У меня целая папка доказательств невиновности сына, говорит в интервью БелаПАН мать Владислава Ковалева, признанного виновным в пособничестве терроризму и расстрелянного. Утром 17 марта семья, живущая в Витебске, получила письмо из Верховного суда, в котором сообщалось, что приговор в отношении Ковалева приведен в исполнение. Судя по штемпелю, письмо отправлено 16 марта.
"Мэта майстар-класу -- не столькі вывучыць вялікую колькасць танцаў, колькі навучыць маладых людзей асаблівай манеры выканання. Як у народнай песні, казках, гэтак і ў танцы ў кожным рэгіёне была свая манера выканання. Кожны рэгіён мае свае асаблівасці пластычнага самавыяўлення праз танец, карагод, гульні", -- зазначыў Выскварка.
Беларускі фальклорны танец мае шмат агульных рысаў з рускім і ўкраінскім, аднак адрозніваецца ад іх больш развітай унутранай скіраванасцю. "Наш танец больш накіраваны на ўнутраныя адносіны пары паміж сабой. Танцоры танцуюць не напаказ, а больш для атрымання такога эстэтычнага задавальнення ўнутры пары. Рускія танцы больш разухабістыя — у іх вельмі шмат перастраенняў. Украінскія — таксама даволі паказныя, для народа. Хаця і ў беларусаў такія танцы ёсць, тая ж самая "Барыня" або "Чаркесік", але ў нас такіх танцаў значна менш, чым у суседзяў.
According to the press service of Belarusian Association of Journalists (BAJ), the Sveriges Television (SVT) team has been detained in Minsk. The crew includes cameraman Ola Christoffersson, correspondent and producer Sven Bergman, assistant Isabel Sommerfeld. Minsk police also detained Uladzimir Chudziantsou, a correspondent for the "Russian news service" in Belarus, and BAJ member Illya Kuzniatsou who assisted the Swedes.
Супраць дзеянняў уладаў пратэстуюць не толькі апазіцыянеры, а ўсё часцей -- звычайныя грамадзяне. Нягледзячы на пагрозы затрыманняў, жыхары сталічнага мікрараёну Уручча сабраліся сёння, каб супрацьстаяць ушчыльненню забудовы. На агульны сход менчукі паклікалі і прадстаўнікоў улады, аднак дыялогу не атрымалася. Пасля будаўніцтва станцыі метро ва Уруччы жыццё стала даражэйшае ва ўсіх сэнсах. Мікрараён, і так цесна забудаваны вышыннымі дамамі, надалей працягваюць "уплатняць". Даўнія жыхары раёну супраць новых суседзяў не маюць анічога асабістага, але хочуць жыць у чалавечых умовах, а таму патрабуюць.
Любіш радзіму ды нацыянальныя сімвалы -- змесцяць у псіхушку. Сумнавядомы савецкі метад барацьбы з апанентамі ўладаў хочуць выкарыстаць для Сяргея Каваленкі. Пакуль жа да актывіста КХП БНФ, які з 8 лютага працягвае за кратамі галадоўку пратэсту, ужылі прымусовае сілкаванне. Пра тое, што ў ізалятары галадоўніка прывязалі да ложка і прымусова паставілі яму кропельніцу, даведаўся апякун і супартыец Сяргея Каваленкі Юрась Беленькі. Паводле яго, Каваленку пашкодзілі судзіны, праз што ўтварылася гематома.
Сярод еўрапейскіх краінаў толькі ў Беларусі здзяйсняецца смяротнае пакаранне. І гэтая праблема сталася адзінаю прычынаю, праз якую ў 2010 годзе нашай краіне не вярнулі статусу адмыслова запрошанай падчас сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Аднак нават палітычныя наступствы не пераконваюць улады Беларусі ў неабходнасці спыніць практыку забіваць людзей ад імя дзяржавы. Год таму Святлана даведалася, што ейнага сына расстралялі. Суд прызнаў Андрэя Жука вінаватым ва ўзброеным нападзе ды падвойным забойстве.
Следства ў справе выбуху ў менскім метро гэтак і не здолела пераканаць грамадскасць у вінаватасці менавіта Канавалава і Кавалёва. А таксама ў тым, што ў тэракту не было ані замоўцы, ані ясна акрэсленай мэты. Пра расследаванне самай гучнай крымінальнай справы ў сучаснай гісторыі Беларусі. Беспрэцэдэнтны. Адзінае слова, якое пасуе як да самога тэракту 11 красавіка, гэтак і да следства ў гэтай справе. Праз содні пасля выбуху ў метро кіраўнік КДБ заяўляе, што аналагаў выбухоўкі няма ў свеце. А ўжо на другі дзень затрымліваюць звычайных рабочых, Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.
Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў расстраляныя. Насуперак міжнародным заклікам, грамадскасці ды змаганню да апошняга маці аднаго з асуджаных, Любові Кавалёвай, вырак прывялі ў выкананне. Шок, боль, роспач і забітая надзея. Яшчэ ў чацвер, калі даведалася, што Аляксандр Лукашэнка не памілаваў ейнага сына Уладзіслава, Любоў Кавалёва звярнулася да прэзідэнта і беларусаў.
07.07.2026
Президент Финляндии: НАТО нуждается в Украине так же сильно, как Украина нуждается в НАТО
07.07.2026
Президент Финляндии: НАТО нуждается в Украине так же сильно, как Украина нуждается в НАТО