Цацачныя пратэсты перакінуліся і да нашых суседзяў. Сёння цацкі з транспарантамі дзеля падтрымання Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава, якія адбываюць арышт за менскі цацачны мітынг, можна было пабачыць у Вільні. Як на такую незвычайную форму пратэсту адрэагавалі ўлады дэмакратычнай краіны? belsat.eu
Зарабіць больш на арэндзе, не павышаючы яе ставак? Скандальны спосаб знайшла адміністрацыя гандлёвага комплексу "Экспабел" у Менску. Прадпрымальнікаў прымушаюць плаціць за адзін дадатковы квадратны метр агульнай плошчы рынку. Сёння абураныя гандляры дамагаліся сустрэчы з кіраўніцтвам гандлёвага комплексу. belsat.eu
Шмат хто з прадстаўнікоў беларускай апазіцыі ды экспертнай супольнасці крытыкаваў візавыя санкцыі: адны за мяккасць, іншыя --за неэфектыўнасць. Апошнія дзеянні ўладаў Беларусі пераконваюць: нават гэтыя абмежаванні балюча бюць па атачэнні Аляксандра Лукашэнкі. Учора Менску ўдалося раскалоць адзінства чальцоў Еўразвязу і дамагчыся неўключэння імя алігарха Юрыя Чыжа ў дадатковы "чорны спіс". Аднак у Бруселі запэўніваюць: бліжэйшым часам санкцыі будуць мацнейшыя. belsat.eu
Менск разюшаны пашырэннем "чорнага спісу" і хоча адказаць такім жа чынам. Беларусь у аднабаковым парадку забароніць уезд на сваю тэрыторыю для тых асобаў, якія спрыялі ўвядзенню санкцыяў. Кіраўніцы прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі Майры Муоры і амбасадару Польшчы Лешэку Шэрэпку прапанавалі выехаць у свае сталіцы для кансультацыяў. А такія крокі наўпрост кажуць пра новы віток беларуска-еўрапейскай дыпламатычнай вайны. belsat.eu
Жывая легенда, класік беларускай літаратуры, былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі, дыпламат Генадзь Бураўкін -- герой чарговай серыі дакументальнага цыклу "Беларусь -- адзін верш". Хто для Генадзя Бураўкіна -- літаратурны аўтарытэт, каго з маладых творцаў чытае майстар? Ды як глядзіць на жыццё? "Беларусь -- адзін верш", 29 лютага, 20:50
7-гадовы мядзведзь ахвотна дэманструе свае незвычайныя здольнасці, размахваючы палкаю, паводле інтэрнаўтаў, "як майстар кунг-фу". Памір жыве ў парку "Роев ручей", што ў Краснаярску. Туды ён трапіў з заапарку ў Екацярынбурзе. Паводле працаўнікоў заапарку, Памір заўсёды вылучаўся тым, што ахвотна гуляўся з рознымі прадметамі -- мячамі, палкамі.
"Масква хоча прадэманстраваць уласнаму электарату, што яна абараняе сваіх хаўруснікаў, што роля Расеі на пост-савецкай прасторы ўзмацняецца" - мяркуе палітолаг Валер Карбалевіч. Ён падкрэсліў, што пакуль у Расеі не завяршылася перадвыбарная кампанія, палітыка ўсебаковай падтрымкі афіцыйнага Менску будзе працягвацца.
Рэвалюцыя ў кінагустах. «Оскара» -- самую прэстыжную кінаўзнагароду свету -- атрымаў чорна-белы... нямы фільм. Ці азначае гэта, што неверагодныя сцэны, спецэфекты і брутальная страляніна адыходзяць у мінуўшчыну, саступаючы месца кранальным і пяшчотным фільмам? Упершыню галоўныя статуэткі кінапрэміі «Оскар» паедуць у Францыю. Фільм «Артыст» рэжысёра Мішэля Хазанавічуса адразу вылучаўся ў спісе намінантаў сваёй формаю. Нямая чорна-белая камедыйная меладрама робіць элегантны рэверанс залатой эпосе Галівуду і яе самым выбітным рэжысёрам.
У госці да незвычайнай асобы. Ці шмат хто ведае, што вось у гэтай сціплай хаце ў Калодзішчах пад Менскам жыве чалавек-легенда? Паэтка Надзея Дземідовіч -- адна з ужо нешматлікіх, хто на сабе вынес пекла сталінскіх лагераў. ГУЛаг разбурыў маладой тады яшчэ дзяўчыне жыццё, знявечыў мары. Але не зламаў духу.