Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Заснежаны панядзелак

02.04.2012
Заснежаны панядзелак Красавіцкі жарт прыроды -- усяго за некалькі гадзінаў сталіца пабялела. Да веснавых снежных завеяў аказаліся не падрыхтаванымі ні кіроўцы, ні камунальныя службы. У выніку толькі за ранішнія гадзіны ў сталіцы адбылося больш за паўсотню дарожна-транспартных здарэнняў. Панядзелак -- дзень цяжкі. Вядомы выраз. Аднак да сённяшняй раніцы не быў падрыхтаваны, бадай, ніхто

Непатрэбная рок-карона

02.04.2012
Непатрэбная рок-карона Нягледзячы на шэраг скандалаў, штогадовая цырымонія «Рок-каранацыі» ўсё ж адбылася, а яе пераможцы атрымалі ўзнагароды. Кароны будуць і ў наступным годзе, запэўніваюць арганізатары. Але ці будзе на каго іх ускладаць? У краіне, дзе творчасць музыкаў-іншадумцаў застаецца пад забаронаю, заняпад рокавага руху, відаць, непазбежны. Што ж яшчэ засталося ад некалі легендарнага фестывалю? У апошні момант удзел Аляксандра Кулінковіча быў адменены. «Рок-каранацыя» ў Маладзечанскім доме культуры -- фестываль для тых, каго пакуль не забаранілі.

«Дзеці дажджу» ў Галерэі «Ў»

02.04.2012
«Дзеці дажджу» ў Галерэі «Ў» Замкнёнасць на саміх сабе і няўменне кантактаваць з навакольным светам. Імя гэтай складанай дзіцячай хваробы -- аўтызм. Нягледзячы на ўсе страхі, звязаныя з гэтым дыягназам, сябры дабрачыннай арганізацыі «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» перакананыя, што найлепшы лек для такіх дзяцей -- гэта любоў. У сталічнай Галерэі «Ў» яны прэзентавалі творчасць «дзяцей дажджу».

Павольны спад

02.04.2012
Павольны спад На 2 адсоткавыя пункты з сённяшняга дня знізілася стаўка рэфінансавання. Цяпер яна складае 36 % гадавых. Сваё рашэнне Нацыянальны банк патлумачыў станоўчымі тэндэнцыямі ў эканоміцы краіны.

Парламенцкая кампанія раней?

02.04.2012
Парламенцкая кампанія раней? Самы імаверны дзень парламенцкіх выбараў -- 23 верасня, пра гэта паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Трагічная раніца

02.04.2012
Трагічная раніца Чарговая авіякатастрофа ў Расеі. Раніцою самалёт кампаніі «UTair» разбіўся адразу пасля вылету з Цюмені. 32 чалавекі загінулі, 11 цяжка параненыя. Версія тэракту не пацвердзілася. Ратаўнікі стараліся як мага хутчэй прыйсці на дапамогу тым, хто выжыў у катастрофе. Аднак нягледзячы на ўсе намаганні...

Дзень яднання без яднання

02.04.2012
Дзень яднання без яднання 7 траўня Уладзімір Пуцін зноўку зойме крэсла прэзідэнта Расеі. Але з геапалітычнымі амбіцыямі, значна большымі за СНД. Глебу для стварэння Еўразійскага эканамічнага звязу дапамог падрыхтаваць яшчэ дзейны кіраўнік Крамля.

Красавіцкі снег

02.04.2012
Красавіцкі снег belsat.eu

«Асабісты капітал»: выжыць у крызіс. Анонс

02.04.2012
«Асабісты капітал»: выжыць у крызіс. Анонс Што рабіць, каб крызіс вас абмінуў? Крокі развіцця малога бізнесу. Як абараніць сваё права на карыстанне роднай моваю? Серж Наўродскі запрашае на «Асабісты капітал» 3 красавіка, а 21:25.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]