Не адным жаночым святам жыве нашая краіна ў гэтыя дні. З вялікім размахам адзначае вясёлае свята Пурым габрэйская супольнасць. Мноства імпрэзаў, пышныя бяседы і святочныя шэсці. У Менску галоўнымі героямі карнавалу сёння сталіся дзеці. Бацькі ж вярнуліся ў часы свайго дзяцінства. На Пурым у Менску прыйшлі нават самыя маленькія. Для іх гэта перадусім шоу, маскарад і магчымасць весела правесці час. Але сённяшняе свята мае сурёзную перадгісторыю.
Мадэмуазеляў у Францыі больш няма. Прынамсі, само гэтае слова, якое азначае незамужнюю жанчыну, назаўжды знікне з усіх афіцыйных дакументаў. Пасля доўгай барацьбы гэтага дамагліся тамтэйшыя феміністкі. Чаму ж прыняты стагоддзямі маўленчы этыкет вырашылі памяняць? Ласкаваму слову "мадэмуазель", якое аздобіла цэлы шэраг шэдэўраў літаратурнай і музычнай класікі, смяротны прысуд падпісалі вось у гэтым будынку на вуліцы Дэ Варэн у цэнтры Парыжу, у рэзідэнцыі прэмер-міністра Франсўа Фіёна. Цяпер у Францыі ўсе жанчыны будуць "мадам".
Міжнародны жаночы дзень у розных кутках свету адзначаецца па-рознаму. У нас гэтае свята -- дзень кветак і цукерак. Мужчынская ўвага, пяшчота і добрыя словы адрасаваныя любімым жанчынам. На жаль, не рэдка -- толькі ў гэты дзень. Таму нельга забывацца і на карані свята, калі слабая палова чалавецтва самааддана змагалася за свае правы. Чаму ж надавалі асаблівую ўвагу ў гэты дзень у суседніх з Беларуссю краінах? З размахам святкуе 8 сакавіка нашая ўсходняя суседка Расея, дзе выходныя доўжацца чатыры дні.
Стваральніку беларускага войска, першаму міністру абароны незалежнай Беларусі Паўлу Казлоўскаму споўнілася 70 гадоў. Выбітны вайсковец зрабіў не толькі бліскучую кареру -- ад лейтэнанта да генерал-палкоўніка, але і прысвяціў значную частку свайго жыцця развязанню галоўных праблемаў беларускай арміі. І цяпер перажывае за яе стан ды выступае супраць уцягвання Узброеных сілаў у палітычныя авантуры.
Дыпламатычны канфлікт з Беларуссю не будзе абмяркоўвацца на сесіі Еўрапарламенту, што распачнецца ў найбліжэйшы панядзелак. Брусель хоча даць Менску час на роздум, заяўляе намеснік старшыні Еўрапарламенту Яцэк Пратасевіч. Калі ж прагрэсу ў дачыненнях не будзе, то эканамічныя санкцыі супраць Беларусі могуць быць уведзеныя нават напрыканцы сакавіка. Дэпутаты ўжо распрацавалі праект рэзалюцыі, якая заклікае міністраў замежных справаў Еўразвязу да рашучых дзеянняў у дачыненні кіраўніцтва Беларусі ды бізнесоўцаў, якія падтрымліваюць рэжым.
Свята хоць і жаночае, а выходныя -- агульныя. З нагоды 8 сакавіка беларусы атрымалі своеасаблівы вясновы падарунак -- ажно тры дні адпачынку. Аднак пасля ўрачыстасцяў ды святочных бяседаў паўстае пытанне: чым яшчэ можна заняцца ў вольныя дні? Пажадана з мінімальным стратамі для бюджэту. Сапраўды, толькi падаецца, што арганiзаваць свята -- лёгка. Бо нават у Менску, горадзе з даволі развітою інфраструктураю адпачынку, разнастайнасць варыянтаў, абраных нашымі суразмоўцамі, не ўражвае.
Марш пустых рондаляў, што адбыўся 155 гадоў таму, стаўся адною з перадумоваў святкавання Міжнароднага жаночага дня. За гэты час свет жанчын пашырыўся за межы кухні. Цяпер мы працуем нароўні з мужчынамі. А таму, нягледзячы на святочныя дні, шмат якія прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва сёння -- на службе. Ці лёгка выконваць ім сваю працу, і ці магчымае свята ў працоўныя дні? Дзяўчаты за стырном -- тэма шматлікіх анекдотаў. Аднак з гэтымі жанчынамі лепш не жартаваць. У іхных руках -- жыццё і бяспека шматлікіх пасажыраў.
Беларусы адмовіліся ад беларускай мовы, не чытаюць па-беларуску. Ці так гэта? Як выжываюць выдавецтвы, якія публікуюць родную літаратуру, і якое дачыненне мае расейскі газ да беларускай мовы? Госці праграмы -- Алесь Квіткевіч, дырэктар выдавецтва «БелТонМедыя», Павел Касцюкевіч, арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў». «2 на 2», 10 сакавіка, а 21:15.