Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Даюць час падумаць

15.03.2012
Даюць час падумаць Перагледзець адмову памілаваць Канавалава і Кавалёва заклікаюць Аляксандра Лукашэнку вядомыя замежныя палітыкі. Беларускае пытанне хоць і выклікала гарачыя дыскусіі ў Еўрапейскім парламенце, аднак планаванае на сёння галасаванне ў рэзалюцыі наконт Беларусі дэпутаты адклалі да наступнага паседжання, якое адбудзецца напрыканцы месяца. Ці скарыстаецца афіцыйны Менск дадзеным яму шанцам і зробіць крокі дзеля паляпшэння дачыненняў з Еўропаю? Сцэнар сённяшняга паседжання Еўрапейскага парламенту ў Страсбуры для Беларусі меўся быць іншы.

Без літасці

15.03.2012
Без літасці Бязлітаснае рашэнне ўладаў, палітычная гульня з Захадам -- ці спроба прыхаваць праўду пра тэракт? Аляксандр Лукашэнка не памілаваў прысуджаных да расстрэлу Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава. Адмыслоўцы адзначаюць, што смяротны вырак для асуджаных за выбух у менскім метро можа быць выкананы ўжо ў хуткім часе. Змаганне за сынава жыццё працягвалася некалькі месяцаў. Гэтак, у снежні роспач прывяла Любоў Кавалёву да дзвярэй Адміністрацыі прэзідэнта з просьбаю аб памілаванні. Ні ад прэзідэнта, ні ад Камісіі памілавання жанчына адказу не пачула.

Каментар праваабаронцы Людмілы Гразновай

15.03.2012
Каментар праваабаронцы Людмілы Гразновай Праваабаронца Людміла Гразнова расказвае пра цікавыя супадзенні паміж смяротнымі прысудамі ў Беларусі і сесіямі ў ААН па правах чалавека.

Каментар праваабаронцы Людмілы Гразновай

15.03.2012
Каментар праваабаронцы Людмілы Гразновай Праваабаронца Людміла Гразнова расказвае пра цікавыя супадзенні паміж смяротнымі прысудамі ў Беларусі і сесіямі ў ААН па правах чалавека.

«Два на два»: кітайская экспансія. Анонс

15.03.2012
«Два на два»: кітайская экспансія. Анонс Стала расце колькасць кітайскіх і арабскіх інвестараў у Беларусі. Чаму менавіта азіяты ідуць на супрацу? Якія выгоды і наступствы гэта нясе? Ці ўпускае Беларусь інвестараў, абапіраючыся на палітычныя адносіны краінаў? Дзмітры Гурневіч і Павал Мажэйка запрашаюць на дыскусію з эканамістам Сяргеем Балыкіным і галоўным рэдактарам часопісу «ARCHE» Валерам Булгакавым 17 сакавіка а 21:14

Пытанне тыдня: Канстытуцыя

15.03.2012
Пытанне тыдня: Канстытуцыя 15 сакавіка - Дзень Кастытуцыі. Якія правы гарантуе Вам Канстытуцыя? Ці сутыкаліся Вы з парушэннем канстытуцыйных правоў?
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]