САПСАВАНЫ МІКРАФОН Падслуханая размова прэзідэнтаў выклікала скандал. Барак Оўбама паабяцаў Дзмітрыю Мядзведзеву праявіць вялікую гнуткасць у пытаннях супрацьракетнай абароны. Прыватная размова кіраўнікоў стала вядомая ў выніку тэхнічных недапрацоўванняў на канферэнцыі аб ядравай бяспецы ў Сеуле. Афіцыйна ж ЗША па-ранейшаму заяўляюць, што не збіраюцца адступаць ад намечаных планаў ПРА. belsat.eu
На лаве падсудных не тыя, хто страляў, а тыя, на каго была накіраваная зброя. У Казахстане распачаўся судовы працэс над нібы "арганізатарамі" закалотаў у Жангаўэзене (казахск. Жа?а?зен, расейск. Жанаозен) летась у снежні. Тады загінулі прынамсі 14 чалавек, сотні былі параненыя. У закалотах абвінавачваюцца 37 асобаў. Але перад правасуддзем дагэтуль не паўсталі тыя, хто аддаваў загад, і тыя, хто расстрэльваў безабаронных людзей. belsat.eu
Запатрабаваныя абітурыентамі, але незапатрабаваныя дзяржаваю. Юрыдычныя і эканамічныя спецыяльнасці з новага навучальнага года могуць стаць на 100 адсоткаў платныя. Між тым толькі на факультэты эканомікі арыентуецца амаль чвэрць будучых студэнтаў. Планы рэфармавання сістэмы вышэйшай адукацыі супярэчаць канстытуцыйным правам і могуць зрабіць дыплом дасяжным толькі для студэнтаў з поўным гаманцом. belsat.eu
Курс рубля на валютна-фондавай біржы падтрымліваецца Нацбанкам штучна, насуперак законам вольнай эканомікі. Пра дзяржаўную валютную інтэрвенцыю паведаміла агенцтва "Интерфакс-Запад". Для ўмацавання рубля Нацыянальны банк адмыслова прадае на біржы вялікую колькасць назапашаных долараў і еўраў. А мы пытаем, што будзе, калі рэзервы скончацца? belsat.eu
Трэптаў-парк у Берліне -- калісьці сімвал савецкай сістэмы, а з сённяшняга дня -- напамін пра ахвяры палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Усталяванне тут памятнай лавы прайшло на тле ўзмацнення канфрантацыі паміж афіцыйным Менскам і Бруселем. Але яшчэ не ўсё страчанае. Да прыняцця Еўрапарламентам рэзалюцыі аб Беларусі засталіся лічаныя дні. belsat.eu
Вясна — пара кахання. Пасля зімовага сну абуджаецца не толькі прырода, але і чалавечыя пачуцці. Асабліва — калі ты малады. Але ж, каб звярнуць на сябе ўвагу «абекта кахання», трэба нечым яго зацікавіць. Якім павінен быць сучасны хлопец ці дзяўчына, каб ён ці яна вам спадабаліся? Spring is time for love. Especially when you are young. But to draw someones attention you have to obtain certain qualities. We asked young people from Minsk to describe a modern boy and girl which would attract them.