Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

ЛІК -- 5-5

09.04.2012
ЛІК -- 5-5 Вымярэнне «пяцігодка» -- цяпер не толькі ў айчынным бізнесе. Паветраную прастору паміж Расеяй і Беларуссю Менск хоча звязаць парытэтным пагадненнем -- ажно на пяць гадоў. Сёння... удалося дамовіцца толькі пра летні расклад авіяпералётаў -- па пяць рэйсаў на дзень з кожнай сталіцы

Святы за кратамі

09.04.2012
Святы за кратамі Працавала сёння беларуская Феміда і ў сталіцы. Суд Ленінскага раёну прысудзіў сябрам «Маладога фронту» Змітру Крамянецкаму і Міхаілу Мускаму па 10 дзён арышту. Нібыта за нецэнзурную лаянку. Самі ж актывісты ўпэўненыя -- не даспадобы міліцыянтам прыйшлася... нашыўка арганізацыі на заплечніку аднаго з іх. Маладзёнаў затрымалі на станцыі метро «Купалаўская». Увагу міліцыянтаў прыцягнула нашыўка з надпісам «Малады фронт» на заплечніку.

Знайшлі, за што саджаць

09.04.2012
Знайшлі, за што саджаць Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў на свабодзе прабыў нядоўга. Сёння Жодзінскі суд асудзіў актывіста на 1,5 года калоніі строгага рэжыму. Ягоны сябар Арцём Ігнацікаў атрымаў гэткі ж тэрмін. Але з адтэрмінаваннем на год. Падставаю было абвінавачанне ў крадзяжы 400 кг металалому з тэрыторыі Жодзінскага заводу цяжкіх штамповак. Падсудныя сваёй віны не прызналі.

Невыязныя. Ці надоўга?

09.04.2012
Невыязныя. Ці надоўга? Суд не будзе разглядаць скаргі Алега Гулака і Гары Паганяйлы, якія дамагаюцца вяртання ім статусу выязных з Беларусі. Прынамсі пакуль. Адначасова абодвум праваабаронцам паведамілі, што разгляд справаў адклалі на нявызначаны тэрмін. За мяжу не пускаюць, і калі пусцяць, не вядома. У такім падвешаным стане апынуліся беларускія праваабаронцы, палітыкі, журналісты і грамадскія дзеячы, якія трапілі ў неафіцыйны чорны спіс з забаронаю на выезд з краіны.

Дыпламатыя па-беларуску

09.04.2012
Дыпламатыя па-беларуску Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць. Пра гэта кажа народная мудрасць. І на гэта, відаць, спадзяецца афіцыйны Менск. Улады Беларусі прапаноўваюць Еўразвязу знізіць узровень напружанасці ў адносінах ды заклікаюць... сесці за стол перамоваў. Падобныя заявы гучалі і ў папярэдніх дыпламатычных войнах з абяднанай Еўропаю. І некаторыя нават мелі поспех. Ці ёсць такі шанец у апошніх спробаў афіцыйнага Менску перавесці адкрыты канфлікт у дыскусію? Спробы дыялогу з Еўропаю ды абяцанні шчыльнай і прыбытковай для абодвух бакоў супрацы ўжо прысутнічалі ў зусім нядаўняй гісторыі нашай краіны.

Паўночная Карэя: прыгатаванні да 100-годдзя Кім Ір Сэна

09.04.2012
Паўночная Карэя: прыгатаванні да 100-годдзя Кім Ір Сэна Паўночная Карэя рыхтуецца да святкавання 100-годдзя з дня нараджэння Кім Ір Сэна, які лічыцца заснавальнікам краіны і кіраваў Паўночнаю Карэяй з 1948 да 1994 года. Менавіта Кім Ір Сэн заклаў падмуркі паўночнакарэйскай ідэалогіі чучхэ.

Паўднёвая Асеція: Былы працаўнік КДБ стаў прэзідэнтам

09.04.2012
Паўднёвая Асеція: Былы працаўнік КДБ стаў прэзідэнтам Пасля апрацавання ўсіх бюлетэняў Тыбілаў набраў 54 % галасоў, ягоны супернік -- упаўнаважаны ў правах чалавека ў Паўднёвай Асеціі Давід Санакоеў атрымаў 42 %. Гэта былі паўторныя прэзідэнцкія выбары ў рэгіёне. На папярэдніх перамогу атрымала апазіцыянерка Ала Джыоева, аднак вынікі галасавання былі скасаваныя на рашэнне Вярхоўнага Суда. На паўторных выбарах яна не высоўвала сваёй кандыдатуры.

Мацкевіч пра санкцыі

09.04.2012
Мацкевіч пра санкцыі „Праблематыку санкцыяў, якіх няма, якія абмяркоўваюцца і яшчэ будуць безвынікова абмяркоўвацца ў Еўразвязе, вельмі карысна ўздымаць менавіта беларускаму ураду. Будуць санкцыі, ці не будуць -- беларускія ўлады будуць рабіць выгляд, што няы ёсць і спісваць на санкцыі свае эканамічныя памылкі", - гаворыць Уладзімір Мацкевіч. Ён таксама падкрэсліў, што засяродзіўшы ўвагу на санкцыях, пасварыўшы паміж сабою дэмакратычных лідэраў і лідэраў грамадзянскай супольнасці, улады дамагаюцца таго, каб яны „не займаліся тым, чым павінны займацца -- палітычнай дзейнасцю, врыашэннем сапраўды істотных пытанняў".

Вусаў пра Расею і Лукашэнку

09.04.2012
Вусаў пра Расею і Лукашэнку „Для Масквы Лукашэнка -- найлепшы варыянт, - гаворыць Павал Вусаў. - Магчыма, яны б хацелі замяніць яго на больш лагоднага і прадказальнага партнёра, але пакуль у Беларусі аўтарытарызм у той форме, у якой ён існуе, Беларусь не можа зварухнуцца ў кірунку Захаду. Для Захаду ж праблема ў тым, што ён не можа змяніць гэты рэжым".


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]