрнізацыі Беларусі. Новы праект пачаў дзеяць з ініцыятывы Еўразвязу. Толькі вось дыялог аказаўся маналогам, бо сярод удзельнікаў прадстаўнікоў уладаў Беларусі не аказалася. А тыя, хто былі, уплыву на рашэнні ўнутры краіны не маюць. belsat.eu

Антынацыянальныя вучэнні

17.04.2012
Антынацыянальныя вучэнні У Гомлі працаўнікі МУСу ў вайсковай форме з шчытамі ды дубінамі атачылі ўпрыгожаны нацыянальнаю сімволікаю двор мясцовага актывіста Кастуся Жукоўскага. На ягоную думку, гэткія дзіўныя вучэнні і рэпетыцыя штурму праводзяцца, каб трэнаваць у міліцыянтаў пачуццё варожасці да бел-чырвона-белага сцяга. belsat.eu

Дэжавю для пацярпелай

17.04.2012
Дэжавю для пацярпелай Дзяржава адмовілася выплаціць пацярпелай ад тэракту ў менскім метро Алене Лебядзінскай матэрыяльную дапамогу, пра што тая асмелілася публічна нагадаць у гадавіну трагедыі падчас адкрыцця мемарыялу ў Менску. Што здарылася далей, спадарыня Алена апавядае з жахам, падобным да таго, які перажыла 11 красавіка 2011 года. belsat.eu

Успаміны пра няволю

17.04.2012
Успаміны пра няволю Тры дні на волі ды першая прэсавая канферэнцыя. Экс-кандыдат на прэзідэнцтва Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка сустрэліся з журналістамі, каб распавесці жахлівыя падрабязнасці свайго турэмнага зняволення. Дарога на свабоду ішла праз здзекі, катаванні і нават пагрозу смерці. Але пакуль выйграная толькі бітва, а не вайна. Сёння зранку Саннікава выклікалі ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю. belsat.eu

Зміцер Бандарэнка пра тэлеканал АНТ

17.04.2012
Зміцер Бандарэнка пра тэлеканал АНТ 17 красавіка 2012 года на сядзібе прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці прайшла прэс-канферэнцыя палітвязняў Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]