Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Агляд спартовых навінаў

30.03.2012
Агляд спартовых навінаў 200-ТЫ БАЛ ГРАБОЎСКАГА Пасля таго як "Таронта" страціла ўсе шанцы на выхад у плэй-оф Кубку Стэнлі, "кляновыя лісткі", мабыць, перасталі затлумляцца над сваімі вынікамі ды працягваюць зазнаваць паразы ў рэгулярцы НХЛ. belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

30.03.2012
Агляд падзеяў замежжа 19 чалавек затрымала сёння раніцаю французская паліцыя ў межах контртэрарыстычнай аперацыі. Яна прайшла ў Тулюзе, Ненце ды Ле Мане. Арыштаваных падазраюць у датычнасці да фундаменталісцкай групоўкі "Forsane Alizza", якая спавядае джыгад. belsat.eu

Зблізіліся... На міліметр

30.03.2012
Зблізіліся... На міліметр Украіна на шляху ў Еўразвяз. Сёння афіцыйныя прадстаўнікі Кіева і Бруселю папярэдне падпісалі тэкст пагаднення аб асацыяцыі. Неабходны крок дзеля магчымага ўваходжання Украіны ў склад абяднанай Еўропы ў будучыні. Пакуль падпісаная толькі частка, якая тычыцца палітычнага збліжэння. Аднак ці магчымае ўваходжанне нашай суседкі ў Еўрапейскі Звяз пры сённяшніх уладах? belsat.eu

Падарунак ад Саўміну

30.03.2012
Падарунак ад Саўміну Аднак не жартуе Савет Міністраў. Упершыню за пяць гадоў у Беларусі павялічваецца базавая велічыня. З 1 красавіка яна складзе роўна 100 000 рублёў, што амаль утрая больш, чым цяпер. Дзе атрымаем выгаду, а за што будзем плаціць больш? belsat.eu

Праезд даражэе -- жарт?

30.03.2012
Праезд даражэе -- жарт? Сталічныя транспартнікі 1 красавіка вырашылі хіба пажартаваць. Абяцанага павышэння коштаў на праезд у гарадскім транспарце сталіцы з першага дня наступнага месяца, імаверна, не адбудзецца. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" распавялі ў "Менсктрансе". belsat.eu

Каліноўцы між нас

30.03.2012
Каліноўцы між нас Шэсць гадоў мінула ад першага набору на праграму імя Каліноўскага. Беларускія маладзёны, што патрапілі пад рэпрэсіі ў часе выбараў, атрымалі тады магчымасць працягнуць адукацыю за мяжою. Сёння ў Варшаве першыя выпускнікі польскіх універсітэтаў сустрэліся з пачынальнікамі праграмы, выкладчыкамі, палітыкамі ды амбасадарамі краінаў Еўразвязу. Што дала маладым людзям Еўропа, і як далей складаецца іхны лёс? belsat.eu

МВФ грошай не дасць

30.03.2012
МВФ грошай не дасць На новы крэдыт ад МВФ Беларусі разлічваць пакуль не варта. І не ў малой ступені -- праз палітычны канфлікт Менску і Бруселю. Сталая прадстаўніца Міжнароднага валютнага фонду ў інтэрвю агенцтву "Інтэрфакс" звярнула ўвагу на тое, што большасць у складзе кіраўніцтва МВФ складаюць прадстаўнікі абяднанай Еўропы. Аднак пра новую крэдытную праграму зарана казаць і з-за рознагалоссяў фонду і ўладаў Беларусі ў эканамічных падыходах. belsat.eu

Невыязныя -- пра сваё затрыманне

30.03.2012
Невыязныя -- пра сваё затрыманне Затрыманне апазіцыйных дзеячаў выклікала рэзананс, які не быў бы дасягнуты і дзесяццю паездкамі ў Брусель. Гэтак ацаніў Аляксандр Атрошчанкаў вынікі "аршанскай справы", калі яго разам з Сяргеем Калякіным і Анатолем Лябедзькам знялі з маскоўскага цягніка, а пазней аштрафавалі за дробнае хуліганства. Падрабязнасці -- з першых вуснаў. belsat.eu

Чэмпіянаты? Толькі не ў Менску!

30.03.2012
Чэмпіянаты? Толькі не ў Менску! Яшчэ адна непрыемная для афіцыйнага Менску пагроза -- адмена правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі. Аднак амерыканскі сенатар Рычард Дэрбін мяркуе, што гэтая захада недастатковая, і заклікае перанесці і іншыя спартовыя спаборніцтвы высокага ўзроўню. belsat.eu

Негвалтоўны супраціў

30.03.2012
Негвалтоўны супраціў Санкцыі Еўразвязу на слыху. Аднак свае санкцыі можа ўвесці не толькі абяднаная Еўропа. У гэтым упэўненая Ірына Халіп, жонка зняволенага экс-кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава. Паводле журналісткі, паўплываць на ўрад можа кожны беларус -- адмовіўшыся ад набыцця тавараў і паслугаў прадпрыемстваў, якія фінансуюць улады. belsat.eu

Джым Дынглі ў праграме "Прасвет" тэлеканалу "Белсат"

30.03.2012
Джым Дынглі ў праграме Прасвет тэлеканалу Белсат фрагмент міжнароднай праграмы "Прасвет" тэлеканалу "Белсат", якая выходзіць штопятніцу а 20:35. Эфір 30.03.12.Усе выпускі праграмы можна глядзець у інтэрнэце неўзабаве пасля прэмеры ў эфіры. Архіў праграмы: belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]