Купляйце беларускае! Заклік як ніколі актуальны ў святле апошняй статыстыкі. Бо складскія запасы на айчынных прадпрыемствах выраслі амаль на 40 %. І гэта толькі за 2 першыя месяцы года. Як падае Нацыянальны статыстычны камітэт, гэтая негатыўная тэндэнцыя захапіла шырокія групы тавараў. Складскія запасы тавараў у нашай краіне паводле звестак на 1 сакавіка перавысілі суму Br 17 трлн.
Еўразвяз сутыкнуўся з беспрэцэдэнтным ціскам з боку лабістаў эканамічных інтарэсаў Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта піша інтэрнэт-часопіс «EUobserver» са спасылкаю на ананімную крыніцу, блізкую да еўрапейскіх дыпламатычных колаў. Паводле выдання, Уладзімір Пефціеў, якога называюць гаманцом сямі Лукашэнкі, паабяцаў узнагароду 1 мільён еўраў таму, хто дапаможа выключыць бізнесоўца з "чорнага спісу" Еўразвязу.
Расейская прэса крытычна ацаніла візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву. Мала таго, у апошні дзень перабывання ў суседняй сталіцы кіраўніка Беларусі замест публічных заяваў аб спрыянні з боку Крамля міністр замежных справаў Сяргей Лаўроў нагадаў, што Расея не падтрымлівае практыкі смяротнага пакарання. На фоне зацяжнога, глыбокага крызісу дачыненняў з Захадам не выглядае бязвоблачным і ўсходні вектар палітыкі афіцыйнага Менску. Расея, прынамсі, не падтрымлівае Беларусі ў практыцы смяротнага пакарання.
Святкаванне Дня Волі ў Менску будзе і, як паабяцалі гарадскія ўлады, -- без перашкодаў. Менгарвыканкам цалкам задаволіў заяву на правядзенне святочнай акцыі да дзевяноста чацвёртых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатары заклікаюць абавязкова прыйсці ды ўзяць з сабою нацыянальныя сцягі. Сустрэча ў сталічным Гарвыканкаме для аднаго з галоўных арганізатараў святкавання скончылася неспадзяванкаю. Віктара Івашкевіча выкраслілі з са спісу афіцыйных арганізатараў Дня Волі. Аднак актывіст перакананы, што мітынг і шэсце пройдзе паводле плану.
«Добрая нядзеля!» -- імпрэза пад такою назваю абяднала людзей, што жадаюць дапамагчы маладой беларускай мастачцы. 22-гадовай Анастасіі Майстрэнцы, якая ўжо больш за год змагаецца са страшнаю хваробаю, трэба пільная і дарагая аперацыя. У добрую нядзелю сабраліся добрыя людзі, каб добрымі думкамі ўратаваць жыццё.
07.07.2026
Президент Финляндии: НАТО нуждается в Украине так же сильно, как Украина нуждается в НАТО
07.07.2026
Президент Финляндии: НАТО нуждается в Украине так же сильно, как Украина нуждается в НАТО