Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Суд у Воршы над Атрошчанкавым, Лябедзькам і Калякіным

29.03.2012
Суд у Воршы над Атрошчанкавым, Лябедзькам і Калякіным У Воршы 29 сакавіка адбываецца адміністрацыйны працэс над зьнятымі зь цягніка Менск—Масква беларускімі апазыцыянэрамі Аляксандрам Атрошчанкавым, Анатолем Лябедзькам і Сяргеем Калякіным. Усе трое накіроўваліся ў Маскву, адкуль плянавалі вылецець у Брусэль. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве. Працэс фактычна адбываецца ў закрытым рэжыме. В Орше 29 марта проходит административный процесс над снятыми с поезда Минск-Москва белорусскими оппозиционерами Александром Отрощенковым, Анатолием Лебедько и Сергеем Калякиным.

Мультфільм «Рыцар Пятрусь», трэйлер

29.03.2012
Мультфільм «Рыцар Пятрусь», трэйлер Дзеткі, сустракайце новых казачных герояў! Да вас завітаюць рыцар Пятрусь і ягоныя сябры. Яны вандруюць праз усю Францыю і ў змаганні за дабро трапляюць у розныя прыгоды. Да вас рыцар Пятрусь завітае 30 сакавіка, 19:45

Пажар у Серабранцы

28.03.2012
Пажар у Серабранцы belsat.eu

Шампанскае мясцовага разліву

28.03.2012
Шампанскае мясцовага разліву Радзіма шампанскага, як вядома, -- Францыя. Аднак ёсць спосаб прыгатавання пеністага напою, даступны і ў нашым рэгіёне. Латвійскі прадпрымальнік вырашыў рабіць шампанскае ды іншыя віны з бярозавіку. Ва ўладанні спадара Лібэртса -- бярозавы гай з некалькіх сотняў дрэваў. Кожнае дае ад 5 да 10 літраў бярозавага соку за дзень.

Шматдзетныя-шматбедныя

28.03.2012
Шматдзетныя-шматбедныя Не толькі паркінгі, але і ўласнае жытло ў нашай краіне можна залічыць да прывілеяў. Эканамічны абвал, шалёныя кошты нерухомасці ды высокія адсоткі крэдытаў робяць уласную кватэру недасяжнаю мараю. Не дапамагае ў развязанні гэтай шмат для якіх семяў падставовай праблемы і дзяржава. Хоць на словах абяцае падтрыманне ды ільготныя крэдыты для маладых і шматдзетных семяў. Але практыка паказвае, што нават гэтыя людзі застаюцца з уласнымі праблемамі сам-насам. Паўтара месяца таму ў сямі Ірыны ды Валерыя нарадзілася дзіцё.

Дэфіцыт парковак

28.03.2012
Дэфіцыт парковак Менск у колькасці аўтамабіляў на тысячу жыхароў бе рэкорды і абганяе Маскву ды Кіеў. Сталічны аўтапарк налічвае паўмільёна машынаў. Пры такім наплыве месцаў для паркавання амаль не прыбывае, а пошук стаянкі для жалезнага каня ў менчукоў сканчаецца галаўным болем. Месцаў для паркоўкі катастрафічна не хапае -- на 20--25 кватэраў у сталіцы сёння прыпадае ўсяго 1 стаяначнае месца. Таму знайсці, дзе паставіць сваё áўта, -- для менчукоў сапраўдная праблема.

Станцыя Васіля Быкава

28.03.2012
Станцыя Васіля Быкава У гонар Васіля Быкава не ўдалося назваць вуліцу, але можа атрымаецца назваць новую станцыю метро. З такою ініцыятываю выступілі актывісты кампаніі "Гавары праўду!".

Нафтавы яблык разладу?

28.03.2012
Нафтавы яблык разладу? Не сакрэт, што беларускія НПЗ -- прадмет асаблівай цікавасці Расеі. Нечакана пра намер паўдзельнічаць у прыватызацыі айчыннай нафтанкі заявіў партнёр Расеі ды Беларусі з Мытнага саюзу, Казахстан. Ці падзеляць хаўруснікі ласы кавалак? Журналісты ў Менску віталі сёння новага амбасадара Казахстану. Найбольш гучнаю заяваю сталі гэтыя словы.

Справа Дорна

28.03.2012
Справа Дорна Юдзейская рэлігійная грамада Беларусі апынулася ў цэнтры гучнай справы. Яе старшыню, Юрыя Дорна, арыштавалі па абвінавачанні ў атрыманні хабару. Што гэта -- рука справядлівасці ці паддыванныя гульні? І каму гэты скандал на руку? Як высвятляецца са старонак "Советской Белорусии", нагодаю для арышту Дорна сталіся абураныя сігналы ад чальцоў юдзейскай рэлігійнай грамады пра тое, што яе старшыня выкарыстоўваў грамадскую маёмасць як сваю ўласную. Яму інкрымінуюць атрыманне хабару памерам больш за 13 тысяч долараў.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]