Фільм "Белсату" «Зямля» -- гэта стужка-элегія, плач па крохкасці, хуткаплыннасці жыцця. На беларуска-расейскім памежжы шукаюць чалавечыя парэшткі, не пахаваныя ад часоў Другой сусветнай вайны. За сем гадоў знайшлі больш за 700 жаўнераў. У 1942 г. тут, у віцебскіх і наўгародскіх лясах, праходзіла лінія фронту, дзе загінулі тысячы савецкіх вайскоўцаў. Тады адзін полк СС знішчыў тры савецкія дывізіі. Страты Чырвонай Арміі падчас пазіцыйнай вайны за наступныя два гады склалі каля 75 %.
Месца правядзення мітынгу ў гонар угодкаў абвяшчэння БНР не мусіць быць нагодаю для канфліктаў, мяркуе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. «Тыя, хто хоча прыйсці на Акадэмію навук, -- хай прыйдуць. Тыя, каму не падабаецца Бангалор або падабаецца, -- усе могуць разам сабрацца ля Акадэміі навук. Адзін час, адзінае месца збору, таму не трэба казаць, маўляў, усё скончыцца на Бангалоры, таму я не прыйду», -- заявіў палітык.
Найбольш адчувальны наступствы ўвядзення эканамічных санкцыяў супраць афіцыйнага Менску -- гэта спыненне эжкспарту беларускіх нафтапрадуктаў у краіны ЕЗ. Абысці санкцыі магчыма будзе праз расейскія фірмы. „Аднак прыйдзецца „адшпільваць" ім, дзяліцца даходамі. Гэта ўдар па беларусім нафтавым афшоры. А па вялікім рахунку, за кожны акт дапамогі Расея будзе ўсё глыбей ўцягваць Беларусь у пастку так званай еўразійскай інтэграцыі" - заявіў палітолаг Алякасандр Класкоўскі ў інтэрвю тэлеканалу „Белсат".
Кожная дзяўчынка марыць пра казачную вясельную сукенку. Гэтая сукенка была не проста казачная, яна афіцыйна трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса. Шлейф яе складае ні многа, ні мала -- каля трох кіламетраў. Сто дзён і каля двух тысяч голак спатрэбилася на выраб сукенкі. Каб паказаць яе ва ўсёй красе, мадэль ўзнеслася на паветраным шары.
Увага, аўтобус! Ездзіць у гарадскім транспарце не заўсёды бяспечна. Раней мы распавядалі пра нялюдскія ўмовы працы кіроўцаў і праблемы бяспекі пасажыраў у аўтобусным парку нумар адзін у Берасці. Як аказалася, гісторыя мае працяг. Замест каб змяніць тэхнічны стан аўтапарку, кіраўніцтва звольніла таго, хто не пабаяўся распавесці аб праблеме ўголас і на відэакамеру.
На Дзень Волі -- праз металадэтэктар. Мітынг з нагоды святкавання 25 сакавіка на плошчы Бангалор будзе праходзіць у прапускным рэжыме. А працу міліцыі ды іншых гарадскіх службаў аплочваць давядзецца... арганізатарам. А мы ў "Абектыве" пытаем: хто і ад каго чакае правакацыяў? Сёлета Менгарвыканкам санкцыянаваў правядзенне акцыі. Перамовы з уладамі, паводле арганізатараў, таксама далі плён. Аднак...
Яшчэ 5 гадоў -- і мусіць запрацаваць першы блок атамнай станцыі пад Астраўцом, а праз 7 -- плануецца запусціць другі. Сёння расейскія і беларускія чыноўнікі намалявалі прыгожую карціну: палова ўсіх будаўнічых матэрыялаў будзе з Беларусі, а расейскія рабочыя будуць выконваць толькі асабліва складаныя працы. А як выглядае сітуацыя ў рэчаіснасці? Нездарма ж кажуць: хто плаціць, той замаўляе музыку. У пабудове атамнай электрастанцыі пад Астраўцом беларускі бок адказвае за рыхтаванне пляцоўкі ды стварэнне інфраструктуры.
07.07.2026
Президент Финляндии: НАТО нуждается в Украине так же сильно, как Украина нуждается в НАТО
07.07.2026
Президент Финляндии: НАТО нуждается в Украине так же сильно, как Украина нуждается в НАТО