Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Працэс над непажаданым

19.03.2012
Працэс над непажаданым Рэха справы аб тэракце ў менскім метро не сціхае. Працягваецца суд над Аляксандрам Крутым, які прадстаўляў інтарэсы сваёй дачкі Інэсы, пацярпелай падчас выбуху, а пасля быў абвінавачаны ў хуліганскіх дзеяннях і накіраваны на прымусовае лячэнне. Паўторны разгляд справы праходзіць у закрытым рэжыме і без удзелу падсуднага. Са сведкаў, што сёння ўдзельнічалі ў працэсе, і адваката падсуднага ўзялі падпіску аб невыдаванні матэрыялаў судовага разбору. Паводле афіцыйнай версіі, працэс закрылі, каб перадухіліць выдаванне звестак, якія нібыта ўшчамляюць годнасць пацярпелай -- галоўнай лекаркі паліклінікі № 32 Валянціны Чупрык.

Родныя палітвязняў -- за санкцыі

19.03.2012
Родныя палітвязняў -- за санкцыі У Менску сёння родныя палітвязняў заклікалі апазіцыю да абяднання. Паводле сваякоў тых, хто застаецца за кратамі з палітычных прычынаў, да хутчэйшага вызвалення іхных блізкіх могуць прывесці кропкавыя эканамічныя санкцыі з боку Еўразвязу, а таксама байкот парламенцкіх выбараў усімі апазіцыйнымі сіламі.

У кабалу праз шантаж

19.03.2012
У кабалу праз шантаж Ціск і запалохванні ўжывае адміністрацыя сталічнага гандлёвага цэнтру «Экспабел». Пра гэта прадпрымальнікі заявілі на сённяшняй прэс-канферэнцыі. Пасля актыўных выступаў нязгодных з павышэннем арэнды больш як у тры разы траіх бізнесоўцаў паказальна «пазбавілі працоўных месцаў».

Беларускі тыдзень у Вільні

19.03.2012
Беларускі тыдзень у Вільні Беларускі тыдзень, прысвечаны Беларускай Народнай Рэспубліцы, распачаўся ў Вільні. Беларускі тыдзень у Вільні -- імпрэза ўжо традыцыйная. Але ўпершыню яе ладзіць не пасольства краіны, а дэмакратычная супольнасць нашых суайчыннікаў у Літве. Завершыцца Тыдзень адзначэннем Дня Волі! Зацікаўленасць Беларуссю ў Літве апошнім часам не толькі не змяншаецца, а стала расце. На жаль, не ў малой ступені гэта абумоўлена пагаршэннем сітуацыі ў нашай краіне.

Пенсійная «рэформа»

19.03.2012
Пенсійная «рэформа» Незадаволеных памерамі пенсіі ўлады заахвочваюць... працаваць. Але працуючы, атрымліваць пенсіі пенсіянеры не будуць. Дадатковыя гады працы прынясуць прыбытак толькі тады, калі пажылы чалавек канчаткова выйдзе на заслужаны адпачынак. Гэткія новаўвядзенні ўтрымлівае падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам указ «Аб захадах удасканалення пенсійнага забеспячэння грамадзянаў». Даўжэй папрацуеш -- большую пенсію атрымаеш. Улады вырашылі заахвоціць працаўнікоў працаваць даўжэй, не павышаючы пенсійны ўзрост.

У абдымкі да мядзведзя

19.03.2012
У абдымкі да мядзведзя Аляксандр Лукашэнка ў Маскве ўзяў удзел у працы міждзяржаўнай рады Еўразійскай эканамічнай супольнасці. На сустрэчы прэзідэнтаў васьмі постсавецкіх краінаў кіраўнік Беларусі шукае палітычнага і эканамічнага падтрымання на фоне пагрозы еўрапейскіх эканамічных санкцыяў. Што гэтым разам гатовы аддаць Менск у абмен на падтрыманне саюзніка? Эканамічныя войны і рэзкія заявы нібыта забытыя. Мір, сяброўства і цёплыя абдымкі -- гэтак звонку выглядае візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву.

Гісторыя пад знакам Пагоні. Бітва пад Палонкай

19.03.2012
Гісторыя пад знакам Пагоні. Бітва пад Палонкай Доўгая і слаўная гісторыя беларускай зброі. Гісторыя перамогаў і мужнасці, патрыятызму і самаахвяравання. Свой адлік вядзе яна з даўніх часоў. Але гэты дзень і гэтая бітва былі момантам, калі вырашаўся лёс нашага гаспадарства. І калі б мужнасць здрадзіла нашым воям, параза магла б пакласці канец нашае дзяржаўнасці. Цыкл "Гісторыя пад знакам Пагоні" на сайце "Белсату". belsat.eu

«Асабісты капітал»: праца за мяжою. Анонс

19.03.2012
«Асабісты капітал»: праца за мяжою. Анонс Праца за мяжою. На што можна разліваць? Як спагнаць грошы з дэбітораў? Капітальны рамонт. Што рабіць, каб ён быў якасны? Серж Наўродскі запрашае на «Асабісты капітал», 20 сакавіка, 21:25

Мать расстреляного Владислава Ковалева

19.03.2012
Мать расстреляного Владислава Ковалева У меня целая папка доказательств невиновности сына, говорит в интервью БелаПАН мать Владислава Ковалева, признанного виновным в пособничестве терроризму и расстрелянного. Утром 17 марта семья, живущая в Витебске, получила письмо из Верховного суда, в котором сообщалось, что приговор в отношении Ковалева приведен в исполнение. Судя по штемпелю, письмо отправлено 16 марта.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]