Тым часам новыя кропкавыя санкцыі Еўразвязу супраць кампаніяў беларускіх алігархаў пачалі даваць першыя вынікі. Уладзімір Глушанкоў, намеснік аднаго з фігурантаў еўрапейскага чорнага спісу, Анатоля Цярнаўскага, у інтэрвю радыё "Свабода" нехаця прызнаў, што не ўсе заходнія партнёры ў захапленні ад супрацы з фірмаю, якая трапіла ў чорны спіс Бруселю.
Расейскі пралаз у Еўропу для невыязных закрыўся. Сёння ўначы з цягніка Менск--Масква на станцыі Ворша знялі ды затрымалі апазіцыйных палітыкаў Анатоля Лябедзьку ды Сяргея Калякіна, а таксама журналіста Аляксандра Атрошчанкава. Дзеячам абмежавалі не толькі рух, але і волю. Яшчэ тыдзень таму Анатоль Лябедзька хацеў змагацца супраць дыскрымінацыйнага абмежавання выезду за мяжу. У выніку да адказнасці могуць прыцягнуць самога палітыка. Замест сустрэчы з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі ў Бруселі палітыкам давялося пазнаёміцца з айчыннымі сілавікамі ў Воршы.
Беларуская зорка біятлона Даря Домрачава адказвае на пытанне журналіста пра тое, як яна ставіцца да таго, што некаторыя балельшчыкі на трыбунах падтрымліваюць яе, дэманструючы бел-чырвона-белыя сцягі. Варта адзначыць, што, адказваючы на гэтае пытанне, Даря бянтэжылася і хвалявалася, як ніколі. Верагодна - шукала спосаб адказаць дыпламатычна. Не варта забывацца і пра тое, што біятлон у Беларусі курыруецца ні кім іншым, як Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. Не дзіва, што спартоўцы лішні раз узважваюць свае словы.