Апраўдваецца на Усходзе ды пагражае Захаду. Аляксандр Лукашэнка, бадай, яшчэ не меў такіх складаных дачыненняў адначасова на двух галоўных вектарах вонкавай палітыкі. Ужо заўтра можа распачацца абмеркаванне беспрэцэдэнтна моцных для нашай краіны санкцыяў з боку Бруселю, у Маскве пры гэтым скідваюць на Менск усю віну за апошні правал Еўразійскага саміту. Апошні прыпынак "маскоўскіх палітычных гастроляў" -- інтэрвю ангельскамоўнай тэлевізіі "Russia Today". Што праўда, у ім Аляксандр Лукашэнка быў вымушаны вытлумАчвацца за першыя дні візіту ў Расею.
Авеню дэ Шанз-Элізэ ў Парыжы. Гэта адзін з самых вядомых і самых дарагіх праспектаў свету. Даражэйшы за лонданскую Бонд-стрыт і Пятую Авеню ў Нью-Ёрку. Ці варта тут рабіць веснавы шопінг? Па-французску гэтае месца завецца авеню дэ Шанз-Элізэ. Калі верыць аднайменнай песні Джо Дасэна, "тут можна знайсці ўсё -- і ўдзень і ўначы, і ў сонечнае надворе і пад дажджом". Крамы "Мерседэс", "Гуга Бос", "Іў Рашэ", "Лякост" ды іншых вядомых фірмаў дапамогуць кожнаму значна аблегчыць свой банкаўскі рахунак.
Ёсць пазітыўныя прыклады барацьбы. Жыхарам вуліцы Заслаўскай у цэнтры сталіцы ўдалося абараніць свой сквер. На тэрыторыі зялёнай зоны ўлады збіраліся пабудаваць шматпавярховы офісны будынак. Мясцовыя жыхары выступілі супраць і папярэдзілі, што калі рашэння не адменяць, то магчымае грамадзянскае непадпарадкаванне. Рашучыя пратэсты змусілі чыноўнікаў адступіцца. Пра гэта сёння жыхарам паведаміў дэпутат Менгарсавету Юрый Канзас.
Менск, Смалявічы і Светлагорск -- што абядноўвае гэтыя гарады? Супраціў жыхароў кітайскім інвестыцыям. Менчукі змагаюцца за захаванне парку і прыпыненне будаўніцтва гатэлю "Пекін", жыхары Смалявічаў выступілі супраць будаўніцтва беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку. Цяпер ініцыятыву падхапілі ў Светлагорску. Тут мясцовыя жыхары не пагаджаюцца з планамі ўладаў пабудаваць новы завод вытворчасці цэлюлозы. Завод вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы плануюць пабудаваць на гэтым полі.
07.07.2026
Президент Финляндии: НАТО нуждается в Украине так же сильно, как Украина нуждается в НАТО
07.07.2026
Президент Финляндии: НАТО нуждается в Украине так же сильно, как Украина нуждается в НАТО