Усё таемнае стане яўным. У суседняй Літве рыхтуюць да публікацыі спіс асабліва значных агентаў КДБ савецкага часу. Грамадства атрымае доступ як да імёнаў 1700 былых супрацоўнікаў сакрэтных службаў, так і да іхных працоўных дакументаў. За выключэннем толькі тых агентаў, якія раней прызналіся самі. Зайсці на сайт і знайсці неабходнае прозвішча -- гэта ўсё, што патрэбна, каб у лічбавую эпоху прачытаць асабістую справу сакрэтнага агента КДБ. Пакуль у спісе толькі рэзервісты савецкіх спецслужбаў, што працавалі ў Літоўскай ССР.
У Маскве адбыліся перамовы прадстаўнікоў кампаніяў "Белавія" ды "Росавиация". Канфлікт паміж бакамі распачаўся на пачатку тыдня з-за недамоўленасці пра роўнасць рэйсаў паміж беларускаю і расейскаю сталіцамі. Паводле вынікаў сустрэчы зацверджаны новы графік палётаў паміж сталіцамі да 10 траўня гэтага года. У прэс-рэлізе двухбаковай сустрэчы адзначаецца, што расейскі бок прапанаваў выключыць з дамоўленасці абмежаванне на колькасць перавозчыкаў, а таксама зняць абмежаванні ў выбары гарадоў на расейскай тэрыторыі для беларускіх авіятараў.
Больш за палову беларусаў лічаць, што сітуацыя ў краіне развіваецца ў няправільным кірунку. Але пры гэтым рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі расце, адпаведна пратэставы патэнцыял грамадства падае. Такія тэндэнцыі выявіла апытанне, праведзенае Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Беларусы перастаюць бачыць уласную будучыню ў жалобных колерах. Нягледзячы на тое, што тых, чый матэрыяльны стан пагоршыўся, па-ранейшаму большасць (40,4 %), у меншасці засталіся тыя, хто лічыць, што фінансава-эканамічную сітуацыю чакае чарговая чорная паласа (22,5 %).

Штраф 10 базавых велічыняў кожнаму. Гэтак скончылася спроба выехаць у Маскву і Брусель для палітыкаў Анатоля Лябедзькі ды Сяргея Калякіна і журналіста Аляксандра Атрошчанкава. У ноч на сераду іх затрымалі пры спробе выехаць з краіны праз расейскую мяжу, а сёння асудзілі ў Воршы за дробнае хуліганства. Як жа менавіта нахуліганілі невыязныя? Яшчэ раніцаю на адмысловай прэс-канферэнцыі калегі затрыманых палітыкаў былі пэўныя: судовае рашэнне будзе прымацца наверсе.
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая заклікае да мэтавых эканамічных санкцыяў у дачыненні Менску, а таксама прапанаваў не праводзіць чэмпіянату свету па хакеі ў нашай краіне. Разам з гэтым еўрапейскія палітыкі далі сёння афіцыйны старт праграме дыялогу з беларускаю грамадзянскаю супольнасцю і палітычнаю апазіцыяй дзеля мадэрнізацыі Беларусі. Пра тое, што палітвязняў даўно час выпусціць, ведае большасць беларускага грамадства.
У Воршы 29 сакавіка адбываецца адміністрацыйны працэс над зьнятымі зь цягніка Менск—Масква беларускімі апазыцыянэрамі Аляксандрам Атрошчанкавым, Анатолем Лябедзькам і Сяргеем Калякіным. Усе трое накіроўваліся ў Маскву, адкуль плянавалі вылецець у Брусэль. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве. Працэс фактычна адбываецца ў закрытым рэжыме. В Орше 29 марта проходит административный процесс над снятыми с поезда Минск-Москва белорусскими оппозиционерами Александром Отрощенковым, Анатолием Лебедько и Сергеем Калякиным.