Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Суд над Каваленкам. Дзень трэці. Спэцназ і «ціхары»

23.02.2012
Суд над Каваленкам. Дзень трэці. Спэцназ і «ціхары» У судзе Першамайскага раёну Віцебску працягваецца працэс над Сяргеем Каваленкам. Колькасьць міліцыі, спэцназу і супрацоўнікаў у цывільным перавышае колькасьць людзей, якія прыйшлі на працэс. У залю нікога не пусьцілі, блякавалі фота- і відэаздымку. В суде Первомайского района Витебска продолжается процесс над Сергеем Коваленко. Количество милиции, спецназа и сотрудников в штатском превышает количество людей, пришедших на процесс. В зал никого не пустили, блокировали фото-и видеосъемку. www.svaboda.

Папко: Менск не мае мажлівасцяў «павярнуцца на Захад»

23.02.2012
Папко: Менск не мае мажлівасцяў «павярнуцца на Захад» «У доўгатэрміновай перспектыве я не думаю, што «расейскі выбар» будзе найлепшы. Але ў кароткатэрміновай перспектыве, сёння і цяпер, я не бачу іншых шляхоў для беларускага ўраду, акрамя як звярнуцца да Расеі, не бачу мажлівасці павярнуцца на Захад, ажыццяўляць рэформы, рэкамендаваныя МВФ, і дастасоўваць прававую сістэму Беларусі да прававой сістэмы Еўразвязу», -- дадаў Аляксандр Папко.

Юбілейная дыктоўка

22.02.2012
Юбілейная дыктоўка Дыктоўкі пішуць не толькі ў школе. Агульнанацыянальная дыктоўка сталася сімвалам падтрымання беларускай мовы. Яна распачалася ў міжнародны дзень роднай мовы, а цягам месяца пройдзе па ўсёй краіне. Сёлета за парты беларусы сядуць пяты раз.

Мора, вілы, падатковы рай

22.02.2012
Мора, вілы, падатковы рай Улады Беларусі моцна цікавіліся грашамі Бяляцкага, грошы ж беларускіх чыноўнікаў застаюцца ў ценю. Вось толькі адзін прыклад. 100 мільёнаў еўраў. Столькі інвеставалі ў 2008 годзе беларускія кампаніі ды фізічныя асобы ў эканоміку Кіпру. Пры гэтым зваротныя інвестыцыі кіпрскіх бізнесоўцаў у беларускую эканоміку аказаліся ажно ў 15 разоў меншыя. Што прываблівае беларусаў у краіне, вядомай выключна сваімі банкамі ды курортнымі гатэлямі? І чаму гэтыя 100 мільёнаў еўраў не застаюцца ў Беларусі? Большасць гаспадароў вось гэтых шыкоўных вілаў коштам ад 300 тысячаў да 15 мільёнаў еўраў, што ў курортным мястэчку Лімасоль, зусім не кіпрыёты.

Суд у Вільні

22.02.2012
Суд у Вільні Алесь Бяляцкі за кратамі, але ягоная справа ўсцяж знаходзіць новы працяг пры гэтым разам па-за межамі Беларусі. Згуртаванне Беларускай Моладзі Віленшчыны спрабуе прыцягнуць да адказнасці вінаватых у выдачы дадзеных Бяляцкага беларускім уладам. Грамадская арганізацыя выступіла з судовым пазовам супраць міністэртсва юстыцыі Літвы. Сёння ў сталіцы нашай паўночнай суседкі адбылося слуханне справы.

Наш адказ спісу неўяздных

22.02.2012
Наш адказ спісу неўяздных Чарговы дэмарш уладаў Беларусі ў бок заходняга суседа. У нашую краіну не пусцілі шасцёх польскіх парламентарыяў. У Міністэрстве замежных справаў Беларусі гэтак патлумачылі прычыны закрыцця мяжы для польскіх палітыкаў

Колькасць ахвяраў -- таямніца

22.02.2012
Колькасць ахвяраў -- таямніца Колькі людзей пацярпелі ад маразоў? Падобна, што гэтая інфармацыя застаецца ў нашай краіне дзяржаўнаю таямніцаю. На пачатку лютага было вядома пра чатырох загінулых у Менску, траіх -- у Берасці ды шасцярых на Гарадзеншчыне. Але на гэтым фоне істотна адрозніваецца сітуацыя на Магілёўшчыне. Газета "Народная воля" паведамляе, што ў Магілёўскай вобласці ад пераахалоджання з 16 студзеня да 15 лютага загінулі 29 чалавек. Гэта амаль удвая больш, чым у астатніх рэгіёнах краіны, разам узятых. Прычым толькі палова гэтых людзей былі ў стане алкагольнага апянення.

Бойкі за малако - такія рэаліі

22.02.2012
Бойкі за малако - такія рэаліі Вялізныя чэргі, валтузня, а часам нават і бойкі. Такі ажыятаж назіраецца ў крамах, калі там прадаецца гэтак званае сацыяльнае малако. Жыхары сталага веку прыкладаюць усе намаганні, каб ашчадзіць. Але колькасць таннага прадукту абмежаваная. На сайце "Хартыя97" зявілася аматарскае відэа з чарговым эпізодам малочных войнаў. Гэтым разам бойка ўзнікла ў краме "Алмі", што ў Менску.

Пад лупаю МВФ

22.02.2012
Пад лупаю МВФ Задаволіць насельніцтва і пераканаць Міжнародны валютны фонд. Улады Беларусі імкнуцца ўседзець адразу на двух крэслах. Насельніцтву абяцаюць рост прбыткаў. Вось толькі місія МВФ, якая сёння распачала сваю працу ў Менску, дамагаецца іх замарожвання. Грошы. Шмат грошай. Беларусь чакае ад Міжнароднага валютнага фонду крэдыту на $ 7 млрд.

Суд за сцяг

22.02.2012
Суд за сцяг 66-ты дзень галадоўкі сябра КХПэ БНФ Сяргей Каваленка таксама правёў у віцебскім судзе. Другое паседжанне праходзіла з эксцэсамі, і гэтак і не паставіла кропкі ў справе віцебскага "Мірона". Суддзя адхіліла хадайніцтвы пра адвод суддзі ды адвод пракурора. Сваякі вязня гучна абураліся і патрабавалі змены ўлады. Жонка вязня Алена з сямігадоваю дачкою на руках разгарнула бел-чырвона-белы сцяг, пасля чаго пачалася валтузня паміж прысутнымі ды міліцыяй. Працэс узнавіўся ў іншай зале і без сваякоў актывіста.

Гульні скончыліся

22.02.2012
Гульні скончыліся Уладам не да гульняў. За творчы падыход пры арганізацыі пратэставых акцыяў -- у прыватнасці, за жартаўлівы мітынг плюшавых звяроў перад Домам ураду -- Паўлу Вінаградаву паставілі дзясятку. На мове беларускай рэчаіснасці гэта азначае 10 содняў турэмнага зняволення. За такую ноч можна пасівець. Жонка актывіста кампаніі "Гавары праўду!" Паўла Вінаградава, гэтак і не дачакаўшыся мужа дома, паспела звярнуцца ў Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў, у КДБ і аддзяленні міліцыі. У выніку...

Ці варта беларусам святкаваць 23 лютага?

22.02.2012
Ці варта беларусам святкаваць 23 лютага? "Наша Ніва" запытала вядомых беларусаў, якія служылі ці ў Савецкай, ці ў незалежнай беларускай арміі, як яны адносяцца да гэтага дня. Ці свята для іх 23 лютага?
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]