Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Беларусь - краіна цмокаў

02.03.2012
Беларусь - краіна цмокаў Ці ёсць у Беларусі прыцягальны турыстычны брэнд? БуслЫ, зубрЫ ды васількі ёсць і ў нашых суседзяў, а таму і не вабяць у нашую краіну натоўпаў турыстаў. Кампанія «Будзьма беларусамі!» сцвярджае, што зацікавіць гасцей зможа беларускі... цмок. Першы адмысловы тур у Краіну цмокаў прайшоў у сталічнай галерэі «Ў». Трапіць у Краіну Цмокаў, як і ў любую іншую, можна толькі праз пашпартны кантроль.

Апошні дзень

02.03.2012
Апошні дзень Шчодрыя абяцанні кандыдатаў і сумненні ды прадчуванні выбарцаў. Сёння ў нашых усходніх суседзяў -- апошні дзень перадвыбарчай кампаніі. Апоўначы агітацыя зменіцца перадвыбарчаю цішынёй. Як жа прайшоў апошні дзень галоснасці? Самая дарагая прэзідэнцкая кампанія, паводле афіцыйных падлікаў, была ў прэмера Уладзіміра Пуціна. У эфіры федэральных каналаў яго рэкламавалі нашмат часцей за іншых кандыдатаў. Усяго на агітацыю за Пуціна выдаткавалі больш за 12,5 мільёна долараў, з іх 2 мільёны -- на рэкламу ў інтэрнэце.

Абмежаванні на дапамогу

02.03.2012
Абмежаванні на дапамогу Сацыяльныя крамы для малазабяспечаных грамадзянаў у нашай краіне зявіліся летась -- падчас эканамічнага крызісу. З таго часу эканамічная сітуацыя практычна не палепшылася, аднак улады вырашылі, што дапамогу пенсіянерам, інвалідам і ветэранам трэба абмежаваць. Магілёў -- айчынны піянер сацыяльных крамаў. Першую з іх тут адчынілі яшчэ ўлетку мінулага года -- у самы пік эканамічнага крызісу. Сёння падтрымліваць сваіх малазабяспечаных пакупнікоў спрабуе і крама ў спальным раёне «Спадарожнік» пры мясцовым Доме ветэранаў.

Харчы пад забаронаю

02.03.2012
Харчы пад забаронаю Працягвае дзеяць часовая забарона на ўвоз айчынных мяса-малочных прадуктаў ва Украіну. Калі яе знімуць? Залежыць ад чыноўнікаў у Менску, кажуць у нашых суседзяў. Тым часам беларускія прадпрыемствы мусяць тэрмінова шукаць выйсце, каб кампенсаваць страты ад згубленага ўкраінскага рынку. Беларуская свініна небяспечная для здароўя -- сцвярджаюць ва Украіне. Больш за тое, адмыслоўцы ўдакладняюць, што мяса не адпавядае нормам ужо даўно.

Бывай, сацыяльная дзяржава

02.03.2012
Бывай, сацыяльная дзяржава Намеснік прэмер-міністра Анатоль Тозік ведае, як скараціць чэргі ў паліклініках. Не праз якасную медычную дапамогу і вылечванне пацыентаў, а праз пабор з хворых людзей платы за ўваход у медычную ўстанову. І гэта не адзіная свежая ідэя ўрадоўца ў медычнай галіне. Візіт у беларускую паліклініку немагчыма ўявіць без доўгага чакання ў чарзе. На сотню пацыентаў -- адзін доктар, які паспявае толькі запісаць вынікі хуткага агляду ў гісторыі хваробы. І хворыя ўсё ідуць ды ідуць... А што, калі браць з іх грошы за ўваход? Анатоль Тозік агучыў пакуль што сімвалічную суму -- 5 тысячаў.

Курс на санкцыі

02.03.2012
Курс на санкцыі Беларусь -- зноўку ў цэнты ўвагі еўрапейскіх палітыкаў. На саміце Еўразвязу ў Бруселі казалі пра неабходнасць паглыблення санкцыяў у дачыненні афіцыйнага Менску. Падтрымліваюць пазіцыю Еўропы і ў Злучаных Штатах. А тым часам беларускі бок спрабуе адкруціць сітуацыю назад ды зноў кліча ў краіну еўрапейскіх амбасадараў. Аднак нармалізацыя дыялогу магчымая толькі пры пэўных умовах. Пасля сённяшняга паседжання лідараў краінаў Еўразвязу стала зразумела: Абяднаная Еўропа вызначылася ў беларускім пытанні.

Пытанне тыдня: "дыпламатычная вайна"

02.03.2012
Пытанне тыдня: дыпламатычная вайна Лукашэнка "папрасіў"з Беларусі паслоў Еўрасаюза і Польшчы, а таксама адклікаў сваіх паслоў з гэтых краінаў. Прычына дэмаршу - ЕС пашырыў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Еўропу. Пакуль палітыкі гуляюць чарговую шахматную партыю на дыпламатычным полі, мы запыталіся жыхароў сталіцы, як яны ставяцца да канфлікту паміж Еўропай і Беларуссю.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]