Беларускі Хельсінкскі камітэт чакае на адказ з Генеральнай пракуратуры з ацэнкаю законнасці чорнага спісу беларускіх апазіцыянераў. «Мы спадзяемся атрымаць уцямны адказ, дзе дакладна было б указана на дзеянне пэўных законаў, Канстытуцыі і што ў Генпракуратуры ўсведамляць, што ўсе грамадзяне роўныя перад законам і могуць адказваць толькі па законе», -- падкрэсліў юрыст БХК Гары Паганяйла.
«Чаму мы прывезлі да вас менавіта такі рэпертуар? Бо ўся класіка ў вас ідзе, вы яе добра ведаеце, — растлумачыла Ніно Ананіяашвілі, — а вось штосьці іншае для вашай балетнай публікі будзе цікава. Таму мы вырашылі прывезці нашыя аднаактовыя балеты. Важна і тое, што мы паспрабавалі зрабіць праграму з аркестрам, каб гэта была жывая музыка. Заўсёды складана асвоіць іншы рэпертуар, знайсці час вывучыць партытуры, сыграць гэта. Рада, што ў нас гэта атрымалася. Шмат якія балеты будуць паказаныя ў суправаджэнні жывога аркестру з нашым дырыжорам Давідам Мукерыяй».
Галоўнае свята беларусаў, свята нашае вольнасці -- праз два дні. 94-й гадавіне заснавання Беларускае Народнае Рэспублікі творчая суполка "Пагоня" прысвяціла выставу карцінаў на гэтую тэматыку. Аднак чаму выстава мае такі камерны характар, а Дзень Волі -- не пажаданае для ўладаў свята? Дзень Волі -- галоўнае свята беларускае гісторыі ХХ стагоддзя. Аднак не сённяшніх уладаў, якія супрацьстаяць яму і ўспрымаюць свята варожа і насцярожана. З абмежаваннямі сутыкаюцца нават мастакі, якія ствараюць карціны на гэтую тэматыку.
Двухдзённая спецаперацыя дзеля затрымання няўлоўнага тулюзскага забойцы скончылася ліквідацыяй злачынцы. 23-гадовы Магамэд Мэра, які забіў сем чалавек, загінуў ад стрэлу ў галаву. Дзясяткі байцоў спецназу, 32 гадзіны аблогі ды некалькі хвілінаў штурму -- гэтак у горадзе Тулюз скончылася паляванне на "стралка на скутары". Доўгія перамовы з тэрарыстам французская паліцыя тлумачыць надзеяй узяць Магамэда Мэра жывым, каб прыцягнуць яго да суда ды схапіць саўдзельнікаў. Аднак, калі тэрарыст заявіў, што збіраецца памерці, спецназаўцы праніклі ў кватэру.
Тым часам, каб патрапіць у спіс невыязных з Беларусі, не абавязкова быць апазіцыянерам. Абмежаванне права на свабоднае перамяшчэнне пагражае і шараговым грамадзянам. Падставаю можа быць ухіленне ад абавязковай дактыласкапіі. Хацеў памяняць правы ў ДАІ, а замест гэтага быў затрыманы і трапіў у пастарунак міліцыі. Жыхар Бабруйску, прадпрымальнік Вячаслаў Шэлег такога сцэнару ніяк не мог прадбачыць.
Тым часам афіцыйны Менск няспынна пашырае санкцыі. Экс-старшыню Партыі БНФ Вінцука Вячорку, які ехаў разам з дачкою ў Прагу, беларускія памежнікі не выпусцілі з краіны. І гэта нягледзячы на тое, што напярэдадні палітык атрымаў даведку, што ён не мае аніякіх абмежаванняў на выезд. Падобныя сітуацыі паўстаюць штодня. Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч вядомы далёка па-за межамі краіны. Паездкі на Захад для яго -- звычайная справа, але апошні візіт у Вільню аказаўся пад пагрозаю.
Агульнага эканамічнага эмбарга не чакаецца. Санкцыі Еўразвязу будуць мець кропкавы адрасны характар, каб не закрануць дабрабыту простых жыхароў Беларусі. У гэтым сёння запэўнівалі прэмеры нашых паўночных суседзяў -- Латвіі ды Літвы. У еўрапейскай дыскусіі адносна пашырэння санкцыяў згадалі і нашага ўсходняга суседа -- Расею. На год праз марскі порт у Клайпедзе праходзіць каля 30 млн тон грузаў. 40 % з іх прыходзіць туды праз Беларусь. У выпадку прыняцця Еўразвязам шырокіх эканамічных санкцыяў адносна нашай краіны, як падлічылі літоўскія бізнесоўцы, іхныя страты могуць перавысіць нават 2,5 млрд долараў.
07.07.2026
Президент Финляндии: НАТО нуждается в Украине так же сильно, как Украина нуждается в НАТО
07.07.2026
Президент Финляндии: НАТО нуждается в Украине так же сильно, как Украина нуждается в НАТО