Як нікому не патрэбная спадчына СССР можа прыносіць карысць. Цэнтр рэабілітацыі наркаманаў і алкаголікаў у былым кароўніку. Мастак будуе горад. Базыль Камароў адраджае старажытны Магілёў. Беларусь у абектыве. Рэпартаж пра фотамастака, паэта Георгія Ліхтаровіча. Сяргей Пеляса запрашае на тэлечасопіс «Рэпартэр» 15 сакавіка а 21:25.
«Еўрапейскі бізнес у Беларусі прадстаўлены не вельмі маштабна, -- кажа эканаміст Аляксандр Сінкевіч. -- А вось Беларусь з Еўропаю вядзе вельмі маштабны вонкавы гандаль. Летась Еўразвяз выйшаў на першае месца ў спісе знешнегандлёвых партнёраў краіны -- амаль 40 % вонкавага экспарту Беларусі. Нават Расея трапіла на другое месца».
«Такія выпадкі -- яны часта робяцца моцным стымулам, каб падштурхнуць людзей да абяднання. Гэтак адбывалася ў Румыніі напрыканцы 1980-х гадоў, падобнае паўплывала на польскую сітуацыю і гэтак далей, -- гаворыць палітолаг Андрэй Ягораў. -- Але тэракт, які адбыўся ў красавіку 2011 года, калі загінула шмат людзей, не быў у стане паўплываць на абяднанне нацыі. У якім жа маральным стане цяпер беларусы, калі нават гэтая драматычная падзея не абяднала нас, а зноў разяднала? Мне падаецца, што смерць Каваленкі можа не зрабіцца фактарам для таго, каб нам злучыцца і каб змяніць сітуацыю.
Аўтобус з бельгійскімі турыстамі ўрэзаўся ў сцяну тунэлю ў раёне Вале ў Швейцарыі, загінулі 28 чалавек, з іх 22 дзіцяці, паведамляе паліцыя. Аўтобус перавозіў 52 асобы, пераважна гэта былі школьнікі -- яны вярталіся ў Бельгію з адпачынку на лыжным курорце. Аўтобус на высокай хуткасці ўрэзаўся ў сценку тунэлю. 24 школьнікі атрымалі раненні, у тым ліку вельмі сурёзныя, і цяпер застаюцца ў шпіталях.
"Спачатку здалося, што суддзя сапраўды хоча разабрацца ў справе, — дзеліцца ўражаннямі Святлана Вінаградава. — Ён задаваў вельмі шмат пытанняў, быў запрошаны дадатковы сведка з ЦІПа і апытаны сведкі, якіх заявіў Павел. Але вынік паказаў, што ў чарговы раз гэта было паказное — муж атрымаў сем сутак".
ЧВЭРЦЬФІНАЛЫ -- ВА ЎІК-ЭНД Стала больш яснасці з часам і месцам правядзення чвэрцьфінальных матчаў 21-га Кубку Беларусі па футболе. Сёння невядомая толькі стартавая хвіліна сустрэчы паміж клубам трэцяга дывізіёну, "Ліда", і наваполацкім "Нафтанам", але гульня дакладна пройдзе на лідскім стадыёне "Юнацтва" 17 сакавіка. У той жа дзень а 14-й гадзіне "Берасце" на стадыёне "Дынама" прыме ўладальніка суперкубка, "Гомель". Каманда першай лігі "Клечаск" з Клецку ў якасці гаспадароў згуляе з "Нёмнам" на штучным газоне гарадзенскага цэнтральнага спартовага комплексу.
Польскі міністр юстыцыі будзе асабіста назіраць за справай Андрэя Жукаўца. Палітык паабяцаў, што польская пракуратура больш не будзе дапамагаць уладам Беларусі ў пераследзе палітычных апанентаў. Распачатая з ініцыятывы беларускага боку крымінальная справа супраць Жукаўца цягнецца ў польскім судзе ўжо больш за 10 гадоў, а бізнесоўцу, які дапамагаў апазіцыі, усцяж пагражае экстрадыцыя ў Беларусь. belsat.eu
Самая вядомая фінансавая піраміда пачатку дзевяностых адрадзілася. Менш як за месяц у Беларусі паўстаў новы праект Сяргея Маўродзі "МММ-2011". Піраміда ўжо здолела знайсці адданых укладнікаў ды мае глабальныя планы ратавання ўсёй нацыянальнай эканомікі. Ці прыйдуць на замену "зайчыкам" "маўры"? Чаму беларусы наступаюць другі раз на тыя самыя граблі? belsat.eu
Першапачаткова адкладзеныя на два тыдні дэбаты аб Беларусі ў Еўрапарламенце адбудуцца ўжо заўтра. "Абектыву" стала вядома таксама, што на чацвер запланавалі галасаванне ў справе агульнай рэзалюцыі. А гэта знак таго, што неўзабаве прычакаем узмацнення санкцыяў, гэтым разам эканамічных. На што можа націснуць Абяднаная Еўропа, і да якой абароны рыхтуюцца ўлады Беларусі? belsat.eu
Памірае за сцяг і змагаецца за справядлівасць. Сяргей Каваленка, асуджаны на 25 месяцаў турэмнага зняволення, ужо чацвёрты месяц не спыняе пратэставай галадоўкі. Ратуючы жыццё актывіста, ягоная жонка звярнулася з заяваю ў суд аб змяненні меры стрымання. Бо толькі гэта альбо поўнае зняцце абвінавачанняў можа змяніць рашэнне Сяргея, які гатовы трымаць галадоўку да канца. Трагічнага канца. belsat.eu
07.07.2026
Президент Финляндии: НАТО нуждается в Украине так же сильно, как Украина нуждается в НАТО