Вясна — пара кахання. Пасля зімовага сну абуджаецца не толькі прырода, але і чалавечыя пачуцці. Асабліва — калі ты малады. Але ж, каб звярнуць на сябе ўвагу «абекта кахання», трэба нечым яго зацікавіць. Якім павінен быць сучасны хлопец ці дзяўчына, каб ён ці яна вам спадабаліся? Spring is time for love. Especially when you are young. But to draw someones attention you have to obtain certain qualities. We asked young people from Minsk to describe a modern boy and girl which would attract them.
У снежні 2011 году паліцыя расстраляла прынамсі 14 удзельнікаў выступленняў у Жангаўэзене, аднак на лаве падсудных -- удзельнікі маніфестацыі, а не сілавікі. „Тут рабочы клас, жыхары гораду Жангаўэзен, яны ні ўчым не вінаватыя і суд -- бардак. Сказалі -- свбодны суд, а тут людзі не могуць зайсці. Сваякі з адной сямі прыехалі, 12 чалавек, і не адзін не можа туды трапіць. А хто сядзіць унутры, мы не ведаем. Мы хочам справядлівасці", гаворыць AMANTAI ZHAUMITBAI, адзін са сваякоў абвінавачаных.
„І там, і там чыноўнікі, і там, і там хабарнцітва і яны дзейнічаюць не ў інтарэсах спажыўца. З Вільні можна даляцець да Парыжу за 20 еўраў, з Менску -- за 200, а з Масквы -- за 1000 еўраў. Яны сядзяць на гэтай жыле, дзеляць грошы і адзінае што можна зрабіць -- увесці канкурэнцыю" - мяркуе кіраўнік аналітычнага цэнтру „Стратэгія" Леанід Заіка.
ДВА «СРЭБРЫ» ГІМНАСТАЎ Беларускія гімнасты вяртаюцца з двума медалямі з этапу Кубка свету па спартовай гімнастыцы, які прайшоў у нямецкім Котбусе. Уладальнікамі срэбраных узнагародаў у апорным скачку сталі Дзмітрый Каспяровіч і Настасся Марачкоўская. У мужчынаў у фінал выйшлі яшчэ два беларусы: у практыкаванні на кані Андрэй Ліхвіцкі заняў пяты радок, Аляксандр Царэвіч быў сёмы. У жанчын да галоўнага старту дабралася і Вольга Махаўцова, яна скончыла выступ у апорным скачку таксама на сёмай пазіцыі.
Свет пабачылі не вядомыя дагэтуль творы Васіля Быкава. Выдавецкая ініцыятыва «Гарадзенская бібліятэка» выдала матэрыялы з асабістага архіву пісьменніка амаль праз дзевяць гадоў пасля ягонай смерці. Кніга «Гарадзенскі архіў» утрымлівае, сярод іншага, працоўныя нататкі ды незавершаную аўтабіяграфію Быкава. belsat.eu
Набліжаецца 1 красавіка. І што да цэнаў, то тут жартаў не будзе. Кошт праезду ў менскім гарадскім транспарце павысіцца на 15 % і складзе 1,5 тыс. руб. Апрача праезду ў менскім транспарце ў першы дзень красавіка падаражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў -- на 3,8--5 %. Пры гэтым кошты на тытунёвыя вырабы да 3,5 тыс. руб. застануцца на такім самым узроўні. Апошні раз кошты цыгарэтаў выраслі ў гэтым месяцы, а летась яны павышаліся чатыры разы. Наступная падвышка чакаецца ўжо 1 ліпеня, калі плануецца значна павялічыць кошт акцызаў на імпартныя цыгарэтныя вырабы.
Заплаціць ужо давялося беларускім анархістам. Гаворка пра брутальны напад спецназаўцаў на гледачоў канцэрту ў суботу. Праваабаронцы адзначаюць, што ўлады не абмінаюць досыць спецыфічнымі праявамі сваёй увагі амаль ніводнай ініцыятывы прадстаўнікоў анархісцкіх суполак. Здавалася б, чым могуць перашкаджаць людзі, якія раздаюць бясплатную ежу ці таньчаць пад гітарныя рыфы? belsat.eu
Дзень Волі дорага будзе каштаваць ягоным арганізатарам. Яны павінны заплаціць сталічным службам амаль 5 млн руб. Але і гэтая сума яшчэ не канчатковая, бо не ўсе выставілі рахункі. Плаціць за працу міліцыянтаў, пажарных, хуткай дапамогі ды нават дворнікаў цяпер абавязвае новая рэдакцыя закону «Аб масавых мерапрыемствах». belsat.eu