ЗБОЛЬШАГА ПАКУЛЬ УДАЛА Вераніка Паўловіч першая з нашых рэпрэзентантаў распачала алімпійскую кваліфікацыю па настольным тэнісе ў Люксембурзе і паспяхова мінула стартавы этап адбору, выгуляўшы групавы турнір. Праўда, для гэтага трэба было атрымаць толькі адну перамогу, бо іншая суперніца знялася з турніру. Сёння ж рушыла далей з нізінаў кваліфікацыі і Аляксандра Прывалава. Удала згуляў на старце адбору Яўген Шчацінін, а Павел Платонаў з далейшай барацьбы выбыў. Цяпер ствараюцца па 4 групы ў тэнісістаў і тэнісістак, кожную складуць восем спартоўцаў.
У ахопленай грамадзянскаю вайною Сірыі ўрэшце наступіла пераміре паміж урадавымі войскамі ды ўзброенай апазіцыяй. Пакуль пагадненне выконваецца, але міжнародная супольнасць сумняецца, што гэта надоўга. Незадаволеныя палітыкаю прэзідэнта, мірныя жыхары плануюць ізноў выйсці з пратэстамі на вуліцы, на што войскі, верныя Башару аль-Асаду дагэтуль заўсёды адказвалі агнём. belsat.eu
У Менску развіталіся з Арынаю Вячоркай -- беларускаю грамадскаю дзяячкаю, ініцыятаркаю ды актыўнай удзельніцай адраджэння ў 1980-я гады рыцарскага руху, сярэднявечнай музыкі, беларускай школы. Грамадзянская паніхіда па спадарыні Арыне прайшла ў Петрапаўлаўскай царкве. Праводзілі Арыну ўсе, для каго яна была сімвалам беларускасці. belsat.eu
Візітоўная картка сталіцы -- аўтавакзал "Маскоўскі" -- не толькі назваю, але і цудоўным размяшчэннем прывабіў расейцаў. Цяпер адзін з самых сучасных і прыгожых будынкаў у Менску могуць знесці. На яго месцы збіраюцца паставіць вежы "Газпрому". А што наўзамен атрымаюць беларусы? Дакладна вядома, што нязручнасці, з якімі сутыкнуцца тысячы пасажыраў, ды фінансавыя страты прыватнікаў, якія арандуюць на вакзале плошчы. belsat.eu