Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Прысуд Сяргею Каваленку. Відэа без камэнтароў

25.02.2012
Прысуд Сяргею Каваленку. Відэа без камэнтароў 24 лютага ў Віцебску скончыўся працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам. Журналістаў, праваабаронцаў і родных у залю суду не пускалі. Вырак — 2 гады 1 месяц калёніі агульнага рэжыму. З гэтага тэрміну Сяргею застаецца адседзець 1 год 11 месяцаў, бо 2 месяцы ён ужо правёў у СІЗА. www.svaboda.org

З днём народзінаў, дзядзька Рыгор!

24.02.2012
З днём народзінаў, дзядзька Рыгор! Народнаму паэту Беларусі, кандыдату на Нобелеўскую прэмію, аўтару дзясяткаў кніг, любімаму беларускаму паэту Рыгору Барадуліну споўнілася 77 гадоў. Мудрыя, прыгожыя і ўзнёслыя словы дзядзькі Рыгора чытаюць, памятаюць і паўтараюць аматары ягонае творчасці. Дзяржаўныя ж дзеячы нават у гэты дзень не згадалі пра славутага беларуса. Але гэтую няўвагу кампенсуе шчырая народная любоў. Дзверы кватэры Рыгора Барадуліна сёння не зачыняліся. Дзядзька Рыгор, як звычайна, прымаў гасцей і распавядаў пра сябе.

"Сябры Сірыі" супраць Асада

24.02.2012
Сябры Сірыі супраць Асада Спыніць ваенныя дзеянні ды забяспечыць магчымасць паставак гуманітарнай дапамогі заклікалі Дамаск прадстаўнікі арабскіх краінаў, ЗША і Еўразвязу, якія сабраліся на адмысловую канферэнцыю ў Тунісе. Не менш за 30 мірных жыхароў загінулі ў Сірыі сёння, каля сотні -- напярэдадні. Горад Гомс, дзе ўрадавыя войскі вядуць абстрэл з выкарыстаннем цяжкой артылерыі, трэці тыдзень адрэзаны ад свету. Спыніць молах вайны ставіць сабе за мэту адмыслова створаная група "Сябры Сірыі", у якую ўвайшлі прадстаўнікі сямідзесяці краінаў.

Санкцыі ўзмацняюцца

24.02.2012
Санкцыі ўзмацняюцца Мальтыйскі бізнес беларускага алігарха Уладзіміра Пефціева заблакаваны. Цяпер за гандлёвыя стасункі з мальтыйскаю кампаніяй "Сэмюэл Інтэрнэшнал", у якой дырэктарам маркетынгу працуе Пефціеў, пагражае крымінальная адказнасць. Такім чынам Міністэрства замежных справаў Мальты змагаецца з ігнараваннем санкцыяў Еўразвязу супраць Аляксандра Лукашэнкі ды шэрагу беларускіх чыноўнікаў і прадпрымальнікаў. Парушальнікі санкцыяў атрымаюць 5 гадоў турмы або заплацяць штраф 116 000 еўраў. Пакуль, як піша выданне "Malta Today", мясцовыя бізнесоўцы адмаўляюцца ад каментароў.

Мабільныя страты

24.02.2012
Мабільныя страты Крызіс у Беларусі надзвычай балюча адбіўся на аператарах мабільнай сувязі. Асабліва гэта тычыцца кампаніі life :) -- летась аператар страціў у Беларусі больш за 350 млн долараў, застаючыся стабільна стратнаю кампаніяй. Розніца курсаў валюты ў 2011 г. надзвычай балюча адбілася на аператары life :). Толькі на гэтым кампанія страціла каля 250 млн долараў. Яшчэ больш за 100 млн стратаў дадала пераацэнка.

Прафсаюзнае супрацьстаянне

24.02.2012
Прафсаюзнае супрацьстаянне Аўтаматычна індэксаваць заробкаў нельга, пры гэтым сёлета яны маюць рэальна вырасці прыкладна на 4,2 %. Сваім бачаннем шляхоў выйсця з эканамічнага крызісу падзялілася сёння Міністэрства эканомікі на паседжанні Нацыянальнай рады ў сацыяльных і працоўных пытаннях. Задаць чыноўнікам нязручныя пытанні, напрыклад, пра тое, як гэткімі тэмпамі дасягнуць зноўку паабяцанага 500-доларавага заробку, збіраліся лідары незалежнага прафсаюзнага руху Генадзь Фядыніч і Аляксандр Ярашук. Аднак абодвух на паседжанне папросту не пусцілі.

Вынік «Еўрафэсту» сфальшавалі

24.02.2012
Вынік «Еўрафэсту» сфальшавалі Аляксандр Лукашэнка прызнаў фальсіфікацыі галасавання на конкурсе "Еўрафэст". Праўда, у адрозненне ад выбарчых фальсіфікацыяў, якія прэзідэнт таксама пацвярджаў, тут пераможцу змянілі. Цяпер замест спявачкі Алены Ланской нашую краіну на "Еўрабачанні" будзе прэзентаваць гурт "Litesound".

Афрыканская чума ў Беларусі?

24.02.2012
Афрыканская чума ў Беларусі? Сельскія жыхары напалоханыя. Пасля таго, як у вёсцы Нязнанава, што на Наваградчыне, сабралі усіх свіней і спалілі, улады заклікалі не хвалявацца ды назвалі гэта "ветэрынарнымі вучэннямі". Аднак даследаванні жывёлы адбываюцца і ў суседніх паселішчах. Паводле сайту "Хартыя", лабараторныя экспертызы пацвярджаюць страшную хваробу -- афрыканскую свіную чуму. Нашыя карэспандэнты вырашылі даследаваць справу ад пачатку, наведаўшы Наваградчыну. Гэтыя парсючкі яшчэ жывыя. Але не таму, што яшчэ не выгадаваныя.

Трагедыя аднаго чалавека

24.02.2012
Трагедыя аднаго чалавека Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку за ўзняты ім над горадам бел-чырвона-белы сцяг асудзілі на 2 гады і 1 месяц калоніі. Не дапамаглі ні пратэсты грамадзянскай супольнасці, ні замежныя дыпламаты, якія прыехалі на суд, каб выказаць салідарнасць з патрыётам. Працаўнік польскай амбасады Вітальд Яраш назваў гэтую падзею трагедыяй аднаго чалавека, які цярпіць праз сваю адвагу, у той час як іншыя ў зале цярпяць ад яе адсутнасці. У калідоры віравалі масы журналістаў, праваабаронцаў і сваякоў віцебскага галадоўніка, не дапушчаныя ў залу.

Арганізатары "ЭўраФэсту" пра падлік галасоў

24.02.2012
Арганізатары ЭўраФэсту пра падлік галасоў Па выніках фіналу "Еўрафэста", які адбыўся 14 лютага 2012 года, было абяўлена, што Беларусь на "Еўрабачанні-2012" у Баку будзе прадстаўляць спявачка Алена Ланская. Згодна з правіламі конкурсу, пераможца вызначаўся шляхам падсумавання вынікаў галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы. Вядучыя "Еўрафэста" абявілі ўжо падсумаваныя галасы. 16 лютага партал TUT.BY распаўсюдзіў інфармацыю, што з-за неадназначнай рэакцыі грамадскасці на вынікі фіналу "Еўрафэста" Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся разабрацца, наколькі абектыўна быў вызначаны пераможца конкурсу.

Каментар гурта Litesound

24.02.2012
Каментар гурта Litesound Па выніках фіналу "Еўрафэста", які адбыўся 14 лютага 2012 года, было абяўлена, што Беларусь на "Еўрабачанні-2012" у Баку будзе прадстаўляць спявачка Алена Ланская. Згодна з правіламі конкурсу, пераможца вызначаўся шляхам падсумавання вынікаў галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы. Вядучыя "Еўрафэста" абявілі ўжо падсумаваныя галасы. 16 лютага партал TUT.BY распаўсюдзіў інфармацыю, што з-за неадназначнай рэакцыі грамадскасці на вынікі фіналу "Еўрафэста" Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся разабрацца, наколькі абектыўна быў вызначаны пераможца конкурсу.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]