Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Беларусь у фокусе свету

21.02.2012
Беларусь у фокусе свету Апошняя дыктатура Еўропы, рэжым і палітвязні. Збольшага, гэтымі словамі можна апісаць тое, што ў свеце ведаюць пра Беларусь. Расфарбаваць белую пляму і зламаць стэрэатыпы магчыма дзякуючы працы журналістаў. Найлепшыя рэпартажы, прысвечаныя падзеям ў Беларусі ды беларусам, сёння ўзнагародзілі ў Варшаве. Хто стаў пераможцам міжнароднага конкурсу "Беларусь у фокусе" і што яны распавялі свету? belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

21.02.2012
Агляд падзеяў замежжа Грэцыя пазбегне банкруцтва. Вынікам усяночных перамоваў міністраў фінансаў краінаў Еўразоны стала зацверджанне пакету падтрымання ў поўным абёме. Афіны атрымаюць 130 млрд еўраў -- гэта беспрэцэдэнтны выпадак ратавання краіны Еўразоны. belsat.eu

Стасункі з Еўропаю -- у тупіку

21.02.2012
Стасункі з Еўропаю -- у тупіку Афіцыйны Менск не запрасілі на сустрэчу міністраў замежных справаў краінаў Вышаградскай групы ды "Усходняга партнёрства". Паводле амбасадара ў (в)асаблівых даручэннях МЗС Чэхіі Пэтра Марэша, прычынаю -- наяўнасць у нашай краіне палітычных зняволеных. belsat.eu

Дзень роднай мовы

21.02.2012
Дзень роднай мовы Сёння ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. Гэта можа быць сапраўднае свята, але не ў Беларусі. Бо штогод даводзіцца канстатаваць, што ўсё менш людзей размаўляюць па-беларуску. Чаму мы так не любім мовы і не паважаем сябе як нацыю? belsat.eu

Супраць несправядлівасці

21.02.2012
Супраць несправядлівасці Два месяцы галадоўкі, тры дні адмовы ад вады -- і нязломны дух. Суд над актывістам Сяргеем Каваленкам у Віцебску прыняў нечаканую хаду. Падсудны запатрабаваў адводу суддзі з прычыны ўпярэджанага стаўлення ды пажадаў, каб выклікалі лекараў. Суддзя вымушаная была перанесці паседжанне на заўтра. Але ці заўтра нешта зменіцца ў справе, якая цягнецца ўжо два гады, а падсудны скрайнімі сродкамі дамагаецца справядлівасці? belsat.eu

Суд над Сяргеем Каваленкам у Віцебску

21.02.2012
Суд над Сяргеем Каваленкам у Віцебску 21 лютага 2012 году суд Першамайскага раёну Віцебску пачаў разглядаць крымінальную справу супраць сябра КХП-БНФ Сяргея Каваленкі. У 2010 годзе Сяргей Каваленка быў асуджаны да «хатняй хіміі» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцягу на галоўнай навагодняй елцы Віцебску. Цяпер яго абвінавачваюць у парушэньні правілаў адбываньня пакараньня, Сяргею пагражае да 3 гадоў зьняволеньня. Сяргей Каваленка трымае галадоўку і страціў 25 кілаграмаў вагі (каля 30% масы цела). 21 февраля 2012 года суд Первомайского района Витебска начал рассматривать уголовное дело против члена КХП-БНФ Сергея Коваленко.

Далькажык і Дастаеўскі

21.02.2012
Далькажык і Дастаеўскі Разважанні Змітра Саўкі пра мову на здымачным плане праграмы «Моўнік»

Суд над Каваленкам

21.02.2012
Суд над Каваленкам Сяргею Каваленку, які вывесіў бел-чырвона-белы на сцяг, пагражае да трох гадоў турэмнага зняволення. Ён знаходзіцца ў СІЗА ад 22 снежня. 19 снежня на знак пратэсту супраць зняволення і крымінальнага абвінавачання Каваленка распачаў галадоўку. Віцебск, 21 лютага 2012 года

Суд над Каваленкам / Kavalenka Trial

21.02.2012
Суд над Каваленкам / Kavalenka Trial Сяргею Каваленку, які вывесіў бел-чырвона-белы на сцяг, пагражае да трох гадоў турэмнага зняволення. Ён знаходзіцца ў СІЗА ад 22 снежня. 19 снежня на знак пратэсту супраць зняволення і крымінальнага абвінавачання Каваленка распачаў галадоўку. Віцебск, 21 лютага 2012 года / Siarhei Kavalenka, opposition activist accused of putting up the banned white-red-white flag on top of a christmas tree in Vitebsk goes on trial.

Японія: пацярпелым ад цунамі вяртаюць... фотаздымкі

21.02.2012
Японія: пацярпелым ад цунамі вяртаюць... фотаздымкі У японскі горад Офу-нато зязджаюцца дзясяткі валанцёраў, каб дапамагчы рассартаваць і вярнуць уладальнікам фота, знойдзеныя падчас разбору завалаў ад цунамі ў сакавіку 2011 г.

Якіх санкцыяў насамрэч баіцца Лукашэнка?

21.02.2012
Якіх санкцыяў насамрэч баіцца Лукашэнка? belsat.eu „Па-сутнасці кіраўнік дзяржавы прадэманстраваў свой неадэкватны псіхічны стан. Як толькі ён пачынае вось так казаць, гэта значыць, яго ізноў накачалі нейкімі дакладнымі пра пагрозу ягонаму жыццю і ягонай уладзе" - заявіў палітолаг Уладзімір Падгол, каментруючы „Белсату" выказванні Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі ўручэння даверчых грамат замежнымі амбасадамі.

Народнае відэа з «Граніту». Рабочыя і в.а гендырэктара

21.02.2012
Народнае відэа з «Граніту». Рабочыя і в.а гендырэктара На відэа працоўныя прадпрыемства "Граніт" у Мікашэвічах патрабуюць ад выконваючага абавязкі генэральнага дырэктара Эдуарда Гаўрылковіча прадаставіць памяшканьне для незалежнага прафсаюзу. Гаўрылковіч (невысокі мужчына) не адказвае, ідзе ад працоўных. Напрыканцы 2011 году некалькі соцень рабочых "Граніту" выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу і заснавалі суполку прафсаюзу незалежнага. Дагэтуль яны дабіваюцца выдзяленьня памяшканьня для рэгістрацыі прафсаюзу. www.svaboda.org
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]