Аляксандр Лукашэнка задаволены цяперашнім станам беларускай эканомікі. Ліберальныя ж эканамісты кажуць пра трывожную сітуацыю. Некаторыя эксперты прадракаюць чарговую дэвальвацыю беларускага рубля і нават дэфолт. На чыім баку праўда? Грошы. Тое, чаго беларуская эканоміка патрабуе як мага хутчэй і як мага больш.
Прагучаў прысуд у справе выбуху на "Пінскдрэве", у выніку якога ў 2010 г. загінулі чатырнаццаць чалавек. На лаве падсудных апынуліся тры былыя высокапастаўленыя службоўцы. Усе яны прызнаныя судом вінаватымі. Непакараны застаўся галоўны фігурант справы. Прысуд у справе "Пінскдрэву" суддзя Андрэй Курысюк зачытваў амаль чатыры гадзіны. Ігар Логвінаў і Уладзімір Шастакоў, якія займалі пасады галоўных інжынераў уласна фабрыкі ды адпаведнага холдынгу, прызнаныя судом вінаватымі ў парушэнні тэхнікі пажарнай бяспекі.
Нягледзячы на заклікі Еўразвязу вызваліць ды рэабілітаваць усіх палітзняволеных улады Беларусі працягваюць катаваць тых, хто апынуўся за кратамі за свае перакананні. Кіраўніцтва СІЗА на Валадарскага не забяспечвае адпаведнай медычнай дапамогі Сяргею Каваленку, які другі месяц трымае галадоўку. Папярэджанні ж пра адпраўку яго ў псіхіятрычны шпіталь становяцца рэальнасцю. Больш за два месяцы галадоўкі. Сяргей Каваленка па-ранейшаму ў крытычным стане. Пра гэта ўчора чарговы раз паведаміла жонка зняволенага Алена, якой удалося сустрэцца з мужам у менскім следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага.
Беларусь не выканала галоўнага патрабавання Еўразвязу -- не вызваліла палітычных вязняў. У адказ абяднаная Еўропа пашырыла спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў ды бізнесоўцаў, што падтрымліваюць рэжым. І хоць шмат хто з экспертаў палічыў гэткія абмежаванні недастатковымі, каб паўплываць на ўлады Беларусі, аднак у самім Менску рэзка адрэагавалі на захаду еўрапалітыкаў. У Бруселі беларускае пытанне гучыць усё часцей. Прычым -- на самым высокім узроўні.
Заявление начальника управления информации — пресс-секретаря МИД Андрея Савиных в связи с решением Совета ЕС от 23 марта 2012 года: "Белорусская сторона сожалеет о принятом Советом Евросоюза решении о введении дополнительных санкций в отношении ряда белорусских граждан и предприятий. Данный шаг еще более отдаляет перспективы нормализации отношений и возобновления диалога по чувствительным для сторон темам. Европейские политики находятся в плену конфликтного мышления, они остаются заложниками логики принуждения и шантажа.

«Шабаны вы мае, Шабаны, дайце зараз я вас пацалую. Гэта будзе асаблівы пацалунак. Так асьцярожна дакранаюцца вуснамі да лба нябожчыка, так пачціва тыцкаюцца ў ражочак сьцяга, так хрыстосуюцца сустрэўшыся малазнаёмыя між сабою людзі», — такімі словамі пачынаецца кніга Альгерда Бахарэвіча «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня». www.svaboda.org
Ці варта адзначаць 25 сакавіка? Чаму дэпутат Кавалёнак сваёй жыццёваю памылкаю лічыць унясенне бел-чырвона-белага сцяга ў парламент? Што такое «свядомы кубік Рубіка»? Хто вырабляў значкі для апазіцыйных дэпутатаў у 1980-я? Павал Мажэйка і Дзмітры Гурневіч запрашаюць на размову з доктарам гістарычных навук Валянцінам Голубевым і Сержуком Вітушкам, актывістам дэмакратычнага руху 1980-х гг. «Два на два», 24 сакавіка, 21:15
07.07.2026
Президент Финляндии: НАТО нуждается в Украине так же сильно, как Украина нуждается в НАТО
07.07.2026
Президент Финляндии: НАТО нуждается в Украине так же сильно, как Украина нуждается в НАТО