Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Что угрожает независимости Беларуси?

06.04.2012
Что угрожает независимости Беларуси? В еженедельной рубрике "Вопрос недели" поэт и кандидат в президенты на выборах 2010 года Владимир Некляев поговорил с минчанами о своей инициативе созвать первый всебелорусский съезд за независимость. Политик поинтересовался у прохожих, угрожает ли, по их мнению, суверенитету Беларуси продажа белорусской госсобственности российским бизнесменам и организациям, и спросил, могли бы участники опроса стать делегатами подобного съезда. Ответы минчан и впечатления Некляева об услышанном — в видеоматериале.

Барысу Кіту споўнілася 102 гады!

06.04.2012
Барысу Кіту споўнілася 102 гады! Сусветна вядомы навуковец у свой дзень народзінаў перадае прывітанні ўсім беларусам. «Зычу здароўя і шчасця, плённай дзейнасці дзеля нашай беларускай справы, зычу ўсяго найлепшага», -- адказаў на віншаванні Барыс Кіт.

Равяка: У Парыжы з'явіцца банэр з выяваю Бяляцкага

06.04.2012
Равяка: У Парыжы з'явіцца банэр з выяваю Бяляцкага Арышт і зняволенне Алеся Бяляцкага застаюцца ў цэнтры ўвагі еўрапейскай грамадскасці „Адзін з тых людзей, што вельмі моцна заклапочаны лёсам Алеся, гэта мэр Парыжу і неўзабаве на мэрыі Парыжу зявіцца агромністы банэр з выяваю Алеся Бяляцкага. У турыстычны сезон усе парыжане ды турысты, якія прыедуць паглядзець Парыж, даведаюцца пра лёс Алеся Бяляцкага" - паведаміла праваабронца Таццяна Равяка ў інтэрвъю тэлеканалу „Белсат".

Равяка пра ліст ад Бяляцкага

06.04.2012
Равяка пра ліст ад Бяляцкага „Алесь піша пра тое, што амаль не бачыць як устаўляць нітку ў іголку, відаць пагоршыўся зрок, - гаворыць Таццяна Равяка. - На швачнай вытворчасці ягоны зрок нажаль не палепшыцца. Але Алесь ставіцца да ўсяго з гумарам. Ён піша такім стылем, каб не прымушаць плакаць за яго".

Інтэрв'ю з Вольгай Бандарэнка ля калоніі

06.04.2012
Інтэрв'ю з Вольгай Бандарэнка ля калоніі Вольга Бандарэнка, жонка аднаго з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Змітра Бандарэнкі, мае намер звярнуцца ў суд, каб абскардзіць рашэнне міжрэгіянальнай медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі, якая адмовіла прызначыць яе мужу інваліднасць. Пра гэта Вольга Бандарэнка заявіла журналістам 5 красавіка ў Магілёве пасля наведвання калоніі № 15, дзе адбывае пакаранне Зміцер.

Апытанне: чакаем кітайцаў?

06.04.2012
Апытанне: чакаем кітайцаў? Інфармацыя пра магчымы прыезд у Беларусь 600 тыс. кітайскіх адмыслоўцаў і рабочых, паводле чыноўнікаў, -- чуткі, якія не маюць нічога агульнага з фактамі. Тым не менш, намер пабудаваць Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк выклікае ў некаторых беларусаў пэўныя асцярогі. Журналісты «Белсату» распыталі менчукоў, як яны ставяцца да магчымага прыезду ў Беларусь кітайскіх адмыслоўцаў.

Праца Нёмну -- на бюджэт

05.04.2012
Праца Нёмну -- на бюджэт Ад будавання звышмагутных гідраэлектрастанцыяў адмовіліся дзясяткі краінаў. Бо страты ад затаплення тэрыторыяў і змены прыроднага балансу каштуюць больш, чым энергія, якую дае станцыя. Нягледзячы на пратэсты эколагаў, фірма "Свідравіна" пачала паварочваць рэчышча Нёмну... дзеля Гарадзенскай ГЭС.

Калі будзе «Оскар»?

05.04.2012
Калі будзе «Оскар»? У цяжкія часы людзі ахвотна ходзяць у кіно, бо гэтая недарагая забава можа ўзняць настрой ды дапамагчы ў вырашэнні праблемаў. Але ці адпавядае патрэбам беларускага гледача айчынны кінематограф? "Ліберальны клуб" паспрабаваў адказаць на гэтае пытанне. Галоўная ж беларуская кінастудыя не пажадала далучыцца да грамадскай дыскусіі. "Партызанфільм" -- народная назва галоўнай кінастудыі краіны кажа сама за сябе. З яе ваеннага рэпертуару складаецца ўражанне, што беларусы ў кінамастацтве пазбягаюць апавядаць пра сучаснасць.

«Паркінг» стане пусты?

05.04.2012
«Паркінг» стане пусты? Трэці дзень страйку прадпрымальнікаў сталічнага гандлёвага цэнтру "Паркінг". Яго ўладальнікі ад красавіка рэзка паднялі кошт арэнднай платы. І гэта нягледзячы на тое, што дамовы з бізнесоўцамі былі падпісаныя да канца года. Ці загубіць вялікая плата малы бізнес? І ці ёсць шанцы ў прадпрымальнікаў адстаяць свае правы? Сталічная галерэя "Паркінг" -- сімвал заможнасці ды багацця. Аднак трэці дзень запар тут ідзе сапраўдная барацьба за існаванне. Адміністрацыя цэнтру выставіла наймальнікам новыя кошты арэнды: 85 еўраў за метр.

16 мільярдаў -- у чыю кішэню?

05.04.2012
16 мільярдаў -- у чыю кішэню? Крэдытныя лініі на 16 млрд долараў адкрыў для Беларусі Кітай. Грошы пойдуць на рэалізацыю супольных праектаў, у тым ліку ў энергетычнай галіне і жыллёвым будаўніцтве. Хто на гэтым выйграе, а хто страціць? Кітайскія студэнты ў беларускіх вучэльнях -- ёсць. Кітайская мова беларускім першаклашкам выкладаецца. А неўзабаве і кітайскія менеджары ды адмыслоўцы на супольных прадпрыемствах у Беларусі будуць.

Персанальны інтарэс

05.04.2012
Персанальны інтарэс Аляксандр Лукашэнка разгледзіць персанальную справу кожнага амбасадара, які захоча вярнуцца ў Беларусь. Пра гэта кіраўнік краіны паведаміў сёння на нарадзе ў пытаннях замежнай палітыкі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўвогуле не супраць вяртання кіраўнікоў дыпмісіяў Еўразвязу, бо з размаўляць з кімсьці ж трэба. Лукашэнка паведаміў, што разгляд справаў ён будзе ажыццяўляць разам з кіраўніком МЗС Сяргеем Мартынавым. Абодва, паводле кіраўніка дзяржавы, будуць "па-дзелавому выбудоўваць палітыку ў плане вяртання еўрапейскіх амбасадараў".
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]