ПРАТЭСТУЮЦЬ ДЗВЕ СТАЛІЦЫ Расейская апазіцыя настойвае на працягу рэформы палітычнай сістэмы краіны. Сёння апаненты Крамля зарганізавалі адразу некалькі акцыяў "За сумленныя выбары". Найбуйнейшыя з іх прайшлі ў Маскве ды Піцеры. Галоўным патрабаваннем удзельнікаў апазіцыйнага маршу ў Пецярбурзе сталася вызваленне палітвязняў. Асноўнаю ж тэмаю маскоўскага мітынгу -- абмеркаванне палітычнай стратэгіі апазіцыі на бліжэйшы час.
Пры гэта паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Адпаведную інфармацыю пра акалічнасці зняволення Сяргея Каваленкі праваабаронцы перадалі ў міжнародныя арганізацыі. „Задача праваабарончых арганізацыяў у тым, каб гэтая справа была вядомая ў міжнародных структурах, у тым ліку трэба прыцягваць увагу міжнародных праваабарончых арганізацыяў", -- распавёў праваабаронца.
Ці можа паўтарыцца крызіс 2011-га году? Эканаміст Леанід Злотнікаў зазначае, што праблемы, якія выклікалі мінулагодні крызіс застаюцца актуальнымі і сёння. „Галоўная прычына -- гэта тое, што як і раней спажыванне ў краіне, маецца на ўвазе і насельніцтва, і ўрад, перавышае магчмасці эканомікі краіны" - заявіў эксперт.
Пэнсыянэркі Берасьцейскага панчошнага камбінату пратэстуюць у сувязі з тым, што лічаць сябе падманутымі. Адміністрацыя камбінату ў студзені пасьпяхова агітавала іх прадаваць акцыі прадпрыемства па 78 тысяч рублёў за штуку. А зь лютага кошт акцыі ўзьняўся да 570 тысячаў. Пэнсіянэркі патрабуюць выплаціць розніцу альбо вярнуць акцыі. www.svaboda.org
Расейская Дзярждума адзінагалосна прыняла ў трэцім чытанні закон, які спрашчае рэгістрацыю палітычных партыяў. Цяпер яго мусяць разгледзець Савет Федэрацыі ды прэзідэнт. Раней палітычную рэформу, якую распачаў Дзмітрый Мядзведзеў, назіральнікі назвалі рухам да лібералізацыі. Ці сапраўды новы закон прынясе грамадзянскія свабоды, якіх дамагаецца расейская апазіцыя? Пасля таго, як закон будзе падпісаны прэзідэнтам і пачне дзеяць, знізіцца колькасць чальцоў партыі, неабходная дзеля яе рэгістрацыі. З цяперашніх 40 000 да ўсяго 500 чалавек.
07.07.2026
Президент Финляндии: НАТО нуждается в Украине так же сильно, как Украина нуждается в НАТО
07.07.2026
Президент Финляндии: НАТО нуждается в Украине так же сильно, как Украина нуждается в НАТО