Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Андрэй Саньнікаў на волі! Першае відэа / Sannikau released

14.04.2012
Андрэй Саньнікаў на волі! Першае відэа / Sannikau released Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Андрэй Саньнікаў быў вызвалены зь віцебскай калёніі 14 красавіка. Інтэрвію у Віцебску, у кватэры мясцовага актывіста апазыцыі, некалькі гадзінаў пасьля вызваленьня. БЕЛАРУСЬ Кандидат в президенты на выборах 2010 года Андрей Санников был освобожден из витебской колонии 14 апреля. Интервью в Витебски, в квартире местного активиста оппозиции, несколько часов после освобождения. BELARUS A candidate for the presidency in 2010 Andrei Sannikov, was released from prison in Vitebsk on April 14.

Спартовы агляд

14.04.2012
Спартовы агляд ПОЛЬКІ -- НАЙЛЕПШЫЯ Ў МАГІЛЁВЕ Юніёрская жаночая зборная Польшчы па валейболе, атрымаўшы сёння ў Магілёве чацвёртую перамогу, гэтым разам з лікам 3:2 над Нямеччынаю, датэрмінова заваявала права згуляць у фінале чэмпіянату Еўропы для дзяўчат, чый узрост не перавышае 18-ці гадоў. Беларускі, якія саступілі ў гэтай адборачнай падгрупе "А" польскім суперніцам раней 0:3, свайго шанцу ў хатнім турніры не выкарысталі

100 гадоў з катастрофы

14.04.2012
100 гадоў з катастрофы Сто гадоў трагедыі, якая перавярнула свет. Гібель "Тытаніка" -- гіганцкага палацу на вадзе -- стала адною з самых маштабных катастрофаў 20 стагоддзя. Тыя, каму да сённяшняга дня не даюць спакою тайны, забраныя "Тытанікам" на дно акіяну, змаглі акунуцца ў атмасферу той эпохі. Два лайнеры з сотнямі пасажыраў гэтымі хвілінамі накіроўваюцца да месца, дзе спачываюць рэшткі "Тытаніка", каб правесці там памятную цырымонію.

Гарачы сезон для МНС

14.04.2012
Гарачы сезон для МНС Гарачы сезон распачаўся для пажарнікаў. Спальванне сухой травы і раскладанне вогнішчаў становіцца прычынаю шматлікіх пажараў па ўсёй краіне. Штодня Міністэрства надзвычайных сітуацыяў фіксуе іх больш за 100. Сёння буйное загаранне травы здарылася на ўскрайку Пінску.

Выбуховая перадача з Менску

14.04.2012
Выбуховая перадача з Менску Міжнародны рэзананс атрымала пасылка, што сёння накіроўвалася з Менску ў Вільню. У маршрутным аўтобусе, які прыбыў у літоўскую сталіцу, знайшлі выбухоўку.

Агляд падзеяў замежжа

14.04.2012
Агляд падзеяў замежжа У СІРЫЮ ВЯРНУЛАСЯ ВАЙНА Зноў стрэлы і кроў мірных жыхароў. Сірыйскія ўрадавыя войскі аднавілі абстрэл і бамбаванне гораду Гомс, які лічыцца адною з апораў апазіцыі. Такім чынам, пераміре ў Сірыі не пратрымалася і некалькі дзён.

Вялікая Субота

14.04.2012
Вялікая Субота Галоўная падзея праваслаўнага літургічнага года -- Вялікдзень -- набліжаецца. Напярэдадні ж свята -- у Вялікую Суботу -- засветла -- вернікі асвячаюць велікодныя стравы ды прычашчаюцца, апоўначы ж -- чакаюць весткі аб уваскрЭсенні Сына Божага. І ў першую чаргу ў тым самым месцы, дзе амаль 2 тысячы гадоў таму адбылася самая значная ў гісторыі чалавецтва падзея.

Андрэй Саннікаў: «Як саджалі, гэтак і выпусцілі»

14.04.2012
Андрэй Саннікаў: «Як саджалі, гэтак і выпусцілі» Андрэй Саннікаў -- на волі. Затрыманы адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў экс-кандыдат правёў за кратамі 482 дні. Сёння палітвязня вызвалілі з калоніі, ён ужо выехаў з Віцебску і найбліжэйшым часам прыедзе ў Менск, дзе яго чакаюць сямя і паплечнікі.

Басюк пра пажар

14.04.2012
Басюк пра пажар belsat.eu

Пажар ля Пінску

14.04.2012
Пажар ля Пінску Прыкладна а 15:30 жыхары ўскраіны Пінску заўважылі дым і агонь -- загарэлася сухая трава на балоце ды тарфянік. Непадалёк ад месца здарэння праходзіць газаправод. Пажарным удалося спыніць полымя. У гашэнні пажару задзеялі тры падраздзяленні МНС і чатыры адзінкі пажарнай тэхнікі.

Сірыя: Гомс ізноў абстралялі

14.04.2012
Сірыя: Гомс ізноў абстралялі Актывісты сірыйскай апазіцыі заяўляюць, што сілы, верныя прэзідэнту Башару аль-Асаду абстралялі Гомс уначы з пятніцы на суботу і ў суботу зранку, нягледзячы на абвешчанае спыненне агню.

Сінкевіч: Прадаюць найбольш прыбытковыя прадпремствы

14.04.2012
Сінкевіч: Прадаюць найбольш прыбытковыя прадпремствы Аляксандр Сінкевіч таксама падкрэслівае, што звычайна падчас прыватызацыі дзяржава выстаўляе на продаж малапрыбытковыя прадпрыемствы, што патрабуюць мадэрнізацыі ды інвестыцыяў. "Як мы бачылі па продажы "Белтрансгазу", хутчэй за ўсё будуць прадавацца найбольш прыбытковыя прадпрыемствы", -- дадаў эксперт.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]