Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

На волі, але пад наглядам

10.04.2012
На волі, але пад наглядам Яшчэ адзін палітычны суд адбыўся сёння ў Менску. Павел Вінаградаў будзе пад прэвентыўным наглядам цягам двух гадоў. Рашэнне вынесла суддзя Маскоўскага раёну Таццяна Мотыль. Раней лідара моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!» асудзілі на чатыры гады пазбаўлення волі ў справе аб паслявыбарчым мітынгу, але вызвалілі на рашэнне прэзідэнта. belsat.eu

Вар'ятня «Беларусь»

10.04.2012
Вар'ятня «Беларусь» Сяргея Каваленку накіруюць на комплексную псіхіятрычную экспертызу ў "Навінкі". Сёння Віцебскі абласны суд адклаў разгляд касацыйнай скаргі галадоўніка да вердыкту псіхіятраў. Паводле іхных папярэдніх высноваў, адмаўляцца ад ежы Сяргея вымушае псіхічнае расстройства, а не барацьба за свае перакананні. Алена Каваленка асцерагаецца, што этапу ў шпіталь ейны муж папросту не вытрымае. Дзе пралягае беларуская мяжа паміж гераізмам і варяцтвам? belsat.eu

«Сальда»: беларускія лекі. Анонс

10.04.2012
«Сальда»: беларускія лекі. Анонс Усё, што варта ведаць пра айчынную эканоміку. Сяргей Скулавец запрашае на "Сальда" на "Белсаце" 10 красавіка, а 21:25.

Пратэст «FEMEN» на званіцы Сафійскага сабору

10.04.2012
Пратэст «FEMEN» на званіцы Сафійскага сабору Актывісткі руху пратэставалі супраць законапраекту, паводле якога ва Украіне могуць забараніць аборты.

Паганяйла пра "чорныя спісы"

10.04.2012
Паганяйла пра чорныя спісы Пасяджэнне па скарзе лідара рэспубліканскага праваабарончага грамадскага абяднання "Беларускі Хельсінскі камітэт" (БХК) Алега Гулака аб уключэнні яго ў "спіс невыязных" перанесена на нявызначаны тэрмін. «Зацягваюць пытанне разгляду. Я разумею, што тут дыктуюць абстаноўку ўжо не самі суддзі, а тыя, хто камандуе імі, у прыватнасці, Міністэрства юстыцыі» - гаыворыць праваабронца.

Гэфтэр пра "чорныя спісы"

10.04.2012
Гэфтэр пра чорныя спісы Чальцы Рады па правах чалавека пры прыэзідэнце Расеі маюць намер скіраваць афіцыйны запыт у расейскія міграцыйныя службы ў справе „чорнага спісу" беларускіх уладаў. Пра гэта паведаміў расейскі правабаронца Валянцін Гэфтэр.

Чацвёртая ўлада

09.04.2012
Чацвёртая ўлада Вяртаемся да падзеяў беларускіх. У тым, што медыі -- чацвёртая ўлада, пераканаліся жыхары Берасця. Іхная шматгадовая праблема -- даўгабуд у раёне Вулька ды небяспечная агароджа вакол яго. Аднак бясконцыя скаргі ды звароты да чыноўнікаў станоўчага эфекту не прыносілі. А вось пасля зяўлення рэпартажу ў «Абектыве» справа рушыла з месца. Праход у школу з перашкодамі, гімнастыка з роварам у руках, а таксама ўхіленне ад машынаў з дзіцячаю калыскаю -- шмат гадоў берасцейцы вымушаныя супраць сваёй волі выконваць такія спартовыя практыкаванні.


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]