Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Зуб за зуб...

07.03.2012
Зуб за зуб... Чорны спіс для невыязных беларусаў стаў рэальнасцю, а Анатоль Лябедзька зрабіўся першым, хто адчуў яго дзеянне. Сёння палітыка не выпусцілі з Беларусі на памежным пераходзе ў Літву. Раней, каб стаць невыязным, даволі было не заплаціць аліментаў. А што трэба зрабіць цяпер? Замест сустрэчаў у Міністэрстве замежных справаў і парламенце Літвы -- паўдня ў прыдарожнай кавярні на памежным пераходзе. Менавіта тут вымушаны быў чакаць партыйнага транспарту Анатоль Лябедзька, каб вярнуцца ў Менск з замежнай камандзіроўкі, якая скончылася на мяжы радзімы.

«Рэпартэр»: прастытуцыя. Анонс

07.03.2012
«Рэпартэр»: прастытуцыя. Анонс Што прымушае дзяўчат ісці на «панэль»? Ці шмат яны зарабляюць і наколькі праца пры дарозе небяспечная? Магія, якая лечыць. Чаму руйнуюць Глебаўку? Вандроўка на закрыты парцалянавы завод у цэнтры Менску. Сяргей Пеляса запрашае на тэлечасопіс «Рэпартэр» 8 сакавіка, а 21:25.

«Форум»: бізнес / улада. Анонс

07.03.2012
«Форум»: бізнес / улада. Анонс «Форум», 8.03, анонс Мінуў год з прыняцця дырэктывы № 4 аб лібералізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. Што змянілася за гэты час? Ці лягчэй цяпер весці бізнес у Беларусі? Ці зразумелі ўлады, што малы бізнес -- рухавік эканомікі? Дыскусія на тэму дыялогу ўлады з бізнесам -- у ток-шоў «Форум» 8 сакавіка, а 21:50

Тэракт у Дагестане

07.03.2012
Тэракт у Дагестане Тэрарыстка-смяротніца падаравала сябе на пасту дарожнай паліцыі ў Дагестане, забіўшы пяць паліцыянтаў і параніўшы яшчэ двух.

Прынц Гэры абагнаў самага хуткага чалавека ў свеце

07.03.2012
Прынц Гэры абагнаў самага хуткага чалавека ў свеце Забег на 50 м прайшоў у Кінгстане (Ямайка). На старце 27-гадовы прынц паказаў бегуну ў іншы бок, і калі той павярнуўся, нечакана стартаваў. Юсэйн Болт амаль адразу пабег за ім, ледзь стрымліваючы смех, аднак фінішаваў другім. Пасля забегу Болт запатрабаваў рэваншу на Алімпійскіх гульнях у Лондане, аднак прынц ветліва адмовіўся.

Чарноў пра крэдыті МВФ

07.03.2012
Чарноў пра крэдыті МВФ «Апошнія падзеі -- дыпламатычны скандал, нявырашанасць пытання з палітвязнямі -- прыводзяць да таго, што з надзеямі аб атрыманні крэдыту можна развітацца» - заявіў палітолаг у інтэрвю тэлеканалу „Белсат". Паводле Віктара Чарнова, менавіта знешнепалітычны фактар адыгрывае галоўную ролю ў налажванні нармальных эканамічных адносінаў Беларусі з патэнцыйнымі інвестарамі.

Чарноў пра рэформы

07.03.2012
Чарноў пра рэформы Віктар Чарноў падкрэслівае, што беларуская эканоміка мае вострую патрэбу ў рэформах. „Як толькі краіна ўпадае ў эканамічны „штопар", пачынаюцца размовы пра рэформы, лібералізацыю. Але як толькі краіна атрымлівае чарговы крэдыт, адразу ж размовы сціхаюць" - гаворыць палітолаг. Паводле Віктара Чарнова ў беларусі трэба стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для развіцця малога і сярэдняга бізнэсу ды палепшыць інвестыцыйны клімат. Аднак, падкрэслівае эксперт, рэформы не праводзяцца таму, што ўлада адчувае небяспеку згубіць кантроль над значным сектарам экномікі.

Майстры жалезнага турніка

06.03.2012
Майстры жалезнага турніка Спрытнасць цела і ніякага падману. У Гомлі прайшоў сход аматараў вулічнай гімнастыкі. Дывідэнды ад такога хобі -- здаровы лад жыцця, добрая фігура і... зацікаўленасць слабага полу. Чаму варта займацца спортам і як мала для гэта трэба? У любое надворе, не баючыся ані лютых маразоў, ані летняй спёкі, вулічныя гімнасты, як яны самі сябе называюць, выходзяць на спартовую пляцоўку.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]