Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Юры Андруховіч пра Беларусь

17.03.2012
Юры Андруховіч пра Беларусь Украінскі пісьменьнік Юры Андруховіч на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы гаворыць пра Беларусь

Адмяніць ВКЛ!

16.03.2012
Адмяніць ВКЛ! Ці можа слаўны перыяд у гісторыі нашай краіны быць шкодным дзеля фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці ды займаць лішняе месца ў падручніках? З інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзідэнта прагучала меркаванне, што гэткім у гісторыі Беларусі ёсць... перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Што прынясе нам чарговая спроба чыноўнікаў адрэзаць беларусаў ад сваіх каранёў? Гэтак паэтычна малюе беларускую гісторыю сёння незалежная грамадскасць. Дый частка простых грамадзянаў не супраць пачувацца спадкаемцамі колішняй дзяржавы, створанай вялікімі князямі, магнатамі ды шляхтаю.

Салідарныя з Беларуссю

16.03.2012
Салідарныя з Беларуссю Неадкладна вызваліць Сяргея Каваленку ды іншых палітвязняў! Гэтага патрабавалі ўдзельнікі акцыі салідарнасці са зняволенымі апанентамі беларускага рэжыму, якая адбылася сёння ў Кіеве.

Даўжнікам - вайна

16.03.2012
Даўжнікам - вайна Улады абяцаюць сурёзна ўзяцца за няплатнікаў штрафаў ды аліментаў. З наступнага панядзелка за нявыплачаныя дзяржаве даўгі будуць забіраць... кіроўчыя правы. Але ці законны гэткі спосаб дысцыплінавання даўжнікоў? 55,5 млрд рублёў запланавана ў бюджэце нашае краіны на 2012 г. у якасці паступленняў... ад штрафаў. Каб выканаць такі план, узмацняюцца і метады ўздзеяння на няплатнікаў. Ужо ад панядзелка караю за неаплачаны штраф можа стацца пазбаўленне правоў кіроўцы. Цягам года ў краіне фіксуецца каля 3 млн адміністрацыйных парушэнняў.

Піраміда абрынулася?

16.03.2012
Піраміда абрынулася? Камітэт дзяржбяспекі затрымаў датычных да дзейнасці ў нашай краіне фінансавай піраміды "МММ-2011". Паводле неафіцыйнай інфармацыі, офіс арганізацыі ў Менску спецназ узяў штурмаў, выбіўшы пры гэтым браняваныя дзверы. Афіцыйныя ж крыніцы паведамляюць, што арганізатары "МММ-2011" праз незаконныя фінансавыя аперацыі ўжо атрымалі паўмільярда рублёў даходу.

Супраць смяротнага пакарання

16.03.2012
Супраць смяротнага пакарання Праціўнікі смяротнага пакарання Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, асуджаных у справе тэракту ў менскім метро, узялі ўдзел у адмысловай акцыі пратэсту. Згодна з папярэдняю дамоўленасцю ў сацыяльных сетках, удзельнікі прыйшлі да станцыі метро "Кастрычніцкая". У цэнтры Менску адбылася акцыя супраць выканання смяротнага пакарання Канавалаву і Кавалёву, асуджаным у справе тэракту 11 красавіка. Месца для акцыі абралі самае правакацыйнае... У сацыяльных сетках усіх нязгодных з прысудам для 26-гадовых віцебчукоў заклікалі прыйсці на станцыю метро "Кастрычніцкая".

Не ўсё хакей...

16.03.2012
Не ўсё хакей... З-за дзеянняў уладаў -- пад пагрозаю прэстыж краіны. Міжнародная супольнасць усё больш рашуча заяўляе пра неабходнасць пазбавіць Беларусь права праводзіць чэмпіянат свету па хакеі, бо з-за парушэння правоў чалавека нашая краіна набыла ў вачах замежнікаў сумнеўную рэпутацыю. Цяпер жа пра гатовасць перагледзець месца правядзення чэмпіянату заявіў і арганізатар спартовай імпрэзы -- Міжнародная федэрацыя хакею. Да чэмпіянату свету яшчэ амаль два гады, але яго галоўная гульня ўжо распачалася. Хоць і не на прасторах "Менск-Арэны".

Акцыя супраць смяротнага пакарання

16.03.2012
Акцыя супраць смяротнага пакарання Актывісты ў замежжы заклікалі 16 сакавіка а 17:00 ускласці кветкі каля мемарыяльнай шыльды ў Мінску, устаноўленай у памяць пра загінулых падчас тэракта ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года. Сваёй акцыяй яны заклікаюць аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне. Нагадаем, што 14 сакавіка стала вядома, што Лукашэнка адмовіўся памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.

«Дыягназ: Бісмарк»

16.03.2012
«Дыягназ: Бісмарк» Фільм Алеся Матафонава «Дыягназ: Бісмарк» прысьвечаны беларускаму мастаку-авангардысту Віталю Калгіну, вядомаму пад псэўданімам Бісмарк.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]